Шрифт:
Герольд
Ну, паказвайце кашы,— Што захочуць, купяць госці На ўзвясельванне душы Бляскам штучнай прыгажосці. Зала ўся і пераходы Зацвілі, як райскі сад, Кветкі — тут не дар прыроды, Тут квятняркам кожны рад.Садоўніцы
Што прыцэньвацца дарэмна, Тут вам баль, а не базар; А каб выбралі нядрэнна, Назавём сябе й тавар.Галінка з алівамі
Не зайздрошчу пышнай флоры, Ненавіджу я раздоры — Мір люблю, люблю спакой. Сімвал спеласці ў прыродзе, Я служу дабру і згодзе — Шчырасць я нясу з сабой. Можа, й сёння ў гэта свята Я ўвянчаю лаўрэата.Залаты вянок з каласкоў
Дар Цэрэры лепшы кветак{138} Вам дадасць яшчэ акрас. З каласкоў людзям наедак І аздоба сама раз.Фантастычны вянок
Я на выгляд фантастычны, А прыгледзься — мох сухі; У прыродзе — сціплы, звычны, Але ў модзе — дарагі.Фантастычны букет
Нават і навука ваша Нашай назвы вам не скажа. Хай не ўсе, сёй-той эстэт Купіць дзіўны наш букет Ці дзяўчо дзеля красы Возьме ўплесці ў валасы, А яшчэ прыгожа будзе Прышпіліць мяне на грудзі.Група ружовых пупышкаў
Хай буяе пышным цветам Мода і зімой, і летам, Хай прыроду абражае, Хай густоўных зневажае, Хай з-пад кудзерак званочкі Лашчаць мяккай фарбай вочкі. Зеляніна…Другая група (з выклікам)
нас хавае, Хто нас знойдзе, шчасце мае. Радасным, вясёлым летам Расхінецца ружа кветам. Лета — час кахання, мар, Час прызнанняў і ахвяр. Час, калі жывуць у лад Сэрца, розум і пагляд.У зялёных алеях садоўніцы з густам развешваюць свой тавар.
Садоўнікі (пад акампанемент тэорбаў)
Нашы кветкі — радасць воку, Хваляць іх таму заўжды. А пахваліце плады, Як скаштуеце з іх соку. Вішню, персік, яблык спелы Выбірайце не на вока, Бо яно ж і схібіць лёгка, Тут язык — дарадца ўмелы. Кветкі могуць быць апеты, Можна з іх вяночкі плесці,— А румяны плод паэты Пераважна любяць есці. Аб’яднаемся, кабеткі, Будзе шмат прыгожых пар! Прадамо плады і кветкі — Разам збудзем наш тавар. У зацішачку ў альтанцы, Адышоўшы трошкі ўбок, Кожны можа ўзяць каханцы Кветку, плод або вянок.Пад гукі гітар і тэорбаў абедзве групы з песнямі раскладваюць і развешваюць тавар.
Маці і дачка.
Маці
Ты прыйшла на белы свет І чапец надзела; Хараство ў табе, імпэт, Пешчанае цела. Як цябе я спавіла, Так у думках аддала За каго хацела! Дні цяклі, цяклі гады, Добрыя, благія; Разбрыліся хто куды Жаніхі былыя. З тым у танец, з тым у скок, Таму локцікам пад бок — Клопаты пустыя. І залёты, і лато Марнай тратай выйшлі, Не прыбіўся аніхто, Нават трэці лішні. Сёння дурняў хоць касі, Ты ўжо шчасця не ўпусці, Міг удачы ўвішны.Да маці і дачці падыходзяць сяброўкі, маладыя і прыгожыя; гучная задушэўная гутарка. Уваходзяць рыбакі і птушкаловы з нератамі, сіламі, вудамі і галінкамі, памазанымі завабным клеем на птушак, і ўліваюцца ў натоўп жанчын. Пачынаецца гульня ў даганялкі; вясёлы смех, жарты, намёкі.
Дрывасекі (уваходзяць груба і развязна)
Ану, з дарогі, Малодкі, дзевы! Мы валім дрэвы — Дубы, яліны, Трашчаць галіны! — Адтопчам ногі! Павагу майце Да працы чорнай І нас не лайце. Паўсюль падзелы: Той круціць жорны, Той хлебец белы Жарэ ў тры горлы. І мы пацеем: Сячом вам дровы — А вы здаровы, Бо мы вас грэем.Полішынелі{139} (блазнавата, амаль прыдуркавата)
Дурному праца Якраз прыдасца, А мы мазгуем І не працуем. Мы — рызыканты: Пантофлі, транты Спакойна носім, Выгод не просім — Нам каб крыўляцца І выскаляцца. Усе навіны Мы знаць павінны. Наробім крыку На вашым рынку; У нас разлікі — Жыць у прытыкі. На вашы светы, На этыкеты, На ўсе маралі Панасядзелі І паначхалі Полішынелі!