Верціхоўская Марыя
Шрифт:
Любоў да ўсяго, што яму дорага і міла, вызначае і стан душы гэтага чалавека, і сутнасць яго таленту.
Услаўленню педагагічнага таленту дзядзькі Антося («ён быў настаўнікам, судцзёю…») прысвячаецца многа старонак у паэме. Мы бачым дзядзькуАнтося «як жывога» ў час яго «ўрокаў» і нават у самыя крытычныя для кожнага настаўніка моманты, калі ніякія, здавалася б, сродкі ўздзеяння не спрацоўваюць: «О, дзядзька спосабаў меў многа даняць праціўніка малога!»
Гэтым вобразам пераканальна даводзіцца ісціна, што, каб даць некаму, трэба мець самому, што толькі духоўна багатая асоба здольна ўзбагаціць іншых.
Уздзеянне гэтага вобраза на чытача дасягаецца такім мастацкім сродкам, як гумар. Гумар узвышае героя і адначасова робіць яго даступным, прывабным і блізкім кожнаму чытачу. Антось зачароўвае непасрэднасцю сваёй натуры і рэдкай для людзей здольнасцю пасмяяцца з самога сябе, што сведчыць пра яго дабрыню, розум і аптымізм: «Які ж ты, хлопча, нецярпячка, няхай цябе затопча качка!»; «Забілі зайца, не забілі, але ж, брат, гуку нарабілі». Сваё кухарскае «вынаходніцтва» самакрытычна ацэньвае так: «Паскудства, брат, і не пытайся!»
Шчаслівы народ, які ўсведамляе важнасць і карысць працы сейбітаў на духоўнай ніве і адпаведна да яе ставіцца. Праблематычнай уяўляецца будучыня таго народа, які гэтага не ўсведамляе.
Настаўнік — соль зямлі. Сымон Будны толькі нагадаў нам пра тое, што сказана было амаль за два тысячагоддзі да яго. Ісус Хрыстос, выпраўляючы сваіх вучняў ісці і звеставаць людзям, добраслаўляў Настаўнікаў і лаўцоў душ людскіх: «Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, то чым зробіш яесалёнаю?…Вы — светсвету. Неможасхавацца горад, што стаіць на вяршыні гары. I запаліўшы свечку, не ставяць яе пад сасудам, але на падсвечніку, і свеціць усім у доме. Няхай жа свеціць свет ваш людзям, каб яны бачылі вашы добрыя справы і праслаўлялі Айца вашага Нябеснага».
Знакава, сімвалічна, што Ісус Хрыстос у сваім зямным жыцці быў менавіта Настаўнікам і Лекарам — быў Збавіцелем. Адвеку ва ўсіх народаў да гэтых дзвюх прафесій было святое стаўленне, пашана і павага. Лепшыя з лепшых, надзеленыя дарам «лаўцоў душ людскіх», марылі пра долю настаўніка і імкнуліся да яе, хоць ва ўсе часы доля гэтая была самай нялёгкай. Але «гэта была мяжа жыццёвае мары», па словах В. Быкава.
«Самы светлы талент — дабрата» (С. Грахоўскі)
Ва ўсім, як хочаце, каб вам рабілі людзі, так і вы рабіце ім, бо ў гэтым закон і прарокі.
З Евангелля.
Ні ў чым наш Ф. Скарына не быў такім паслядоўным і настойлівым, як у сцвярджэнні самага галоўнага закону вечнасці. У прадмовах да кожнай кнігі Бібліі ён рабіў акцэнт менавіта на гэта: «Закон прирожений в том наболей соблюдаем бывает: то чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных всех…» Дабрата — гэта здольнасць чалавека «то чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех».
Ф. Скарына, пераказваючы фабулу кнігі «Эсфір», акцэнтуе ўвагу чытача на матывах подзвігу Эсфір, жонкі персідскага цара і пляменніцы пабожнага іудзея Мардахея. Рызыкуючы сваім жыццём, яна выратавала ад вынішчэння сваіх суайчыннікаў, якое рыхтаваў ім хітры царадворац Аман. У гэтым пераказе Скарына падымаецца да філасофскага абагульнення, выяўляючы яго вершам:
Не копай под другом своим ямы, Сам ввалшися в то, Не став, Амане, Мардохею шибенице, Сам повиснет на ней.Дабрата — вышэйшае праяўленне духоўнасці, сапраўды «самы светлы талент», бо дабрата ёсць любоў у дзеянні, а любоў, як даводзіць Ф. Скарына, самая дасканалая з усіх людскіх даброт і каштоўнасцей: «Без нея же ничто поспешно ест». Якой бы сілай і багаццем чалавек ці народ ні валодаў — без любові і яе канкрэтнага выяўлення ўсё будзе марным, усё рана ці позна пойдзе прахам.
Фантастычнымі сродкамі славіць П. Панчанка ў вершы «Сэрца і крыж» не толькі лекарскі дар, але і талент чалавечнасці свайго героя, мёртвае сэрца якога «людзей, як жывое, любіла, агонь на сябе выклікала, маланкі ў магілу лавіла».
Паэтава выслоўе, што дабрата — талент, — гэта не мастацкі прыём. Дабрата — сапраўды талент, прычым, на жаль, рэдкі сярод людзей. Прыгадаем біблейскі сюжэт пра тое, што толькі трое з такім талентам здольны былі б уратаваць гарады Садом і Гамору, але нават траіх не знайшлося сярод тысяч, апантаных зайздрасцю, прагай да нажывы, помсты, блуду, раскошы…
Талент чалавечнасці, як і любы іншы, — дар Усявышняга дзеля ўратавання ўсіх астатніх. Талент чалавечнасці — гэта здольнасць чуць «звон пад зямлёй» і гатоўнасць выратаваць з-пад зямлі тых, хто звоніць аб ратунку. Гэта — уменне выклікаць на сябе агонь і лавіць маланкі, пасланыя ў іншых. Гэта — нясцерпны, пякучы сорам за грахоўнасць іншых і боль за пакуты іншых. Гэтым рэдкім дарам валодалі быкаўскія Багацькі — Пятрок і Сцепаніда, герой аповесці М. Гарэцкага «Ціхая плынь» Хомачка, сямігадовы Іванка, герой аповесці М. Стральцова «Адзін лапаць, адзін чунь»… Усіх і не пералічыць, бо тут, дзе мы жывём, — зямля такая. Зямля талентаў. Можа, толькі таму, наперакор усім выпрабаванням, што выпалі на долю нашага народа, «жыў беларус — і будзе жыць!»