Вход/Регистрация
Рэканструкцыя неба
вернуться

Гапеева Вольга

Шрифт:
*** Ад слупа да слупа па стальных правадох з хуткасьцю трыста мэгапацалункаў ў хвіліну цячэ нешта нешта мае вялізнае з пахам язьміну. Стану пытальнікам пасярод поля сярод чорных кропак крумкачовае зграі і на сухажыльлях цела свайго што-небудзь з Шапэна зайграю. Да д’ябла ўсялякія там ‘каханьні’ мяне ванітуе ад іх пяшчоты я лепей буду на паляваньні страляць сабе ў голаў ад адзіноты.
*** Дзікія кірлі на сьняданак склявалі мой страх іх вочы нахабныя даелі свой дзень новая гісторыя недапітай гарбаты недапісанай скаргі недасоленых рэчак... лашчы ногі мае й рукі калі чацьвер — яшчэ немаўлятка яму ўсяго - дзьве гадзіны а я зьнікаю як зьнікаюць выспы і чоўны на тваім даляглядзе. Вазьму іх з сабою некалькі мільёнаў тваіх сьлёзак хаваюцца ў ракавіны і застаюцца на мяжы скажы яны таксама твае каханкі?
*** Зрываюся лячу падаю вочы колюцца аб нешта цёплае — гэта ты расчытваеш сьляды інквізыцыі пад пракіслым сонцам кастрычніка Дрэвы гуляюць у шахматы мы гуляем у дрэвы нехта заўсёды здаецца першым раніца перад расстрэлам сёньня мая чарга крумкачоў пасьвіць на пальцах салёных рабіць засечкі калі вочы адмаўляюцца бачыць я знаходжу твой голас навобмацак
*** Мяне не хапае бо каб пакрыць твае вусны сваімі патрэбна Вечнасьць жменьку чырвоных птушак кіну ў неба тая што ўпадзе станецца зернем і прарасьце праз рукі мае чорнымі дзьмухаўцамі ты раззлуеш свае словы яны коньмі паСкачуць па Скуры абСыпанай Сакурай раздрапаюць раскрышаць вусны кінь мяне ў неба я ўпаду бо я - зерне што прарасьце сланечнікам белым белым мылам сады памыю пах дрэва ў валасох зь дзіцячага шоўку прачнецца разам амаль побач
*** Мне белым кітом умерзнуць у неба мне белым кітом заснуць за вакном прачнуцца не пяском і ня глебай а белым белым белым кітом і дзень будзе сьніць мае акіяны няўдала падзеленыя лініяй фронту войскі аблокаў і войскі хмараў пад кулямі плачуць сухім потам а мне выкінуцца на бераг кітом белым і хлеба духмянага кавалак зьесьці пакуль не прыйшлі на той бераг людзі цяжарныя сьмерцю.
*** Пустою калыскай павісну між вуснаў дрыготкіх люляць радзімыя плямкі нагамі ўрасьці ў глебу рукамі ў аблокі пахнуць ды слухаць мурашыныя маршы шапочуць у вушы шалёныя смакі гаркавыя як крывя дзьмухаўцоў як грудзі травы залітыя семем жаўнера прымружыць пакатыя вочы траўня скляваныя макамі у лысых вачніцах ваўчыцы там дзе варушыцца поўня то ўлева то ўправа гайдаюся я калыскай пустою пад сэмафорным небам чый спогалас замыкае дзьверы а вусны ня вераць і торгаюць ценяў ад галасоў, ад дрэваў і ад валасінкі кароткай што трымае мае прыдалоньні на ўлоньні акурат над бяздоньнем уверх
*** я бяздомныя рухі цела свайго я бяздомныя рухі цела свайго напаткаю у завані між караблёў п’яных дзе сухажыльлем разьвесілі кашаль на дрэвах аглохлых ад вачэй безьлічы дзе шкарлупіньне на шкло налепла мне не адскрэбці і белая вусьцішнасьць матыльком сядае на голую сьпіну вольную ад крылаў ад крыкаў ад пацалункаў мая свабода навыварат пляце сабе КОкан і КОжны з нас вусьціш і КОжны з нас паасобку
*** па-ведамленьне аб не-існаваньні прыйшло не-чакана было залішнім выцягваць боты ды йсьці на сустрэчу кожную голку з маіх пазногцяў павыцягвалі ўчора зрабілася сумнай ды бессэнсоўнай вячэрняя кава лужыны мокрыя могілкі кропель-ападкаў штодзённа тут папаўняюцца новымі жыхарамі птушка з адрэзанай лапкай і вокам кіклёпа сядзіць на падваконьні ды чысьціць пёркі жанчыны змываюць штучнасьць і ў сваіх ложках чакаюць таго чаго не адчуюць напэўна й заўтра сьвяточны пірог застанецца на дзень наступны а я ўсё адно пайду басанож па тваім роце
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: