Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Спыні распускаць язык! — Папунсавеў. — I ўвогуле… Ты што — зноў завёў шурымуры?

«Данясла ўжо нейкая свалачуга», — непрыемна кальнула яму ў сэрца, але ўсё ж спакойна адмахнуўся:

— Паклёп.

— Кінь! — зазлаваў той, што яго падманваюць. — Сігнал ад вас.

«Хто накляпаў? Навуменкаў? Мішка?»

— Кідай бугайнічаць, імпатэнт! Калі пацвердзіцца чутка, то беражыся: цяпер ужо ліпавай паперкай не прыкрыешся!

— Кажу ж, паклёп, Пятровіч.

— А чаму жонку сюды не клічаш? Я сваю выклікаў.

— Вы тут як за сцяной, а я — у пушчы…

— Бандытаў рана-позна вылавім, нелаяльных перасадзім ці пераломім. А што да горада — дык пачакай, адбудзь пакаранне, заслужы давер. Але толькі не бугаёўствам…

«А сам… — абурыўся ў душы Кураглядаў. — Кажуць, цяпер ціскаеш былую маю сакратарку, Святлану, якую ўладкаваў на працу ў раённую газету».

— Хопіць гуляў, — нібы поп, наказаў Уладароў. — Ты ж — не абы-хто, а наша наменклатура. Адпаведна, павінен дбаць не толькі пра свой, але і пра наш аў-тарытэт.

«Дбаць пра наш знешні бляск… — карцела сказаць земляку-двудушніку, але не, так не скажаш. — Але пачакай, зараз добра пстрыкну і табе па носе…»

— Я паслаў ужо ліст жонцы: каб ехала сюды, — кінуў мімаходзь. — А цяпер дазвольце, таварыш першы сакратар райкома партыі, задаць вам не побытавае, а палітычнае пытанне!

Той набычыўся, аж, здаецца, прыпадняўся яго хіб.

— Як зразумець, што якраз гэтым дываном вы заслалі падлогу ў сваім кабінеце?

— Дыван як дыван, — буркнуў той. — Трафейны. Народныя і партыйныя грошы на' яго не патрачаныя.

— Я не пра гэта…

— А пра што?

— А вы як след апусціце вочы долу, прыгледзьцеся да тэтага трафея.

Той насцярожана падняўся з-за стала, агледзеў край дывана, што быў вольны ад крэслаў.

— Кажу ж, дыван як дыван.

— А вы зірніце пільней, — у меру зларадна і ў меру па-змоўніцку прыставаў Кураглядаў, потым таксама падняўся, паднёс насок бота да аднаго са страшных малюнкаў. — Не бачыце, што тут?

Уладароў нагнуўся ніжэй, а потым прысеў — ту жа дзябёлая шыя яго пачала густа налівацца чырванню. Здаецца, дакраніся іголкай да яе, як вось ужо і да шчок, вушэй, дык з іх пырсне, як з пераспелага памідора. Калі ж падхапіўся на ногі, то твару яго было не пазнаць: вус-ны перакасіліся, у вачах застыў дзікі жах (з гэтага дня ён на ўсё жыццё пачне нервова смыкаць ротам).

Вылаяўся шэптам, потым паказаў дрыготкім паль-цам на ўбачаны малюнак:

— Ты калі заўважыў гэта?

— Сёння.

— Паказваў каму? — пачаў нязграбна адшпільваць гаплік на фрэнчы.

— Не.

— Прашу, Апанас, маўчы! — зірнуў з мальбою. Здаецца, скажы, каб ён, старшы, строгі, стаў на калені, пацалаваў бот, дык і кінецца долу, лізне. — Іначай усім нам… — Правёў далоняй па шыі. — Зразумеў?

Падышоў да свайго стала, узяў графін з вадой, але не мог наліць з яго ў шклянку — толькі, сутыкаючыся, звінела шкло аб шкло. Так і не наліў, паставіў графін на месца.

— Сволач, сука гаспадарнік! — засіпеў, знайшоўшы вінаватага. — Бач, што падсунуў! Міну з мінаў! Падлаўлю на нечым, засаджу! — Павярнуўся, схапіў яго за рукі і затрос. — Дзякуй, Апанас! Я ніколі не забуду тваёй дабрыні. Памагу табе ва ўсіх тваіх бедах.

Кінуўся да свайго сейфа, адчыніў яго і дастаў адтуль, з-за папер, пляшку. У ёй было з большую палову канья-ку. Наліў у шклянкі, адну падаў яму.

— Давай, — хітнуў галавой. — Бяры.

Уладароў першы выпіў, лепш сказаць, глытнуў са сваёй шклянкі адным залпам. Сеў і ўжо ўпэўнена закурыў. Выцер хустачкай пот з лоба.

— Не хвалюйся, Пятровіч, усё будзе добра. Толькі тЭрмінова прыбяры з вачэй гэтае ліха, — прамовіў Кураглядаў. Сказаць шчыра, яму было вельмі прыемна, што ўбачыў Уладарова гэтакага перапужанага, але перамагаў сябе, не паказваў сваёй урачыстасці. Канечне, заваяваў права называць свайго ўладнага земляка на «ты».

— Дзякуй, Апанас, — нібы заведзены паўтарыў той. — Ты, можа, нават не ўяўляеш, ад якой бяды нас усіх выбавіў… Дазваляю, ідзі ў «Зару», здымі стрэс…

— А ты, Пятровіч, схадзі да Святланы… — асмялела ўсміхнуўся ён. — Разамні да таго стану, каб закрычала: «Праклятая плоць! Праклятая плоць!» Не толькі на душы палягчэе, але як рукой увесь цяжар здыме! Страсць яе як агонь ачышчальная…

Уладароў падняў вочы — здаецца, вінаватыя, з сорамам — ды памацаў адну, другую свае шчокі:

— Ладна, Апанас. Не помсці. Ідзі. Я хачу пабыць адзін.

Калі Кураглядаў выходзіў з будынка, усё яшчэ цешыўся ў душы, усміхаўся сам сабе. Пасля спахапіўся: ці не затанна прадаў Уладарову не толькі яго цяперашнюю, будучую кар'еру, але і ягонае жыццё! Можа, варта было прыберагчы гэтую тайну на больш цяжкі для сябе дзень? Не. Добра, што якраз сёння адкрыў таму вочы. З такой тайнай — жарты малыя, як з агнём за пазухай.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: