Вход/Регистрация
Рэканструкцыя неба
вернуться

Гапеева Вольга

Шрифт:
*** Як паклічу цябе на вайну ці пойдзеш са мною праз жоўтае-жоўтае поле да гары Сьвятое? Як згублюся ў жоўтым полі з параненай галавою ці станеш мяне шукаць з ранку да ночы? А як знойдзеш ці зразумееш мяне - чужую непадобную ні на кога — дзікага зьвера? Як раздрапаю скуру тваю не ад лютасьці ад адчаю закрычыш ад болю тупога ці ад асалоды? А як скончыцца жоўтае поле і пачнецца восень ці будзе апошні наш яблык сярод ссохлага лісьця?
*** Чаму я ня дрэва пад тваёю сякерай некранутае вока шматкамі позірку пахам солі аддае вонкавасьць а я ўнутры і не знайсьці мяне ты прыйдзеш на поле парослае валасамі зьбіраць ураджай задубелымі пальцамі і пакладзеш на каменедрабілку рэшткі цела майго недасьпелага
*** Адсюль немагчыма памерці тут можна адно — слухаць і ўпарта ня чуць як навокал нічога ня дзеецца як бэтонныя дрэвы чакаюць сваіх кватарантаў - алюміневых птушак ТУ-154 як людзі стукаюцца аб шкло ў сваіх камэрах хаваньня. Ужо на працягу тыдня тут вядзецца рэканструкцыя неба а якое яно было напачатку ніхто й ня памятае.
*** Я часткова памру часткова загіну кавалкамі зьнікну кроплямі высахну жменямі разьвеюся каменьчыкамі патану шматкамі спарахнею па малекуле атручуся па атаме задыхнуся выкінуся парвуся па швох разыдуся пад колы патраплю і зьнікне праблема выбару
*** Белая жырафа паплёскайся ў Сэне я хачу бачыць якая ты - мокрая. Белая ці з прожылкамі? а можа зялёная ад водарасьцяў пухнатых і цьвілі сьлізкае? а раптам чырваньню заліешся мабыць тады прыгожай здаешся? Не адказала жырафа зрабіла крок і паплыла па Сэне белым гарлачыкам
*** Сьпелыя зморшчынкі лужынаў пакрыёма схаваем ад матыля-аднадзёнкі каб ня бачыў якое жыцьце можа быць доўгім
*** У жоўтай траве цвыркун папяровы чакае пакуль яму намалююць непаслухмяныя вочкі
*** сьнежня чацьвертага згвалтаваныя дрэвы прыкрываюцца пер’ем птушыным ды марна ім не пазьбегнуць майго шкадаваньня сьнежня чыцьвертага я выгульваю сябе па алеях дахавых для ўзмацненьня болю сьвяточнага недзе памёр бог а я вару сабе зупу і ўсё як звычайна сьнежня чацьвертага
*** У доме дзе вада расыпалася ад абыякавасьці  штучным подыхам лечыш сполахі а я не адказваю мне бегчы ды бегчы  выбраныя словы старанна сьціскаю ў кулачок добра? а я не адказваю мне б пасьпець схавацца ад дзетак тваіх ад маіх сполахаў спатыкнуся аб вусны правалюся ў вочы накладу бінты вакол галавы зь цябе выціснуся і пачну ротам сьсінелым сьнег есьці
*** злосны абледзянелы Ыт ніколі ня чуе крокаў Хіам справа ягоная - сякеры вострыць а зьлева - гарбата стыне у кубку ад авангардысткі
*** Я прачынаюся ад таго што цела тваё стала халодным ты памёр. ноччу.  магчыма пад раніцу сьледзтва ня будзе! лядовішча зьнішчыла ўсіх сьведкаў! давай зоймемся непатрэбнаю раніцай расчэшам яе ці нашыем ёй абалонак з уласнае скуры можаш застацца тут на стагодзьдзі сьледзтва ня будзе !
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: