ПАЎСТАНЬНЕ ВОШАЙАднойчы ў вошай скончыліся грошы,І вошы паўзьнялі паўстаньне вошай.Схапілі транспаранты і шампуры,Патрабавалі перхаці і скуры.Мітынгавалі нават інваліды:"Канаем мы, хварэюць нашы гніды!"Чакалі, што аднекуль з АнтарктыдыІх прыйдуць падтрымаць арыбатыды.Але ніхто не падтрымаў паўстанцаў,І выжыць ім не засталося шанцаў.Яны паслалі SOS на доўгай хвалі.Іх не пачулі. І яны сканалі.Такім быў сумны вынік інцыдэнтаНа малакроўных валасох студэнта.ДАЙГРАЛАСЯСказалі: паграй нам, бо граць мы ня ўмеем,А клявішы шчодра намазалі клеем,І доўга ліюцца чароўныя гукі:Шкада мне адрэзаць уласныя рукі.***У мяне памёр стол.Ад самоты, бо доўгі часЗа яго не сядаў ніхто з нас.Мы яго пафарбавалі,Прыклеілі ножку.Але атрымалася мумія,А стол не ўваскрос.Ці ёсьць іншы сьветЗь іншым жыцьцёмДля нежывых істотаў?Мы пахавалі стол на сьметніку,Стаялі і выціралі вочы насоўкамі,А насы рукавамі.Ці ёсьць іншы сьветЗь іншым жыцьцёмДля нежывых істотаў?Калі ёсьць,Няхай ён там будзе шчасьлівы.ПРАДМОВАПішу я прадмову,Прадмову да працы,Да працы маёй навуковайПра іншы сусьвет,Дзе палова ўстановаўНя мае для працы ўмоваў.У гэтым сусьвецеПалова словаўНя мае сваіх паловаўАдначасоваПалова паловаўНя мае сваіх галоваў.Палова з галоваўНалежыць да соваў,Палова -Да рыбаловаў,І тыя, якіяНалежаць да соваў,Наогул ва ўлікНе прымаюцца.Ня дзіва, што гэтайКраінай шызовайУ навуцы ніхтоНе займаецца.СОН КРЭЙСЭРАКрэйсэр АўроруЗрабілі ахвярай тэрору.Водзяць па ім турыстаў,Нібы тэрарыстаў.Водзяць па ім тэрарыстаў,Нібы турыстаў.А насамрэч гэта скрынка,Пафарбаваная звонку.Сьпіць ён і чуе катрынку.І бачыць у сьнеКонку.МІНУЛАЕСастарэлыя лекіНенадзейныя сродкіБестурботныя тварыВершаваныя словыНа ружовых шпалерахШэра-шэрыя ружыУ дзіцячым пакоіЗалатыя сабачкіА якія размовыА якое маўчаньнеА якія ўсьмешкіА якія хваробыУ дзіцячым пакоіСастарэлыя лекіНенадзейныя сродкіНа ружовых шпалерах.ПОШТАВісіць на прыбіральні надпіс “Пошта”.Ня ведаю, навошта.Магчыма, тых, каго паслалі ў зад,У ёй чакае адрасат.А можа, сапраўдыТам пошта, толькі брудная,Выходная заўждыІ жудасна марудная.ЯНКУ КУПАЛУАўтар і вершы аўтара -Гэта рэчы вельмі розныя,Адна ад адной адрозныя.Вершы надрукаваныя на паперы,А аўтар размазаны па сьцяне,Па столі і па падлозеІ наогул па ўсёй кватэры.А я ў позе нэкрафілічнай гетэрыСяджу і чытаю вершы,Надрукаваныя на сьцяне,А потым размазваюся па паперы,І побач зь вершамі аўтараАтрымліваецца пляма.І, спрачаемся, ніводная мамаНе пазнае ў ёй мяне.Я-НІХТО ТУТ СТАІЦЬЯ-ніхто тут стаіць, я-ніхто тут стаіць,З маленькай нейкай самоты.— Гатэнтоты.Я-нішто мяне кінула пад тлустыя лыткі,Пад мытыя ногі, пад галовы ў каронах.— Чужы гонар.Я-нікуды мяне кінуў гэты гонар часткова,Я-нікуды кідаю таемна чужы.— З кавалка цемры.Я-ніхто ды тое мяне адзін мікронГонар кідаць адвучыў, усыпіў маюбадзёрасьць.— Шчасьце, радасьць.Я-нічога, і нічога не расхацелася мне,Вокамгненна ўзьнесенай мне,з добрым зрокам, з добрым слыхам.— Быць безыменнай малпай.КАБ ПАЎСЮЛЬ ДОБРАДзе я, там паўсюль.А дзе мяне няма, там добра.Як бы гэта зрабіць,Каб паўсюль было добра,І пры гэтым мянене забіць?ЗАНАДТА ВЯСЁЛАЯЯ вясёлая занадта дзеўка.Пры занадта сумным існаваньніЯ — бы недарэчная прыпеўкаНа грамадзка значным пахаваньні.Я - нібы агністая вавёркаНа застыла-чорным мёртвым дрэве.І, запнуўшыся на ўласным сьпеве,Я сяджу і плачу горка-горка.ЛЮДЗІ Ў ПАДЗЕМЦЫЛюдзі ў падземцы губляюцца.Станцыі зачыняюцца.Ніхто ні пра што не пытаецца.Усе аб усім здагадваюцца.АГЕНЬЧЫКУ адзіноце я сяджуна тонкім кноце.На сіні сподачаксьцякае жоўты воск.Сьцячэ дашчэнту ён, ія ў адзіноцеСканаю, страціўшысваю зямную вось.