Гапеева Вольга
Шрифт:
ВЕРШЫ ПРА ЖНІВЕНЬСКІ ГОЛАС
I жнівеньскі голас назьбірае каштанаў сініх і жоўтых памерла-хворых сьлёзкамі скоцяцца ў даліны далоняў сіні і жоўты жнівеньскі голас II Золатка, Вас расстраляў жнівеньскі голас? Зяачыць так трэба. Ня плачце. Прашу Вас, ня пэцкайце лісьце сваёю крывёю. Золатка, можа запросіце нас у калегіюм сьмерці? Што? Перапоўнены?.. *** з прасьціны мармэляднага неба вышый мне вусны з вэлюму чорнага ветру вышый мне вочы зашпілі на сукенцы цацачны гузік і навучы ўсьміхацца пункцірамі ночы. *** Асьцярожна памый свой цень мы — словы пакараныя маўчаньнем і мы ня вернемся з тае вайны паміж мною і мной