Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Нагаворваць на сябе я нічога не буду. Значыць…

— Ну што ж, — Клімянок падаў яму пратакол, каб падпісаў яго, а калі ён чыркнуў сваё прозвішча, схаваў ліст у папку. — Я хацеў вам памагчы, але вы не пайшлі мне насустрач. Наракайце самі на сябе. Далей вашай справай будзе займацца той таварыш, з якім вы ўжо знаёмыя. Ён з вамі так, як я, цырымоніцца не будзе.

19

Праз некалькі дзён, калі Грыгарцэвіча яшчэ раз сцягалі на допыт — да сярдзітага лейтэнанта, зусім нечака-на ў камеры заявіўся яго аднавясковец, пляменнік Сцяпан. Ступіў нясмела, як кожны навічок, мала што бача-чы тут пасля светлага двара. Разгублены, а то, бадай, і ашаломлены.

Грыгарцэвіч-дзядзька ўзбуджана памкнуўся на-сустрач, паціснуў руку:

— Прыйшоў праведаць? — і не даючы адказаць, зноў запытаў: — А дзе мой Стась?

Сцяпан — ужо не ў кажушку (за гэты тыдзень, як ба-чыў стары на прагулянках, значна пацяплела, дык той быў у ботах і суконным касцюме — галіфэ і фрэнчы з невялікім каўнерыкам), свежа падстрыжаны і паголены — збянтэжана прамовіў:

— Мяне, дзядзька, арыштавалі.

— Як? — здзівіўся. — За што?

— Проста. Перадалі: вы просіце, каб я прыйшоў да вас. Прыйшоў — а мяне спачатку да следчага, а потым — сюды…

— Я не прасіў, каб якраз ты прыйшоў, — апраўдаўся стары. — Я прасіў, каб пабачыцца са Стасем.

— Стась разы тры быў тут, але яго да вас не дапусцілі. Грыгарцэвіч заматаў у бакі галавою: божа ты мой, што робіцца! Калі ён на апошнім допыце папрасіў, каб дазволілі сустрэцца з сынам і пагаварыць з тым пра гаспадарскія клопаты, дык хмурны лейтэнант буркнуў, што яны перадалі ўжо вестку пра яго Стасю, але той адмаўляецца бачыць бацькуворага. Ажно ўсё гэта не так.

— Мне, хлопец, кажуць: я ганьбіў Саветы, — прамовіў. — А да цябе за што прычапіліся?

— За тое ж.

— Дык мы з табой, хлопец, вялікія паліціканты! Гасударственныя праступнікі! — зноў гаротна заматаў галавою стары. — Сніць не сніў, што на старасці апынуся за кратамі, буду цярпець такую ганьбу!

Сцяпан паныла змаўчаў.

— Курашчуп пракляты аббрахаў і падаткнуў нас з табою!

Як і кожны раз, калі ўпіхалі новага чалавека, падскочыў нахабны нізкарослік — спачатку збянтэжыць альбо нават шакіраваць, а потым дабіцца ад таго паклону Прафесару.

— Не лезь, чалавеча, — пасмялела ўжо адапхнуў яго Грыгарцэвіч. — Ён — каваль, руку дужую і цяжкую мае. Калі смаляне хоць раз — дык у порткі накладзеш і не завяжаш нават!

Скурай адчуваючы Сцяпанаву сілу ды яшчэ нема-лую моц старога — двух дужцоў, той заблюзнерыў, лісліва і ў той жа час каварна заўсміхаўся, абыходзячы іх з усіх бакоў ды зыркаючы на свайго старшага: якую той дасць каманду. Але і той не палез на ражон. Франці-шак павёў пляменніка на свой ніжні палок, пасадзіў побач.

— Толькі Курашчуп запраторыў нас сюды, — яшчэ раз паўтарыў. — Мяне — за адну не надта паважную гутарку з ім, а цябе… Сам ведаеш, за што коса пазірае на цябе… Сволач дык сволач, каб яго зямля не насіла!

Сцяпану не было што сказаць, толькі цяжка ўздыхнуў.

— Ну што там, у вёсцы? — як бывалы ўжо вязень, запытаў Францішак.

— Школу накрылі дранкай, шчыты забілі. Авёс пасеялі.

— I Стась пасеяў.

— I Стась.

— Ну, а што пра мяне кажуць?

— Кураглядаў і Мішка распусцілі плёткі: вы тут, у горадзе, напіліся і лаялі Саветы, нейкага важнага начальніка хацелі набіць.

— Не браў я ў рот ні кроплі, языку волі не даваў і не распускаў рукі. Подла заманілі і гвалтам увапхнулі ў падвал.

— Мамуся ліст прыслала, — расказваў іншыя навіны Сцяпан. — Піша: той дом, што выдзелілі мне, яшчэ вольны.

— Дагэтуль я не ведаў, што табе пра гэта сказаць, — прамовіў стары. — А цяпер маю сказаць пэўна: выскачыш адгэтуль — імчы туды і не думай нават. Пакуль яшчэ сапраўдныя дакументы. У Польшчы, можа, такога няма… Нідзе, можа, такога няма, каб за адно неасцярожнае слова чалавека душылі…

— Прыставаў сёння лейтэнант: «Ты чаго ў Польшчу не паехаў?» Адказваю: «А чаго мне туды ехаць, калі мая бацькаўшчына тут?» Дык аж падскочыў той з кулакамі: «Дудкі, нас вакол пальца не абвядзеш! Ты застаўся тут, каб выконваць інструкцыі, што прывезла табе маці з Захаду!» — «Якія інструкцыі! Ды ад маці! — кажу. — Яна ж амаль не ўмее чытаць!» Ён — зноў у лямант: «А чаго партызанам памагаў, хоць не любіш Савецкую ўладу? Каб уцерціся ў давер! Мы вывядзем цябе не чыстую ваду! Ад нас не ўтоіш свае варожыя помыслы!»

— Прашу прабачыць, — скінуў з блізкага ніжняга палка ногі, сеў чалавек у акулярах і белым шаліку. Бліснуў шкельцамі, павёў тонкім носам і нервовымі вуснамі. — Як я зразумеў, вы сваякі?

— Сваякі, — адказаў стары Грыгарцэвіч.

— Вы, — той навёў акуляры на Сцяпана, — маглі спакойна, з дакументамі выехаць за мяжу, але засталіся тут з-за сваіх моцных патрыятычных пачуццяў?

— Мог выбрацца, але застаўся, — сказаў Францішак, бачачы, што родзіч не ведае, як адносіцца да чужога чалавека.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: