Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:
рядового и сержантского состава
ст. л-т РУБИНОВ В. Я.

Угледзеў вось гэтае «Начальник» — не тое што забілася, а нават заштуршкавала сэрца. Чаго, дурное? Няўжо ад спрадвечнай сялянскай боязі перад чужымі, з іншых краёў чыноўнікамі? Пастукаў раз-другі костачкай вялікага пальцаў дзверы. Пачуўшы «да», зайшоў. У вузкім, прадаўгаватым, пафарбаваным у зялёны колер пакоі — акно, шафа з папкамі, стол, за ім — русявы маладжавы афіцэр у паношанай форме, з ордэнамі і медалямі на грудзіне.

Адказаўшы на прывітанне і пачуўшы, хто ён, старшы лейтэнант хуценька падхапіўся, узяў яго кіёк, паставіў у кут і ветліва запрасіў:

— Хадзем, калі ласка, са мной.

Вывеў на калідор і паказаў рукой (на ёй не было адна-го ніжняга пальца) на суседні кабінет:

— Вам туды, грамадзянін.

На гэтых, абабітых чорнай цыратаю, дзвярах не было ні нумара, ні шыльдачкі — не, сказаць праўдзівей, шыльдачка была, але невялікая і адмысловая «Посторонним вход воспрещен».

Грыгарцэвіч пастукаў, а калі пачуў запрашальны голас, зайшоў туды. Тут таксама было адно акно (закрачанае, напалову замазанае белай фарбаю), сцяна злева была голая (толькі з вялізнай картай), а справа стаяў стол з тэлефонам, за стадом сядзеў малады, з рыжажаўцістымі (вожыкам) валасамі, з пукатым невысокім лобам, хмурны, з цяжкім позіркам незразумелага колеру вачэй лейтэнант у зялёнай гімнасцёрцы і сініх галіфэ. Над сталом вісеў партрэт Сталіна ў форме генералісімуса.

«Энкавэдэ… — зразумеў ён. — Але чаму кліча якраз яно? Можа, з-за Янкавага ліста?»

— Усаживайтесь, — суха сказаў лейтэнант і паказаў на крэсла насупраць, а сам упёрся на яго калючымі, здаецца, жаўтаватымі, як у некаторых катоў, вачыма. — Ваша прозвішча, імя і імя па бацьку.

Ён адказаў, як і пасля пра тое, дзе і калі нарадзіўся, дзе быў-жыў, што рабіў да сённяшняга дня, колькі меў і мае зямлі, а лейтэнант акуратна ўсё запісваў.

«Напісаў неасцярожна хлопец пра тое, як цягалі, трэслі яго ў войску за тое, што быў у Германіі, дык вось паклікалі…» — падумаў сам сабе Грыгарцэвіч, чакаю-чы, калі гэты сыч пачне пытацца пра Янку.

— Вас выклікалі не ў ваенкамат, а ў органы бяспекі, — падняў галаву, сапраўды, як і чакаў, сказаў лейтэнант. — Але гэта павінна быць толькі паміж намі… Зразумела?

— Ведама, — завучана адказаў. Ужо не раз гаварыў так: і калі вяртаўся з германскага палону, быў на допытах у армейскіх асабістаў, і пазалетась у Янкавінах, калі да іх на хутар прыязджаў лейтэнант бяспекі і распытваў пра знаёмых паліцэйскіх, старастаў і самаахоўцаў. Кожны раз бралі з яго слова, што будзе трымаць язык за зубамі.

— Папрашу адказаць на мае пытанні, — па-ранейшаму суха прадоўжыў лейтэнант. — Скажыце: якія ў вас падставы, грамадзянін Грыгарцэвіч, агітаваць супраць Савецкай улады?

Ягоная душа раптоўна зледзянела. Што значыць: па-першае, гэтае «ў вас», а па-другое, «агітаваць»? Хіба ім мала таго, што ён ужо не раз гаварыў пгчыра і праўдзіва?

— Паўтараю: якія ў вас падставы, грамадзянін Грыгарцэвіч, агітаваць супраць Савецкай улады?

— У каго гэта «ў вас»? I што значыць «агітаваць»?

— Вы што — не разумееце рускай мовы?

— Разумею, — прамовіў дрыготкім голасам, адчуваючы, як лоб, спіну пакрывае халодны пот. — Але не разумею, пра што вы пытаецеся.

— Патлумачу. Чаму вы публічна ідэалізуеце стары лад, жыццё пры буржуазнай Польшчы?

— Гэта што — значыць, я хвалю-перахвальваю тое?

— Так.

— Дзе? Калі? Як? — запытаў, настройваючыся на доўгую і зацятую вайну нерваў. Гэтыя людзі, да каго цяпер трапіў, своеасаблівыя, чэпкія, лёгка з рук не выпускаюць.

— Тут пытанні задаю я, — яшчэ болей пазмрачнеў лейтэнант. — А вам трэба адказваць.

Адчуўшы, што трапіў у кімсьці закінутую сетку, Грыгарцэвіч падумаў, што не варта лішне трапятацца, як часам кідаюцца з аднаго на другое маладыя і гарачыя, трэба ўзяць сябе ў рукі і быць разважлівым, спакойным.

— Дык хваліце? Шкадуеце, што цяпер іншыя, не тыя, парадкі?

— Не.

— А што ж вы робіце?

— Жыву. Як і ўсе людзі.

— I не ўздыхаеце па буржуазным мінулым?

— Не такое яно лёгкае ды салодкае было, каб па ім шкадаваць.

— Ну-ну! — нядобра скрывіўся лейтэнант. Нібы ўсміхнуўся. Зларадна. Варожа. — Кіньце! Вам не ўдасца абвесці нас вакол пальца! Скажаце: асабіста вы не лічыце, што за панамі вы жылі і не тужылі вельмі, ніхто вас надта не чапаў, а вось там, у СССР, маўляў, абманулі люд, адабралі ў сялян зямлю, лепшых гаспадароў саслалі, пабілі, як пабілі ўвогуле самых разумных, сумленных? Не гаварылі, што некаторыя вашы цікаўныя хлопцы пайшлі ў БССР, каб на свае вочы ўбачыць савецкую рэчаіснасць, але не вярнуліся назад і іх цяпер нідзе не знайсці?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: