РУКУ ДА НАГІПрывязалі мне руку да нагі,Але вельмі добрыя людзі.Не каб нехта благі!А ад добрых - няхай ужо будзе!ВАСЬМІ-З-ПАЛОВАЙ-ПАВЯРХОВЫ ПАДЦЭНЗУРНЫ ВЕРШЯ бачу, як шматпавярховаРазмаўляе паэт з сусьветам:Шасьціпавярховай актавай,Чатырнаццаціпавярховымсанэтам.Сусьвет той шматпавярховыНа маю дзявочую памяцьПрыводзіць нейкія словы,Якіх мне, на жаль, ня ўцяміць.САНЭТ З ПРЫЧЭПАМСанэт ёсьць форма вершаваных твораўДакладна з чатырнаццаці радкоў:Катрэнаў двух (казаў Міхась Лынькоў),Тэрцэтаў двух (казаў Філіп Кіркораў).Ня менш за форму тут істотны зьмест,Звычайна філязофскі і глыбокі.Спачатку ўсе ягоныя вытокі,А потым вынік, і - let's have a rest.У нас заўсёды гонар і дарогаТым, у каго санэтаў вельмі многа,Пішэце ж іх, чаго вам не стае?Тых, у каго ніводнага санэта,Ўсіх праглыне марудлівая ЛетаАбо, наадварот, яны - яе,Што нават горш нашмат, няма размовы,Бо чалавек жа не гумовы!ТРЫЯЛЕТ З ХВОСЬЦІКАМУ двох дамоў паехаў дах,У бок які - ня ў гэтым справа.Суседнім двом ужо цікава.У двох дамоў паехаў дахНаступных, нахіліўся гмахСуседні зьлева, потым справа...Ва ўсіх дамоў паехаў дах,У бок які - ня ў гэтым справа.Або камусьці шчэ цікава?БЕЛАРУСКАЯ БАТАЛЬНАЯ БАСЭТЛЯБяскрыўдна, бясхмарна, бяскроўнаБандыты бамбілі бліндаж.Бліскуча бялела бавоўна -Бялізнавы бацькаў багаж.Бы баба, бабахала бойкаБлажэючых бронемашын.Брыгада бэтоншчыкаў бойка,Бязгучна бухала бэнзын.Барбосам брахала балёнка,Барашкам бляяў бегемот.Бандыцкая боегалоўкаБяз болю брукуе банкнот.Бравурны брандмайстар бязвухіБяз бою бярэ бастыён.Бы бачыць басэйн барматухі,Бяжыць баявы батальён.Бяжэце, браточкі-бандыты,Бязглузды будынак бамбіць.Бяз бруду буржуйскага бытуБудуйце бясхмарнае “БЫЦЬ”!ЗЯМЛЯЗакувала зязюляЗванары загуліЗемляробы зрабіліЗаваліся зямліЗасінелі засосыЗ-за завалаў зямліЗыкам звонкагалосым:“Задзяўблі! Задзяўблі!”(Зіга Зюзінскі)СПАЖЫЎЦЫ ЛІТАРХодзіць дзед-літараедЗ хлопчыкам-літаралопчыкам,Са стажорам-літаражорамІ баксёрам-літарасёрам.***Я заблукала ў кніжнай крамеПаміж паліц са старадрукамі.Я зачапілася рукаміЗа крылы вокладак, цьвікаміГатычных літар да радкуМяне прыбіў анёл зь віньеткі.А год праз сто ў тваю рукуЯ ў выглядзе засохлай кветкіНеспадзяваным падарункамЗьлячу і раптам апякуЦябе балючым пацалункам.Ты скажаш мацернае слова,І я сканаю канчаткова.***Ён кахаў яе сярод поляЗа квітнеючымі садамі,І аблокі плылі паволіПа-над вышкамі з правадамі.А паветра гуло і пелаТагасьветным таемным гукам.Выгіналася ў хлопца целаЎжо гатовым да стрэлу лукам.І здавалася поўным шчасьце,Быццам зьдзейсьніліся ўсе мары:Ён шаптаў ёй замовы жарсьці,Цалаваў радзімкі і шнары,Прагнуў целам і прагнуў вокам,Прыціскаў да яе свой рот.А дзяўчына білася токамІ была халоднай, як лёд.ЛЕТААбудзіся, калі раскіне ногі вясна,Абрасьце валасамі кветак поплаўІ стары ясакар замарудзіць аблокі наПеракуленым дагары небам цёплымДзённым сьвятле,А сэрцайка б’ецца,Толькі недзе справа,І мне здаецца,Я воласПаміж ног сусьвету,І дурной галавеЦі ёсьць да мяне справа,Калі нагаміНадышло лета?ЗЛАМЫСЬНІЦЫУлетку бярозы рабілі даляры фальшывыя.Увосень бярозы рабілі фальшывае золата.Узімку бярозы стаяць нерухомыя, голыя.Задумалі нешта.Напэўна, вясёлае.ЖЫВІЯ вышчэрваюся насустрач сонцу.Яно мяне любіць.Калі мяне доўга няма,Яно плача.І таму, калі я гляджу на сьцяну,На якой напісана “Нежын”,Я чытаю на ёй: “Жыві”.