***р-ранкам халоднымхалодным-м-рр р-ранкамля вейкаў ціхапамірала вечнасьць***Вока каняВільготнае ад вуснаў маіхПеракульвае мянегалавой долурукі мае занадта слабыяісьці па зямліа ногі дужа ўжо брудныякаб крочыць па небетак зьяўляецца неабходнасьць вырошчваць крылыці рабіць іхз падручнага матар’ялуіня лётацьсінюю венушто небам праклалі над каштанавым дрэваммне так лёгка парэзацьнавостраным пер’емлепей зьверам зьбягу.ля засохлае студнібуду грызьці каменьнеда смаку салёнай іржы ў роцеі спадзе мая смагаяк вейка з вока каня спадаена чэрствыя вусныдзікай свабодымінаючы рудыя бровытой мост адзіныда якога ніяк не дайсьці мне —занадта ён побач***Валасы мае голасадкінеДалёказа сьпіну ночывыгнутай абаранкамгэта я той жаўнершто гвалціць сваю перамогупад парванымі крыламічорнага птахагэта я на ўскрайку імярасстраляю бясплодныя дніпаставіўшы іх да сьцяны тварамкрывавым нэктарамвыпестаўшы салодкую кулюабадранае сэрцаза адамаву скабу закоціццашкляной пацеркайхапаючымандарынавы пылчужых на ўвесь сьветвуснаўа я крыкну яму крокам рушусьлед за сьнегам кульгавымтуды дзебосыя ногі рудавокіх анёлаўідуць зь берага левага на правыслухацьбязротую вусьцішнеруша вачэй нашых***напэўнасалодка ў роцеад жоўтага пацалунканапэўнаняёмка ад сіняга позіркунапэўнаабдымкі чырвоныя ёсьць самымі моцныміа думкі ружовыя - пухнатыя камячкі надвячоркамнапэўнадотык далоняў замерзлыхпопельна-шэрыса срэбнымі кропкаміад якіх казыча ў носенапэўнабалюча птушцыу белым палёцеадчуваць сябе чорнайнапэўназіма. што зробіш.***сьпінамі ў сьнег падаемрукі раскінўшы ўпоперакцёпла ўздрыгваюць вейкіапошняга дня вайнытварам да смужнага небанеба мяне цалуе анёлы там у цывільныма туту вайсковай форме крокі закаваныя ў ботыножаць басанож ножаць ногі закаваныя ў крокіі я закатаваная ў сьнезе***калі памірае дрэваружовыя смочкісхіляюць свае галовыў знак жалобыкалі памірае дрэваробіцца цёмнабо ўсе вочы хаваюць сорамза фіранкамі вейкаўкалі памірае дрэваболь каханкая суцяшаювуснамі лекавыміі перабінтоўваюцела ягонаерукамі ды пальцамі бялявымікалі памірае дрэванехта моўчкі бярэ маю голаўу далоні сваеі засынаепакуль недзе за вокнаміПАМІРАЕ МАЁ ДРЭВА***сакавітаясукравіцараскусваескуруда самых зрэнакпасівелых ад болюна шматочкі выспаўна тысячы смочакшто схаваліся ад спаронукуды ні кроч - паўсюль эрагенная зонамядовым язычкомвузлы залізваеі ўжо ня болеснаі вочы хутаюцца ў вочыа я чыркчыркнучырваньнюпа шчацэдзеяшчэне астылаеяшчэ цёплаеварушыццацельцапацалункакволага***У душным пакоі душаццадушыа мы нацягваем сінюю скуруна кончыкі пальцаўу душным пакоі душаццадушытолькі чамусьці Я задыхаюсянічога-нічогазнайду Гаўрошапазычу грошынабуду Буддуі будузноў дыхаць***Атрамантавыя плямы замярзаюцьад холадугэтага горадужвірынкамі за каўнер коцяццагуляюць у хованкімы выракаемся нашай аголенасьціна карысьць нязьменнай статыстыкіжывых памерлых і ненароджаныхчырвоных плямак атрамантавых***Вада парастае мохамзабыўшыся на сваю сутнасьцьструменьчыкі валасоў зьнікаюцьу карнавальным пылеяк амальгамавым сьнегампахнудь першыя птушкітак водарасьці твае плачуцьпа акіяне каханай***Ружовыя галюцынацыіпрыходзілі нечаканазапаляючы першародныя ліхтарысваім колерамз гузікаў і разынакдзеці будавалі хаткісваім будучым немаўляткамабмінаючы пяты дзеньвосемдзесят другога шэрагупад гукі сьвятлаз кожным імгненьнем —мы былі далей ад пачаткутам дзе сьведка - адзіныа забойстваў ня зьлічыші цела маё эмбрыёнавым шалікамспачывала ў тваім сцэнары па суіцыдзе