Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

Цяпер вы лічыце: праца, нават цяжкая, — абавязак, дабрачыннасць, а там праца будзе прымусам, вашай смерцю. Каб выжыць, вы, рыцар працы, пачнеце ўхіляцца ад яе, будзеце хітраваць, «гнаць туфту», альбо быць «прыдуркам»…

Заціх, а потым ухмыльнуўся:

— Разумееце, што гэта такое: «туфта», «прыдурак?» Разумееце сэнс прымавак «Ад работы коні дохнуць», «Работа — не воўк, у лес не збяжыць», «Цябе не дзяруць — дык не падмахвай»? Можа, і па-свойму разумееце. Як сялянскі гуманіст. А там вы гэта адчуеце на сваёй скуры, там ваша псіхіка пойдзе набакір… У гэтым сэнсе даю мудрую і бясплатную кансультацыю: не кідайцеся на так званыя «агульныя работы», шыйцеся ў столяры, лазеншчыкі, шаўцы альбо краўцы, абы, паўтараю, не трапіць на агульныя работы…

«Чорт яго ведае: праўду кажа альбо балабоніць абы-што, пацяшаецца са старога?»

— Кажушок свой не жадаеце змяніць на інтэлігентнае паліто? — нечакана зусім паіншаму загаварыў той.

— Не.

— А ў карты хочаце пагуляць?

— Не.

— Гарэлачкі жадаеце?

— Не.

— Святы, але сумны вы чалавек, Франц Адамавіч, — цмокнуў сусед. — Трымаеце і цела, і душу ў залішне строгіх, рэлігійных абручах. Працавіты, шчыры, хочаце праўды і справядлівасці. Адсюль — ваш эмацыянальны пракол у экстрэмальнай сітуацыі. Да слова, у той спрэчцы з вашым старшынёй сельсавета. Я не быў тады з вамі, але магу ўявіць сцэнарый…

Загрымелі абабітыя жалезам дзверы — зайшоў пажылы вартаўнік у шынялі. Паставіў пасярод камеры та-бурэт, узлез на яго і падвесіў да высокай столі запалены ліхтар.

— Па месцах, — буркнуў-загадаў.

— Прашу, баця, на сваё логава, — прамовіў той, на чыёй лаўцы яшчэ сядзеў Грыгарцэвіч.

Дзе дзенешся, паслухаў. Патупаў, узабраўся на верхнюю голую дашчаную лаўку.

— Новенькі? — запыніўся, дыхнуўшы дымам, запытаў у яго вартаўнік. — Нумар 207?

«Не імя, не прозвішча, а нумар!»

— 207-мы? — груба перапытаў той, свідруючы заплытымі, можа, і ад п'янства, вочкамі.

— Ага.

— Не ўступаць ні з кім у кантакты. Ляжаць тварам не да сцяны, а сюды, на праход.

— Але я не магу спаць на левым баку, — сказаў ён.

— I без падушкі ды коўдры, — хіхікнуў са свайго месца маларослік.

— Тут — не гасцініца, — не зважаючы на таго, яму, Грыгарцэвічу, патлумачыў вартаўнік. — За парушэнне нашых інструкцый — кара… — I да ўсіх: — Адбой! Усякую балбатню спыніць!

Калі таўсмач выйшаў і замкнуў камеру, Грыгарцэвіч, як і загадалі, лёг на левы бок, падклаў пад шчаку рукі і падкурчыў стомленыя ў валёнках ногі. Хоць пратупаў сёння ладна, панерваваўся на допыце і панапружваўся тут, але спаць не хацелася. Няўжо гэты ў акулярах і белым шаліку, Прафесар ці як там яго, гаворыць праўду, што яго могуць запраторыць за калючы дрот і на гэтулькі гадоў? Усяго за некалькі, хай сабе і не зусім пачцівых, слоў? Бывала, за царом, за палякамі і нават у акупацыю, пры немцах і паліцэйскіх, сабраўшыся разам на лузе, на прызбе ці нават і на людзях, заводзілі розныя гутаркі, лаялі, а то і клялі начальства (у вайну, праўда, асцярожнічалі, бо вайна ўсё ж ёсць вайна), але… Не, тыя, хто меў уладу, ківалі пальцам, абсякалі, бывала, і вялі туды, куды трэба, трымалі трохі, але такіх прыдзірак і гвалту не было. Хіба вось ён штосьці выдумляў? Паў-тарыў тое, пра што людзі гаварылі! Ды не — «агітаваў», «падрываў лад»… Не такі ўжо дурны, разумее: агіта-цыя — гэта тады, калі, скажам, сабраць люд, узабрацца на якую перакуленую бочку і, размахваючы рукой, пачаць крычаць супраць улады і законаў, як, да слова, за палякамі, зазіраючы да іх, агітавалі камуністы і кам-самольцы. Канечне, тыя агітавалі. Ён жа не збіраў люд, нікога не падбіваў на бунт супраць Сталіна і яго Канстытуцыі ды парадкаў, толькі згарача, ад крыўды ляп-нуў — папытаў у таго ліхадзея пра тое, пра што хадзілі гутаркі… А той — адразу сюды, у раён… А тут — во сюды, да зладзеяў… Замест таго каб выбачэння па-прасіць, што ў свой час гвалтам аддалі палякам, а ня-даўна гвалтам адабралі ад іх… Маўчы, жывёліна, і не пікні! Еш, дурань, то з макам! Бач, захацеў пра тое-сёе запытаць, тым-сім абурыцца! Нічога не скажаш, любімая дык любімая, народная дык народная ўлада! Ашчаслівіла!..

Пасля пачаў думаць пра іншае, пра сваю сям'ю і гас-падарку. Калі пасадзяць, то гаспадаром стане старэйшы сын. Стась — талковы гаспадар, павядзе ўсё добра, але, з другога боку, можа быць і бяда: без яго, старога, асмялее нявестка, захоча ўзвысіць сябе і мужа, прыбраць усё да сваіх рук. А гэта значыць, што адпіхне свякроў, змусіць адысці Адама. Канечне, рана-позна братам трэба дзяліцца, заводзіць сваю гаспадарку, але ці паразумеюцца яны мірна без яго?

Ляжаў, бачыў і чуў, як уздыхаюць, варочаюцца іншыя, як той-сёй падыходзіць да дзвярэй і, не саромеючыся, бурболіць у паўцабэрак, і ад усяго гэтага ныла, плакала яго душа…

18

Пасля першай бяссоннай ночы ў камеры яго з тыдзень не чапалі.

Адлежваючы бакі на цвёрдай лаўцы, задыхаючыся ад сырасці і цяжкога паветра, знясілены без работы, ён занудзіўся. Ажно, здаецца, заявіліся вошы. Гэтая нуда ўзмацнялася яшчэ і ад крыўды: прайшло ўжо столькі ча-су, а з родных ніхто не падаў ніякай весткі, лусты хлеба.

За гэты час таго-сяго забралі «з рэчамі», прывялі но-вых (у тым ліку і такіх, як ён, «агітатараў-гаспадароў»). Ён па праве нявольніцага «стажу» перабраўся ад дзвярэй і заняў ніжнюю лаўку каля Тхара — разам з ім застава-лася і кампанія чалавека ў акулярах і белым шаліку па прозвішчы Сядых і па клічцы Прафесар. Як даведаўся, гэты гаварун у зладзейскім свеце важны чалавек, «у за-коне», «пахан», старшы над многімі «братамі» — і над тымі, што на волі, і над тымі, што сядзяць.

За гэты тыдзень той дзівачыў. То з ахвотай кідаўся да навічка, распытваў, вучыў, расказваў пра сябе, то не зва-жаў ні на кога і цэлы светлы дзень быў маўклівы, адга-няў ад сябе сваіх халуёў, што як маглі танцавалі перад ім, то нечакана спяваў сам сабе сумныя песні пра чыйсь-ці загублены лёс, пра ўцёкі з турмы і прагу волі, пра па-кінутую ўсімі маці-гаротніцу альбо пра прыгожую, але няверную жонку, то раптам ускідваўся зверам і нападаў на ўсіх у камеры, і тады ўсе баяліся нават пікнуць. Ясна было: скажы хоць слоўка супраць яго — Тхор і маларос-лік адразу ж, тут, у камеры, заколюць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: