Шрифт:
Фаўст
Ці вы маіх не чулі слоў, Хацеў я мены — не разбою. Я вас кляну за гвалт і кроў. Праклён дзяліце між сабою.Хор
Старыя словы зноў збыліся: Вялікай сіле пакарыся, Калі ж ты з ёй ідзеш на бой, То домам рызыкні й сабой.(Выходзяць.)
Фаўст (на балконе)
На небе блякне высеў зор, Агонь прытух, курыцца двор. Вятрэц дыхнуў, і ў ноздры мне Куродымам і чадам тхне. Мы ўсё зглумілі тым разбоем! Ах, што там мроіцца такое?..Апоўначы
З’яўляюцца чатыры сівыя жанчыны.
Першая
Завуся Галечай.Другая
Завуся Віной.Трэцяя
Завуся Турботай.Чацвёртая
Завуся Бядой.Галеча, Віна, Бяда
Няма да багатага ў дом нам хады: Жыве без Галечы, Віны і Бяды.Галеча
Зраблюся я ценем.Віна
Нябачна прайду.Бяда
Распешчаны пан праганяе Бяду.Турбота
Вам, сёстры, дарогі ў багацце няма, Турбота ж і ў шчылінку ўлезе сама!(Знікае.)
Галеча
Дык пойдзем, сястрыцы, адгэтуль далей!Віна
Дзе ты, там і я, мне з табой весялей!Бяда
А з вамі заўсёды Бядзе ў самы раз!Утрох
Грувасцяцца хмары. Не свецяцца зоры, Глядзіце, глядзіце! З прасторы, з прасторы Сястра наша Смерць падлятае да нас.Фаўст (у палацы)
Ці ўчатырох яны, ці ўтрох, Я з іхніх слоў пазнаць не змог. «Бяда» — пачуў мой слабы слых, І «смерць» — данёсся шэпат іх, Прыглушана, як голас духаў. А ў нас пакуль ніякіх зрухаў — Не ўмею змесці пыл з дарог Ні нават скінуць путы з ног. Калі не ведаў я ніякіх чар, Я жыў з прыродай твар у твар І чалавекам зваўся недарма, Дзе тая воля? Навакол — турма. Куды ні гляну — прывіды і здані, І сам заграз я ўжо ў балотнай твані. Бывае, дзень развее ўсё, змяце, А ноч ізноў кашмараў сець пляце. Іду на шпацыр я, а ўжо крумкач Мне прадракае новы круг няўдач. Так чалавек у прымхах скрозь заграз, Дабра агонь у ім даўно пагас — І вось стаю, стуліўшыся ў жудзе. Там дзверы скрыпнулі… Там нехта йдзе…(Уражана.)
Ці ёсць тут хто?Турбота
Вядома, ёсць!Фаўст
А хто ж ты, хто?Турбота
Звычайны госць.Фаўст
Ідзі адсюль!Турбота
Адгэтуль не пайду!Фаўст (спачатку разгневаны, потым супакоены, сам сабе)
Не заклінай! Бо выклічаш бяду!Турбота
Падпаўзаю я нячутна, Уладару я магутна І па-рознаму чыню Сваркі, бойкі, калатню. На палях, у моры, лесе Мой праклён у сэрца ўлезе. Я не пешчу, не лагоджу І да ўсіх сама прыходжу. Ты што, не ведаеш турботы?Фаўст
Я ўсё жыццё імчаў бягом, Хапаў з налёту асалоды, Пустыя абмінаў прыгоды, Нектар кахання піў нагбом, Што ўзяць не мог, таго не браў! Жадаў, задавальняў свае жаданні, І зноў жадаў, і ў бурным парыванні Шукаў вялікіх, важных спраў, Па свеце бег як апантаны — Цяпер я стаў разважлівы, рахманы. І хоць прайшоў я цалкам круг зямны, Але ж яшчэ не горне да труны. Дурны, хто марыць, што туды ён пойдзе І там братоў сваіх духоўных знойдзе! Калі дапытліва пражыць, Дык гэтым светам можна даражыць, Бо ўсё спазнанае мы можам уяўляць, А вечнасць нам не дадзена спазнаць. Мудрэц адлічвае гады свае, Яго з дарогі вечнасць не саб’е. І ён у руху гэтым і трывозе Не спыніцца здаволены на паўдарозе.