Вход/Регистрация
За здаровы лад жыцця
вернуться

Бурлак Вера

Шрифт:
3. ВАВЁРКІ Ці жывуць вавёркі ў норках? Не, яны жывуць у парках. Дрэвы там усе ў вавёрках, Быццам мёртвыя ў прыпарках.
4. ВІДАВОЧНАЯ Відавочна бачыцца Слыхавушна чуецца Векапомна помніцца Адпаведна ведаецца Толькі ж я жа ж несумнеўна За сабой сама сабой. Чуеш, відавочная?
5. У ТАЕ ДЗЯЎЧЫНКІ У тае дзяўчынкі сінія косы, Зусім сінія косы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі чырвоныя вочы, Зусім чырвоныя вочы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі зялёныя сьлёзы, Зусім зялёныя сьлёзы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі ружовыя акуляры, У якіх усе выявы ружовыя, Зусім ружовыя выявы. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі белыя меркаваньні, Зусім белыя меркаваньні. А ў мяне такіх няма. У тае дзяўчынкі на грудзях валасы, Кучаравыя чорныя валасы. А ў мяне такіх няма. А мне й ня трэба.
6. РАНІЦА (песенька Віні Пуха) З раніцы ў мяне такі настрой, Што хош напіся, а хош утапіся. Гэта не таму, што я самагубца ці п’яніца. Проста раніцы не пазьбегнеш. На тое яна і раніца.
7. У КІШЭНІ У маёй кішэні Жыве дзядзя Сеня І яго жонка Наташа. У іх на сьнеданьне каша, А на вячэру сыракваша. Прараблю ў кішэні дзірку. Будзе для іх параша. Кажа мне сябрук Воўка: Адпраў ты дзядзю Сеню Ў камандзіроўку Ў другую кішэню. А да цёці Наташы Пасадзі дзядзю Сашу (Дзядзя Саша жыве ў Воўкі Ў капюшоне вятроўкі). А я кажу: трэці — лішні. Пасадзім іх лепш да Надзі. Няхай яны зьядуць усе вішні Ў ейным кішэнным садзе.
8. РАДОННАЯ КАЗКА Жыў-быў і цяпер жыве. І былі ў яго тры. Паселі яны на коней і паехалі. А адтуль раптам абвесьцілі, што дачка-прыгажуня і палова маёнтку ў спадчыну. Выйшаў мужык поле араць. Зацягнуў у багну і зьеў. І я там быў, мёд, піва і нацыянальны шансон. А хто слухаў, сьцяг табе. На белым кані па разорах да ўсходу.
9. МАРОЗІВА Адзін хлопчык маленькі Зьеў замнога марозіва, І ягоныя ножкі Ператварыліся ў нозіва, А ручкі - у ручыва, А вочкі - у вочыва, А нос - у носіва, А пуза - у пузіва. А трусікі - у трусіва, А боцікі - у боціва, А зубкі - у зубіва, А роцік - у роціва, А пяткі - у пяціва, А косткі - у косьціва, А валасы - у валосіва, А сьлёзы - у сьлёзіва. Навошта, навошта Ён зьеў столькі марозіва?!
10. ЗІМА - МАРОЗІВА ДЛЯ ДАРОСЛЫХ А потым ад зімы Ці яшчэ ад нечага Усе навокал рэчы Ператварыліся ў рэчыва, А кал - у каліва, А печ - у печыва, А крэсы - у крэсіва, А палі - у паліва. А Тула - у тулава, А вол - у волава, А мары - у марыва, А Логас - у логава. А пі - у піва, А ка - у каву, А гра - у грыву А я - у яву. Сяджу, размаўляю з сабою сама... Навошта, навошта прыходзіць зіма?!
11. ЗАГАДКА Вісіць абвестка над завулкам: “Мак - Лукамор’ю, ром - акулкам!” Надзвычай дзіўная аб’ява! Хто ведае, у чым тут справа?
12. ВУЛІЦА ШЫРОКАЯ Вы-ха-ва-нчы-кі-дзі-ця-ча-га-са-дку Пе-ра-хо-дзі-дзі-дзі-дзі-дзі-лі-ву-лі-цу Ву-лі-ца-шы-ро-ка-я У-я-е-ня-ма-дру-го-га-бе-ра-га А-па-ву-лі-цы-ма-шы-ны-е-ха-лі Пе-ра-е-ха-ха-ха-ха-лі-вы-ха-ва-нчы-каў Ву-лі-ца-шы-ро-ка-я У-я-е-ня-ма-дру-го-га-бе-ра-га А-на-бе-ра-зе-а-дзі-ным-ма-ма-нькі Вы-ха-ва-нчы-каў-пла-ла-ла-ла-ка-лі Толь-кі-ву-лі-ца-шы-ро-ка-я І-ні-хто-ні-чо-га-не-па-чуў.
13. КАЛЫХАНАЧКА Сьпі, сынку. Прабег прусак па тынку, Зараўлі дзіравыя трубы. Сьпі, мой любы. Сусед-шызафрэнік Нам у шыбу шпурляе Камяні, Але не трапляе. Сьпі-засьні. У пад’езьдзе нехта страляе. Нехта ломіцца ў нашыя дзьверы. Нехта лез праз акно, Ды нібы ў павучыну, Убіўся ў парцьеры. Гэта вельмі было даўно, Труп там цяпер астылы. Сьпі, мой мілы. Самалёты над гарадамі Круцяць вогненнымі хвастамі. Утыркаюцца крылы ў магілы, А стрэлы - у крылы. Па дарогах лётаюць кулі, Ды ня з рулі, А так - Іх вятры надзьмулі. Люлі-люлі. Чорны вэлюм лёг на зямлю, Зачыніліся крамы. Сьпяць і таты, і мамы. Толькі я, як той слон, ня сплю. Нехта ціха пяе Пра тых, хто п’е Валяр’янку І рыпіць зубамі аб шклянку Табе калыханку. Пацукі зрабілі палац са старых паштовак. Лес замёр у чаканьні буйных лесанарыхтовак. У паветры вісіць і зьвініць залаты званочак. Сьпі, сыночак. Сьпі, дарагуся. Я табе сьнюся.
ПЕРАЎЗБРАЕНЬНЕ Да Вэнэры прыйшоў Амур. Кажа: – Маці, я ўжо дарослы. Мой маленькі дзіцячы лук Не стасуецца з доўгім ростам. Дай, матуля, мне лук другі, Звонкі, моцны, важкі, тугі, Каб далёка страляў і трапна, Дай, матуля, мне лук такі. Вось Вэнэра пайшла ў адрынку, Прыцягнула чорную скрынку І сказала: – Мілы мой сынку, За той час, як ты гадаваўся, Сілкаваўся ды мацаваўся, Так далёка зайшоў прагрэс! Што твой лук! Лепш бяры абрэз! Але нехта казаў, я чула, Што яна яму прыцягнула Не абрэз ці штосьці такое, А кантэйнэр ядзернай зброі. Уявеце ж сабе, якое Нас чакае каханьне!..
КАЛІ Б ТЫ БЫЎ ДАЛЁКІ Калі б ты быў далёкі, Мой сьпеў рыдаў бы нема, Твае б я чула крокі Паўсюдна, неадменна. Твае б я чула словы І плакала б натхнёна І я была б шчасьлівай У горычы штодзённай. Калі б ты быў далёкі, Я цалавала б кветкі, Твае б лавіла згукі У маркатаньні ветру, Заломваліся б рукі У роспачы маўклівай. Калі б ты быў далёкі - О, я была б шчасьлівай! Калі б ты быў далёкі. А ты жахліва блізкі, Бы зьвер мільёнавокі Ля бэзавай калыскі, Як сонца не за хмуркай, А побач і навокал, Як вока для кузуркі, Што заляцела ў вока. Калі б ты быў далёкі, Бы ў небе касманаўты, Ня пекліся б апёкі Там, дзе мяне кранаў ты. І ты б ня біўся токам, Такі жахліва блізкі, І я б раўла аблокам, Яктала да вятрыскі, Качала б голай лыткай У жалю і ў журбе І неймаверна брыдкай Была б сама сабе.
  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: