ЯК ВАН ГОГ ЗРАБІЎСЯ ДЗЕДАМ(верш у дзьвюх частках)...В синей робеДед Ван Гог...Руслан СеменченкоЧастка 1.Миллион, миллион, миллиони тэ дэ.А. ВознесенскийУ Ван Гога дзяцей не было.А кватэра была. І карціны.Закахаўся неяк Ван ГогУ таемную надта дзяўчыну.Ёй пад вокны прынёс Ван ГогНе гітару, ня скарб, не пірог,А ў тысячы шэрых заплечнікаўМільён рудатварых сланечнікаў.А дзяўчына глядзела ў акноІ крычала: “Ратуйце, людзі!”У Ван Гога дзяцей не былоІ ніколі ня будзе.І ўнукаў таксама ня будзе.Частка 2.Exegi monument(um)HoratiusУ Ван Гога дзяцей не было.Але засталіся карціны.Нехта сказаў: прыгожыя.А нехта дадаў: каштоўныя.І вісяць яны ўсе ў музэіІ каштуюць вялікія грошы.У тысячы шэрых заплечнікаўМільён рудатварых сланечнікаўЗьнеслі з музэя злодзеі,Нарабілі пад іх падробак.Карціны - дзеці Ван Гога,А падробкі - дзеці дзяцей,А калі карацей - унукі.Не было ў Ван Гога сыноў.І дачок не было. І вуха.Але дзедам Ван Гог зрабіўся.Безь дзяцей. Намаганьнем духу.1. ПАН ГРАЕ НА ВАЛЫНЦЫ, БО СЫРЫНГА ПЕРАТВАРЫЛАСЯ Ў АВЕЧКУSo я чую сьпеў у калідорыIs ён твой - ці гэта ветру сьпеў?Right, я згодны, гэта неістотна,If цябе злавіць я не пасьпеў.Neither nor сказаць у калідорыGo туды, і ты пабачыш зорыAnd пачуеш мой ці ветру сьпеў:do-o-o-o-o-o-o-o-o -2. ПАН ГРАЕ НА ГОРНЕ, БО СЫРЫНГА ПЕРАТВАРЫЛАСЯ Ў КАТУШКУ МЕДНАГА ДРОТУ(МЭРЭТ КЭЙЗІ)Гонар хлопчыку Марату,Marat Kazey’s our hero.Атрымаў фашыст гранату -Marat Kazey’s made him zero.Bombs are exploding over a head,Marat Kazey is never dead.Bombs are exploding over a head,Marat Kazey is never dead.Адзін фашыст залез на дрэва.Marat Kazey lives forever.А вартавыя зьбеглі з паста.Marat Kazey superstar.Bombs are exploding over a head,Marat Kazey is never dead.Bombs are exploding over a head,Marat Kazey is never dead.Усім астатнім быў ец!Marat Kazey kills skinheads.А каму недастаткова -Marat Kazey is over and overAnd over and over and overAgain!Бомбы рвуцца ў галаве.Марат Казей заўсёды жыве.Бомбы рвуцца ў галаве.Марат Казей заўсёды заўсёдызаўсёды заўсёдызаўсёды жыве!Marat Kazey made me crazyMarat Kazey made me crazyMarat Kazey made me crazyMarat Kazey made me crazy3. ПАН ГРАЕ НА СЫНТЭЗАТАРЫ “ЯМАХА”, БО СЫРЫНГА ЗРАБІЛАСЯ ПЛЯСТЫКАВАЙ СКРЫНЯЙЗ посьвісту ветрусынтэзую тваё аблічча.Хай кажуць, што ты мёртвы дух -Тваё цела жывое й цёплае.Сынтэзую твой гнуткістан зь вербалозу.Хай кажуць, што тыне ад сьвету жывых -З табой буду жыць.На лузе калгасны падпасак ХуЗь “Ямахі” сынтэзуе жалейку.І ці скажа які пустадомак,Што ў ягоных каровакНесапраўднае малако?4. ПАН ГРАЕ НА БАРАБАНЕ, БО СЫРЫНГА ЗАСТАЛАСЯ СЫРЫНГАЙ І НЕ ЗАХАЦЕЛА СЬПЯВАЦЬТое, што я граю на барабане,Яшчэ не нагода пісаць гукаперайманьні(Там-та-да-да-да-да-да-дамм!)Таму што мой барабан незвычайны.Таму што мой барарарабабабангучыць ня так, як звычайны,Ня можа ён гучаць, як звычайны,Калі ўлічыць, з чаго яго зрабіў Паннн.Не, ён яе не забіў.Яна проста не захацела сьпяваць у опэры.Для гэтага ў яе проста не было здольнасьцяў.Яна не захацела пайсьці ў рэпэры.Яна сказала: я лепш памру -і памерла.А Пан плакаў.А Пан хадзіў пануры.А Пам зрабіў барабан зь ейнае скуры.І ў яе зьявіліся здольнасьціСьпяваць, як дождж па вясновым лёдзе,Як нябесная птушка,Як сонца на ўсходзе(яно сьпявае, калі прыслухацца).Ня ведаю нават, з чым параўнаць гэты барабан.Маўчэце, опэрныя сьпявячкі.Вы побач зь ім - прачкі.Маўчэце, нябесныя хоры,Гнілыя вам у рот мандрагоры.Маўчэце, аркестры,Выгнаныя з кансэрваторыіў мінулым сэмэстры.Слухайце, як сьпяваеСырынгаСырынгаСырынга(А я нават не дакранаюся да яе пальцамі).Слухайце, як сьпяваеСырынгаСырынгаСырынга,Калі на ёй грае Пан.Слухайце, як сьпяваеСырынгаСырынгаСырынга,Гэта я вам кажу, самаСырынга.Слухайце, як сьпяваеСырынгаСырынгаСырынга,Найлепшы ў сьвецеБарабан.5. ПАН НЯ ГРАЕ, ЁН АПЫНУЎСЯРАПТОЎНА ЗАБІТЫМ,ТАМУ ШТО СЫРЫНГАЗРАБІЛАСЯ ДЫНАМІТАМА ўсё.ЭГІПЕЦКАЯ ПЕСЕНЬКАМанархі ў патаемнай пірамідзеСтаіліся для новага жыцьця,Спакойныя: да іх ніхто ня прыйдзе.І тут, зусім адзін, стаіўся я.Няхай будуюць нада мной баракі,Гуляюць выдмы з флегмай сьлімакоў,Хай трушчаць паўзьдзічэлыя сабакіНа выдмах косткі тых будаўнікоў.Хай рые ямкі ў глебе археоляг,Шукаючы, чаго б яшчэ знайсьці,Усюдыходы на жалезных колахХай ходзяць там, дзе здолеюць прайсьці.Хай спарахнее ўсё ў маёй магіле,Няхай і я ператваруся ў пылІ пазьнікаюць караблі на Ніле,І выпарыцца сам вялікі Ніл;Хай сонца спыніць рух па небасхілеІ зоркі пазьлятаюць у трысьнёгІ ўсё такое ў адпаведным стылі,Тым, у якім карае грэшных Бог, -Я ведаю: я вечны, я ня згіну,І тыя, хто ўжо нават і ня гной,І ўсё, што існавала хоць хвіліну,Заўсёды будзе існаваць у ёй -У кропельцы ў бяздонным акіяне,Бяздоннай, як і гэты акіян,Дзе то кагосьці топяць эгіпцяне,То нехта іншы топіць эгіпцян.Ці чулі вы аб гэтым акіяне,Куды сплывае хуткаплынны час?Тут нам усім прызначана спатканьне.І я ўжо тут. Даўно. Чакаю вас.СНЫ ПА-БЕЛАРУСКУМне сьняцца сны па-беларуску,Каб абудзіць ва мне этрускуЦі расамаху (гэта зьверЗ чырвонай кнігі Сэсэсэр),Ці трылябіта (ёсьць такое,Зьвярку гадоў мільёнаў пяць).Калі прачнуся ў мэзазоі,Мне будзе з кім паразмаўляць.KLIPMAKINGУ лістападзе здымаліКінакліп пра Купальле.Я здымалася ў кліпеІ праз вогнішча скокала.Я праз вогнішча скокалаДы згубіла спадніцу.Я згубіла спадніцуІ ў вогнішча кінула.І яны гэта выразалі.А я б пакінула.З АКЦЭНТАМЗа тое, што я размаўляю з акцэнтам,Мяне — ха! — адораць падробленым цэнтам,А мент забярэ за падробку ў мянтоўку,Гумовым дубцом зь мяне зробіць цыноўку.За тое, што я размаўляю з акцэнтам,Мяне забяруць і - пінцэтам, пінцэтам!Разрэжуць ланцэтам, пакажуць студэнтам,Каб ведалі, як размаўляцьЗ акцэнтам!І нехта мяне, зь яшчэ горшым акцэнтам,Напоіць абсэнтам, абдыхае кентам,Задурыць размовай аб пентым-дзясентымІ потым пацягне да апартамэнтаў.І там без размоваў (таму без акцэнту)Зь мяне па чарзе будуць зьдзеквацца розна.Я ўспомню мянта, і пінцэт, і студэнтаў,Як блізкіх, як родных, як лепшых... Ды позна!НА ШЛЯХУ МАЙГО ЦЯГНІКАСэмафоры блішчаць, як зоры,На шляху майго цягніка,З-пад зямлі ўзышлі мухаморыНа шляху майго цягніка,Нехта кінуў скрыню ПандорыНа шляху майго цягніка,Антыкропка антыпрасторыНа шляху майго цягніка.Партызаны паклалі бомбуНа шляху майго цягнікаКамікадзэ танчылі румбуНа шляху майго цягнікаПапуасы трэскалі мангаНа шляху майго цягнікаПсыхіятры чыталі ЮнгаНа шляху майго цягнікаДы ці мала чагосьці дзесьці!Я гляджу з усьмешкай у змрок,Бо цягнік мой стаіць на месцыІ паедзе ў іншы бок.