Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Чэсна кажу: Уладзімір Пятровіч, не выцягнем мы столькі, — адказаў ён, пазіраючы ў блакітныя халодныя вочы земляка. — Люд не стаў яшчэ на ногі.

— А там, ва ўсходніх абласцях, у Расіі, стаў? — ястрабам накінуўся Уладароў. — Гэтых, нелаяльных, нават варожых да нас, што не ішлі ў партызаны і на фронт, ты шкадуеш, а тых, нашых, свядомых, — не? Няхай пухнуць з голаду, гінуць? Дзіўная, я табе скажу, твая „дыялектыка“! Стратай класавай свядомасці, антыпартыйнасцю пахне!

— Я канстатую факт…

— Я табе, такую тваю, дам „факт“! Факт такі, што тут, не зважаючы, што многія вёскі былі спаленыя, сытней ядуць. А раз так — трэба праявіць свядомасць, йрацоўную салідарнасць, інтэрнацыяналізм і падзяліцца з тымі, хто сёрбае нішчымнае. Калі не зразумела ім гэта самім, дык трэба ўталкаваць, убіць ім у башку! А па-другое, задрыпаны дыялектык, хіба не ведаеш: сацыялізм не ўсталёўваўся і не ўсталёўваецца ў белых пальчатках! Ці не разумееш гэтага, яшчэ не дарос нават да нашага унтэр-афіцэрства, як называў ніжэйшы кіруючы склад партыі таварыш Сталін? Ці, можа, не разумееш, што такое партыйная дысцыпліна?

— Усё разумею, — пакорліва адказаў ён.

— Дык менш разводзь анцімоніі, сам не расслабляйся і не расслабляй іншых — больш і лепш выконвай! Не забывай: быццё вызначае свядомасць. I біццё! — Усміхнуўся. — Так, таварыш Мірзоеў?

—Ідэалагічная работа, у тым ліку і з камуністамі, найперш з тымі, хто праяўляе слабахарактарнасць альбо амаральнасць — ваш участак работы, таварыш Уладароў, — адказаў той, таксама курачы „казбечыну“ і ходзячы па кабінеце. — У мяне асабіста да таварыша Кураглядава іншае пытанне. Я склаў карту, калі і дзе ў раёне абрабавалі магазіны. Скажыце, паважаны: чаму ў вашым сельсавеце магазіны нечапаныя?

Душу Кураглядава апёк холад — і ад намёку пра амаральнасць, і ад запытання пра абрабаваныя і неабрабаваныя магазіны. Што — гэты пёс штосьці вынюхаў?

— Хіба гэта кепска, таварыш Мірзоеў? — ледзь знайшоў сілу, каб падаць голас у даволі спакойным, упэўненым тоне.

— Не, не кепска. Але кепска іншае. Апрача вашага і яшчэ аднаго сельсавета, дзе старшыня Курлоў, астатнія магазіны пачышчаныя.

— Відаць, мы здолелі лепш наладзіць ахову вёсак ад бандытаў, таварыш Мірзоеў.

— Я не сказаў бы, што гэта так. Нядаўна мы ўзялі аднаго мацёрага злодзея, што меў сувязь з лесавікамі, дык ён клянецца: некаторыя магазіны ні ён, ні лесавікі не чапалі.

— Дзіўна было б, каб злодзей ва ўсім сумленна прызнаўся, — пачаў браць сябе ў рукі Кураглядаў.

— Згодзен, рэдка які злачынец прызнае сваю віну, — пыхкаў дымам Мірзоеў. — Але пасвойму дзіўна і тое, што вас рабаўнікі чамусьці абыходзяць.

— Вы што — хочаце сказаць, што я і Курлоў, камуністы, партызаны, урэшце, людзі з Вялікай зямлі, хаўруснічаем з мясцовымі бандытамі? — пайшоў у атаку Кураглядаў, палічыўшы, што з такімі пыхліўцамі, як Мірзоеў, трэба паводзіцца па-іхняму — лупіць ім у лоб. Яны паважаюць, нават высока цэняць сілу, смеласць і нахабства.

— Каб я такое падазраваў, то мы з вамі размаўлялі б у іншым месцы і па-іншаму… — Не сумеўся, адрэзаў той. — Я падазраю іншае: ці не правароньваеце вы, ці не чапаюць у вас нічога лесавікі таму, што якраз у вас наладзілі сабе харчовую базу альбо, як тут кажуць, папас? Адпаведна, ці не трэба лепш памацаць некаторых вашых, асабліва хутаранцаў?

— Я згодзен ва ўсім памагаць вам, таварыш капітан, — ужо ўпэўнена прамовіў ён.

— Пра аператыўны план, пра найбольш падазроных і небяспечных тыпаў з вашага сельсавета мы пагаворым асобна. Тым больш што пра таго-сяго з іх у мяне ўжо ёсць матэрыялы…

„Матэрыялы“ на днях падкінуў ён, Кураглядаў. Тое-сёе за сваім подпісам, тое-сёе за подпісам „чалавека з народу“ — Мішкі. На хутаранца Грыгарцэвіча і на яго пляменнікакаваля.

Добра, што закінуў прынаду… — падумаў Кураглядаў, бачачы, што Мірзоеў задаволіўся і збіраецца пакі-нуць іх. — Няхай бачыць гэты каршун, што я таксама пільны, няхай трасе тых і выяўляе: вінаватыя яны альбо не? Чым болей будзе ў яго валтузні з мясцовымі — тым нам будзе спакайней…»

— Ты што, такую тваю, сабе дазваляеш? — Пры ім? — калі Мірзоеў выйшаў, зашыпеў на яго Уладароў, наўмысна груба тушачы ў попельніцы цыгарэціну. — Заданне партыі аспрэчваеш, непачцівы тон размовы з дзяржбяспекай дапускаеш?

— Ды пайшоў ён!.. Каршун!

— Вось іменна: ён — каршун! А ты… Ты — мокрая варона…

— Выскачка! Кар'ерыст!

— Цыц! — абарваў Уладароў і зашаптаў: — Хіба, дурань яловы, не бачыш: ён, а з ім і яго служба не толькі мясцовым, але і нам з табой не зусім вераць? Няўжо не цяміш: мы тады заваюем іхні давер, калі будзем не толькі прынцыповыя, але нават бязлітасныя да ўсіх?! Адпаведна, нам трэба не толькі трубіць у вушы нашы пропаведзі, але і лупіць між вушэй!

— Дык хто ў раёне гаспадар: вы альбо Мірзоеў? Уладароў нервова ўзяў новую цыгарэціну, прыкурыў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: