Вход/Регистрация
Заходнікі
вернуться

Далідовіч Генрых

Шрифт:

— Чорт тут яго разбярэ, — махнуў рукой Грыгарцэвіч. — Хіба нам да паліцікі? Наша паліціка — плуг, піла, каса…

— Наіўны і добры вы чалавек, Франц Адамавіч. На такіх, як вы, свет трымаецца, — пасміхнуўся чалавек у акулярах і белым шаліку. — Шкода мне вас. Вы калі і ўцалееце, то ў шмат чым, як гаварыў ужо, расчаруецеся… Але раю: не ўпірайцеся на допытах, прызнавайцеся і падпісвайце ўсё. Лепш будзе. Сюды вароты адчыняюцца шырока, адсюль — вузенька… Выпусціць вас — прызнаць сваю памылку. На гэта тут ніхто не ішоў і не пойдзе, іначай сам загрыміць… «Партня н органы не ошнбаются!» Святыя і непагрэшныя!

Праз некалькі дзён «207-га» зноў паклікалі на допыт.

Не было яго дзён пяць; усе ў камеры, асабліва кемны чалавек у акулярах і белым шаліку, рашылі: таго адправілі ў вобласць альбо ў сталіцу. Пра тое, што яго маглі адпусціць дадому, «няма і не можа быць гамонкі», як сказаў знаўца «савецкай юрыспрудэнцыі». Але стары вярнуўся — яго ўвалаклі пад рукі ў камеру, кінулі на дол, быццам куль саломы, два рослыя ахоўнікі.

Сцяпан разам з нізкарослікам (таму загадаў Прафесар) паднялі дзядзьку, паклалі на лаўку — той быў прытомны, але не адплюшчваў вачэй і стагнаў.

— Быў «на канвееры», дабіваліся «добраахвотнага прызнання»… — «вучона» прамовіў Прафесар, сеўшы на лаўцы і пазіраючы на ледзь жывога небараку. — Цікава: «раскалоўся» ці не?

— Піць, — прашаптаў-папрасіў дзядзька. Прафесар матлянуў галавой — нізкарослік шпарка зачэрпнуў з вядра вады і падаў скрыўлены алюмініевы кубак. Сцяпан падняў дзядзькаву галаву і прыклаў да яго пасінелых вуснаў край кубка — стары здолеў толькі ледзь-ледзь разамкнуць губы і разоў колькі глытнуць зу-сім крыху, а астатняя вада пацякла па аброслым падбародку і па шыі.

— М-да, — цмокнуў Прафесар. — Звалілі старога.

Той заціх, нават замёр. Сцяпан, спалохаўшыся, прыклаў вуха да яго грудзіны — не, сэрца білася, проста знясілены дзядзька раптоўна заснуў.

Спаў ён нямала. Цэлыя суткі. Калі абудзіўся, дык адразу паклікаў яго, пляменніка.

— Сцяпанка, — загаварыў слабым голасам. — Выбачай мне, сынок…

— За што, дзядзька? — запытаў ён, рады, што дзядзька ажывіўся.

— Вінаваты я… I перад тваім бацькам, і перад табою. Калі Уладзя паміраў, я сказаў, што дагледжу цябе, на добры пуць настаўлю, заўсёды памагу, аж… Прадаў я цябе, Сцяпанка…

— Пра што вы гаворыце, дзядзька?

— Здаўся я… — звычайна малагаваркі, спакойны і цярплівы, стары захлімзаў. Як дзіця альбо хуткая да слёз кабета. — Суткамі не давалі спаць: адзін дапытвае, трасе, пойдзе — тады другі прыходзіць, па-свойму лезе ў душу, ганьбіць… Цэлымі днямі я стаяў на нагах альбо сядзеў на крэсле нерухома. Калі падаў, аблівалі вадой. А потым ушчамлялі пальцы ў дзверы… I я не вытрываў болю, здаўся. Падпісаў усё, што падсунулі. I на сябе, і на цябе. Выбачай, Сцяпанка, за грэх мой вялікі.

Сцяпан адчуў: душа яго ападае, халаднее — што ні кажы, а калі прызнаеш за сабой грахі, то прызнаеш, што і грэшны. Цяпер ужо могуць судзіць і засудзіць надоўга.

— Я ж вас перасцерагаў, Франц Адамавіч, — умяшаўся ў гамонку Прафесар. — Адразу не трэба было адмаўляцца, падпісваць усё, што давалі. З вамі, палітычнымі, асобая гаворка.

— Адыдзі… — з нянавісцю прашаптаў стары. — Ты тут павучаў, малоў усякае, а там на нас нагаворваў… Паганец ты! Зладзюган! Прадажнік!

— Ды не Робін Гуд альбо Дон-Кіхот…

— Сволач!

— Вы, лапух, сталі ахвярай у гэтай сітуацыі… — раптоўна змяніўся Прафесар, і яго ранейшы ласкавы голас напоўніўся бязлітаснасцю, а прыемны твар падсвяціўся нялюдскай чарнатою. — Вы трапілі ў сілавое поле ін-шых, невядомых яшчэ вам, законаў таго страшнага мацерыка, пра які я гаварыў вам раней… Там ёсць адзін жалезны прынцып: усім нам паміраць, але ты памры сёння, а я памру заўтра…

— Ты тапіў нас, каб зменшыць сабе кару… Сцяпан сціснуў кулакі. Якая спачатку была павага да розуму і ведаў Прафесара, такая ўспыхнула цяпер прыкрасць, злосць.

— Толькі спакойна! — той павысіў голас. — Распусціш рукі цяпер — мы ўночы задушым цябе соннага. Альбо перадам па сваім ланцужку ў зону — задушаць там. Ведайце, лапухі: нам шмат за вас не дадуць, бо мы апраўдаемся сваёй класавай нянавісцю да ворагаў працоўнага народа…

20

Праз суткі Прафесара і яго хеўру забралі з камеры — здаецца, на суд; старога Грыгарцэвіча не чапалі, ён пакрысе ачуньваў, але ўсё больш і больш ненавідзеў сябе, а вось Сцяпана паклікалі на допыт. На гэты раз да са-мога начальніка раённай службы бяспекі, Мірзоева.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: