Вход/Регистрация
Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае
вернуться

Ермаловіч Мікола

Шрифт:

Прычыну ўстрымання Ягайлы ад удзелу ў Кулікоўскай бітве трэба шукаць у яго палітычных разліках. Ягайла фактычна справакаваў гэтую падзею, бо без яго згоды ўвайсці ў саюз Мамай наўрад ці адважыўся б павесці сваё войска супраць Масквы. Асабліва калі ён убачыў, што Ягайла вядзе сваё войска яму на дапамогу. Але менавіта гэта і было галоўным у палітычным манеўры Ягайлы. Войска то ён вёў, але прымаць у баі ўдзел не збіраўся. Яму важна было сутыкнуць маскоўскае і татарскае войскі паміж сабою. Ён прадбачыў, што незалежна ад таго, хто пераможа, усё роўна абодва бакі будуць аслаблены. I сапраўды, хоць Масква і перамагла, аднак вельмі дарагой цаной. I, наогул, значэнне падзеі ў гісторыі вельмі перабольшана. Варта толькі нагадаць, што яшчэ цэлае стагоддзе пасля яе пратрымалася татарская няволя над Руссю. Такім чынам, справакаваўшы Мамая на паход, Ягайла меў на мэце аслабіць Маскву чужымі рукамі і тым самым захаваць свае сілы, што яму і ўдалося.

Нельга пакінуць без увагі тое, што ў Кулікоўскай бітве на баку Дзмітрыя Іванавіча прынялі ўдзел Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы. Ужо тое, што першаму з іх быў даручаны полк «правай рукі», а другому — «левай рукі», гаворыць аб іх вялікай ролі ў перамозе над татарамі. Выказана і меркаванне, што Андрэй Полацкі прыйшоў на поле Кулікова і з палачанамі. Аднак, як сведчаць крыніцы, ён прыйшоў туды толькі «со псковичи».

А цяпер звернемся да падзей у Полацку пасля ад’езду князя Андрэя. Захапіўшы гэты горад, Ягайла далучыў яго да сваіх уладанняў, пра што сведчыць дагавор аб перамір’і, заключаны Ягайлам з Лівоніяй 27 лютага 1381 г. А гэта яшчэ раз можа пацвярджаць, што менавіта з імкнення Ягайлы падначаліць сабе Полацк і пачалася барацьба паміж ім і Андрэем, якому, магчыма, было прапанавана быць толькі намеснікам вялікага князя ў Полацку, на што Андрэй не пагадзіўся. I сапраўды, у 1381 г. Ягайла паслаў туды сваім намеснікам брата Скіргайлу. Аднак палачане адмовіліся яго прыняць і з ганьбаю, пасадзіўшы на каня задам наперад, адправілі назад. Ёсць меркаванне, што палачане адмовіліся ад Скіргайлы таму, што ён быў язычнікам, якога хацеў ім назначыць такі ж князь язычнік Ягайла. Прыняцце хрышчэння апошнім нібыта было выклікана ўдзелам у падзеях Кулікоўскай бітвы. Факт пераходу з язычніцтва ў хрысціянства князёў ВКЛ тлумачыцца тым, што яны насілі падвойныя імёны. Першае з якіх, маўляў, язычніцкае, а другое — хрысціянскае: Ягайла — Якаў, Скіргайла — Іван, Карыбут — Дзмітрый і г. д. Аднак гэты довад непераканаўчы. Вядома, што ў кіеўскіх дынастыях дзецям пры нараджэнні даваліся два імёны: першае — княскае, другое — хрысціянскае. Напрыклад Яраслаў Мудры меў, апрача княскага, імя Георгій. Тое ж самае было і ў полацкіх князёў. Так, адзін з сыноў Усяслава Чарадзея меў княскае імя Рагвалод і хрысціянскае Барыс. Гэту традыцыю прадаўжалі і вялікія літоўскія князі, якія, як мы ужо ведаем, паходзяць з дынастыі полацкіх князёў, чым і тлумачацца іх падвойныя імёны. А з гэтага вынікае, што Скіргайла не быў прыняты палачанамі не таму, што ён быў язычнікам. Справа, відаць, у тым, што палачане засталіся па-ранейшаму адданымі Андрэю, які, нягледзячы на яго вялікую дапамогу Дзмітрыю Данскому, не атрымаў ад таго ніякай падтрымкі для барацьбы з Ягайлам і вымушаны быў аднавіць свае ранейшыя сувязі з палачанамі. Апошнія, згадзіўшыся на гэта, варожа сустрэлі Скіргайлу.

Але Ягайла не адмовіўся ад намеру ва ўсёй моцы падначаліць сабе Полацк і таму зноў паслаў князем Скіргайлу, але ўжо з вялікім войскам. Нягледзячы на аблогу свайго горада, палачане і гэтым разам не здаліся. Тады Скіргайла звярнуўся па дапамогу да Лівонскга ордэна. Але прастаяўшы на беразе Дзвіны 11 дзён, крыжакі не змаглі прарвацца ў горад і мусілі ні з чым вярнуцца назад.

У гэты крытычны для сябе момант палачане вымушаны былі шукаць падтрымку ў наўгародцаў, аднак тыя, не даўшы вайсковай дагіамогі, накіравалі да Ягайлы Юрыя Анцыфаравіча. Магчыма, ён паведаў аб небяспецы, якая чакае яго ад наўгародцаў у выпадку далейшай аблогі Полацка. I таму войскі Ягайлы, не ўзяўшы горада, павінны былі адступіць. Не будзем адмаўляць значэння дыпламатычных захадаў Ноўгарада ў зняцці блакады Полацка, і ўсё ж, відаць, вырашальную ролю тут мела тое, што адносіны Ягайлы з Андрэем перапляліся ў яго адносіны з Кейстутам.

Ягайла i Кейстут

Хоць Кейстут выступаў у сваёй дзейнасці як выразнік і абаронца інтарэсаў усёй заходняй часткі дзяржавы, аднак сваім князем яго найперш бачыла Жамойць, паказчыкам чаго з’яўлялася яго рэзідэнцыя ў Троках. Як вядома, раней жамойцкія вярхі супраціўляліся велікакняскай уладзе. Так было, напрыклад, пры Віценю ў 1293–1294 гг. Аднак, калі Гедзімін задушыў жамойцкі сепаратысцкі рух на чале з Пялюзам, у жамойцкай знаці паступова пачало расці ўсведамленне значнасці іх зямлі ў дзяржаве, а адначасова і імкненне заняць віднае, а то і вядучае месца ў ёй. Менавіта Кейстут за час свайго княжання і стаў увасабленнем гэтых палітычных памкненняў жамойтаў.

Пакуль вялікім князем быў Альгерд, Кейстут, разумеючы сваё бяссілле перад яго выдатнай постаццю і магутнай уладай, мірыўся са сваім падначаленым становішчам. Аднак пасля смерці Альгерда і ўмацавання Ягайлы, Кейстут і вырашыў выкарыстаць Ягайлаву барацьбу з палачанамі (якая ўскладняла становішча новага вялікага князя) для ўзвышэння становішча Жамойці праз узвышэнне сваёй улады. Але частыя прыезды Кейстута з Трокаў у Вільню, дзе ён імкнуўся даваць вялікаму князю розныя парады ў кіраванні дзяржавай, адразу насцярожылі Ягайлу. Ён, як і Альгерд, будучы гаспадаром Княства, найперш быў выразнікам інтарэсаў усходняй, беларускай, часткі дзяржавы. I гэта зразумела, бо Альгерд аддаў яму ўсе ўладанні, якія яму належалі (Крэва, Віцебск і ўсе іншыя гарады), і таму ў частых прыездах Кейстута і яго парадах Ягайла адразу ўбачыў імкненне троцкага князя навязаць яму палітыку, патрэбную жамойцкай знаці. Зразумела, што Ягайла не мог паступіцца інтарэсамі большай часткі дзяржавы і таму стаў супраціўляцца Кейстуту.

Убачыўшы ў імкненнях Кейстута і жамойтаў пагрозу сваёй велікакняскай уладзе, Ягайла пачаў рыхтавацца да барацьбы з ім. Гэтаепалітычнае ўнутрыдзяржаўнае саперніцтва знешне выяўлялася як чыста асабісты канфлікт. У прыватнасці, Кейстут быў вельмі зняважаны тым, што сваю сястру (а Кейстутаву пляменніцу) Ягайла выдаў за Вайдылу, чалавека простага, «хлопа», якога ўзвысіў яшчэ Альгерд і якому вялікую моц даў Ягайла. Убачыўшы непрыязнасць Кейстута да сябе, Вайдыла, як паказваюць некаторыя крыніцы, і пачаў распальваць у Ягайлы нянавісць да дзядзькі і нават намовіў пайсці на саюз з крыжакамі супроць Кейстута. У сваю чаргу, адзін з крыжакоў, што быў кумам Кейстута, паведаміў яму аб зносінах Ягайлы праз Вайдылу з крыжакамі. Кейстут паставіў у вядомасць свайго сына Вітаўта, але той, будучы ў вялікай дружбе з Ягайлам, не паверыў гэтым звесткам.

Менавіта ў той час Ягайла і паслаў сваё войска на Полацк, каб пасадзіць там Скіргайлу, што і выкарыстаў Кейстут. Ён, сабраўшы свае палкі, прыйшоў у Вільню і захапіў Ягайлу і яго маці. Тут жа ён выявіў і паперы, якія даказвалі змову Ягайлы з крыжакамі. Захоплены быў і Вайдыла, якога па загаду Кейстута павесілі на шыбеніцы. Аднак з Ягайлам і ягонай маці абыходжанне было больш гуманнае. Кейстут пакінуў яго на волі і аддаў яму ўсе ягоныя ўладанні і казну. Спачатку Ягайла накіраваўся ў Крэва, куды яго суправаджаў Вітаўт, а адтуль — у Віцебск.

Вось у гэты час, як сведчаць крыніцы, і была знятая аблога Полацка. Кейстут, захапіўшы Вільню, а тым самым і вярхоўную ўладу, адправіў у Полацк і ў войска, што аблажыла яго, паслоў, якія паведамілі там аб паражэнні Ягайлы. Пачуўшы пра гэта, войска адышло з Полацка ў Вільню, а Скіргайла, застаўшыся ні з чым, вымушаны быў бегчы да крыжакоў.

Як вядома, у свой час Кейстут паслаў Ягайлу ваяваць супроць Андрэя. Цяпер жа ён вырашыў мець у асобе Андрэя саюзніка, а не ворага, і таму аддаў яму Полацк. Аднак аўтар «Хронікі Быхаўца» лічыць Андрэя (ён яго называе Гарбатым, што магло быць у сапраўднасці) сынам Кейстута і законным гаспадаром Полацка. Гэта не памылка аўтара «Хронікі Быхаўца», як лічыў М. Улашчык, а свядомая фальсіфікацыя фактаў. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як у летапісах XVI ст. (тады і была створана «Хроніка Быхаўца») скажалася палітычная гісторыя ВКЛ ва ўгоду жамойцкай знаці, якой прыпісвалася галоўная роля ва ўтварэнні дзяржавы. Паколькі асабліва важна было паказаць падначаленне Полацка жамойцкім князям, насуперак праўдзівым звесткам, Андрэй і быў паказаны сынам Кейстута. 3 гэтай жа прычыны Кейстут ідэалізаваўся як князь Жамойці, і ўсяляк прыніжаўся Ягайла як князь беларускай часткі дзяржавы.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: