Верціхоўская Марыя
Шрифт:
I сапраўды, чалавек не павінен умешвацца ў асабістыя справы іншых, але ён не павінен быць абыякавым да людской бяды. Чалавечныя заўсёды гатовы падтрымаць, дапамагчы няшчаснаму і здольны нават трымаць на сваёй далоні сэрца бліжняга. П. Панчанка настойлівы ў сваім перакананні, што «без чалавечнасці не будзе вечнасці», што «перш за ўсё і вышэй за ўсё — чалавечнасць».
Чалавечнасць — гэта дарога, якая вядзе да Храма. Чалавечнасць — гэта і Храм, збудаваны ў кожнай спагадлівай і чулай душы.
Доўгі і пакутніцкі шлях да Храма прайшоў герой У. Сыракомлі Хадыка і памёр не на асіне, да якой не раз клікаў яго нячысцік, а на кляштары. Як святы. I не людзі яго судзілі, не князь слуцкі, а сам Усявышні назначыў «дзень той судны». Аўтарскае захапленне сілай чалавечага духу, якой і забяспечваецда будаўніцтва Храма ў душы чалавека, выяўлена ў апошняй страфе гутаркі-балады «Хадыка»:
.. А між бароў, сярод імшары дзікай, Дасюль вядзецца пасека лясная, Багата дзіў аб ёй апавядсноць I называюць гэтак жа — Хадыка.У Евангеллі сказана: «I збяруцца перад Ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух адцзяляе авечак ад казлоў. I паставіць авечак праваруч, а казлоў — леваруч». Праваруч будуць усе тыя, хто накарміў Яго — галоднага, напаіў Яго — сасмяглага, апрануў Яго — раздзетага, наведаў Яго — хворага, даў прыгулак Яму — вандроўнаму. Леваруч — усе тыя, хто не зрабіў для Яго ўсяго гэтага. I здзівяцца праведнікі: «Госпадзі! гэта мы бачылі Цябе галодным і не накармілі, сасмяглым — і не напаілі, вандроўным — і не прынялі, хворым — і не наведалі?» I Цар адкажа ім: «Так, як вы зрабілі гэта аднаму з братоў Маіх меншых, тое зрабілі Мне».
«Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін» (В. Быкаў)
Гэта няпраўда, што ад нас нічога не залежыць… В.Быкаў.
Дачуўся нейкі зайздроснік пра вялікую славу аднаго мудраца і вырашыў перахітрыць, зняславіць яго. Выбраўшы зручны момант, калі той прамаўляў перад сціжмай людзей, зайздроснік выйшаў з натоўпу і запытаўся ў мудраца:
— Скажы, матылёк у маёй руцэ жывы ці мёртвы?
Сам жа намерыўся сціснуць далонь, калі мудрэц скажа, што матылёк жывы, і разняць, калі скажа, што мёртвы.
— Усё ў тваіх руках, — адказаў мудрэц. Абставіны — гэта заўсёды вузел, вязьмо, якое, калі чалавек не здольны яго развязаць, зацісне, задушыць. Такія абставіны называюць «памежнымі», экстрэмальнымі. Усведамляючы ўсю небяспеку вязьма, што вось-вось заціснецца і развязаць якое будзе ўжо немагчыма, народны мудрагель Галілей з рамана М. Зарэцкага «Вязьмо» час ад часу выпраўляецца «ў цудоўную сваю экспедыцыю». Галілей «хоча пачуць нейкае мудронае, усеабдымнае слова, якое б маланкай асвяціла яму затуманены краявід». Адзін толькі Галілей адчувае вялікі неспакой перад тым, што набліжаецца. «Па разгайданым бурлівым моры ішоў горды ў смелым поступе сваім карабель, трымаючы курс на далёкае сонца…Гэта ішла сваім трыумфальным паходам непераможная рэвалюцыя».
Краявід Галілея затуманены страхам перад невядомым: што праводзіцца? У імя чаго? Што будзе з чалавекам, калі «горды ў смелым поступе сваім карабель» зойдзе так далёка, што ні вярнуцца назад, ні ўратавацца на ім ужо ніхто не зможа? З гэтымі пытаннямі, толькі завуаліравана, іншасказальна, народны мудрагель звяртаецда да ўсіх, на чый одум яшчэ спадзяецца. Усім вядомы сюжэт пра гордзіеў вузел Галілей у кантэксце сучасных яму абставін прачытаў так: «Гардзей той завязаў быў дужа мудроны вузел і ў наругу цару Ляксандру — на, кажа, развяжы, калі ты разумней за мяне… Дык дар, не патрапіўшы, ага… выняў меч і — раз… перасек той вузел… ага перасек…» На пытанне Якуба Лакоты, хто ж з тых дваіх быў разумнейшы, Галілей затрос барадзёнкай: «Дурны быў цар… Дурны Ляксандр… Сячы кожны патрапіць… А хай развяжа, ага… хай развяжа!»
Таталітарная сістэма з яе ідэалогіяй і пастулатам, што няма абставін, якія былі б за яе мацнейшыя, прапанавала ўсяму свету свой варыянт перамогі абставін — секчы, толькі секчы. I сячэнне тое прымеркавала якраз на самае жывое, вечнае — на духоўнае. Цынічна заявіўшы, што няма абставін, якія былі б мацнейшымі за чалавека, па чалавеку і чалавечым у ім якраз і секла.
Выпрабоўваючы сваіх герояў менавіта бесчалавечнымі абставінамі, таленавітыя пісьменнікі-філосафы сучаснасці не адмаўляюць, што ёсць абставіны, якія мацнейшыя за самага моцнага. Выпрабаваўшы імі герояў, пісьменнікі адначасова даводзяць, што нават у такіх абставінах ёсць тое, што залежыць і ад чалавека.
Творы В. Быкава, У. Караткевіча, Я. Брыля, А. Адамовіча і іншых пісьменнікаў нагадваюць усім нам, што «дзень той судны» будзе не толькі там і не толькі тады, калі будуць аддзелены адны ад другіх і адны сядуць праваруч ад Яго, а другія — леваруч. Час экстрэмальных абставін — «дзень той судны» тут і цяпер, і кожны чалавек сам вызначае, дзе яму сядзець — праваруч ці леваруч. Кожны чалавек у экстрэмальнай сітуацыі сам выбірае, у якую браму — цесную ці шырокую — яму ісці, ісці да жыцця ці пагібелі.