Вход/Регистрация
Ціша
вернуться

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Я дзе ні быў у гасцях, ніколі яшчэ нікога не пакрыўдзіў. Свіння той, хто чужы час не цэніць. Я ж разумею. Галоўнае — паважай людзей, тады і цябе будуць паважаць. Правільна?

Вярнуліся на кухню.

— Гарбаты? — спытаў я, ставячы на пліту чайнік.

— Гарбата само сабою, — ён хітравата падміргнуў мне. — А ці ведаеш ты першае правіла Суворава? Пасля лазні хоць украдзь — ды выпі.

— Але… у мяне няма. Пусты халадзільнік, можаце самі паглядзець. I ўвогуле…

— Хіба магазін далёка?

— Добра, — сказаў я. — Давайце грошы.

Ён вінавата закашляўся:

— Якраз з грашамі… кх-кх… праблемы…

— Добра. У мяне ёсць. Я выканаю ваша «сувораўскае» правіла. Але абяцайце, што вы… не будзеце доўга! Я не чакаў гасцей! У мяне свае планы.

— Ды Бог з табою! Што ж я, сам не разумею? Пасяджу і пайду.

Калі я вярнуўся з крамы, госць прыняў з маіх рук сумку.

— Ану, што ў нас тут? — пачаў выкладваць на стол каўбасу, яйкі, памідоры. Адкаркаваў пляшку піва, адглынуў. — Рыбкі не здагадаўся купіць? — з дакорам упікнуў. — Ну, нічога… Піва, гарэлка… А дзе ў нас чарачкі? Ды сядай, што ты стаіш, як бедны сваяк! — запрасіў ён.

— Я не буду. Катэгарычна.

— Як хочаш. Мне больш дастанецца.

Я прыстроіўся на сваім месцы каля акна і панура калупаў фарбу знізу падаконніка. Госць, смачна крэкнуўшы, выпіў чарку гарэлкі, закусіў, лыкнуў піва.

— Цёплае, халера… Дык не будзеш?

— Не.

— А што ў цябе за такая пільная праца, што так гарыць?

— Мы хіба на ты? — толькі цяпер заўважыў я.

— Ды кінь — свае людзі! Якія цырымоніі… Не люблю. Чужым толькі на «вы» кажуць, а да свайго — непавага. Дык што за работа ў цябе?

Я не паспеў схлусіць, адказаў:

— Пісаць, напрыклад… рэцэнзію, — і чамусьці пачырванеў.

— Важны занятак!.. Так, слухай мяне. Цягні ручку, паперу, сядай збоку і толькі паспявай запісваць. Такога надыктую — ахнуць усе!

— Я вам хачу нагадаць… Вы абяцалі… крыху хутчэй! — голас мой сарваўся на фальцэт.

— Абяцаў — значыць, выканаю. Пачакай хвілінку…

Ён выйшаў. 3 беднай ваннай зноў раптам данёесся шум вады і нейкі падазроны плёхат. Няўжо яму мала?! Але на гэты раз сваяк даволі хутка пазаўся на кухні. Я атупела глядзеў на яго. Ён быў у адных трусах і ў шкарпэтках.

— А дзе… штаны?

— Замачыў у тазе, — спакойна патлумачыў ён, ладкуючыся да стала. — Ты ж ведаеш, у мяне вады гарачай няма. Ды і парашок пральны скончыўся. А ў цябе, гляджу, стаіць.

— Як жа вы без штаноў… паедзеце? — наіўна пралепятаў я.

— Ніяк. Пачакаць давядзецца.

Вусны ў мяне трэсліся ад гневу.

— Вы ўвесь час сцвярджалі, што вы ціхі, культурны чалавек! Што ўмееце цаніць чужы час! Дык вось, хачу вам сказаць, што вы — самы звычайны бесцырымонны хам, да таго ж хітрэц!

— А вось за такое, ведаеш, магу і пакрыўдзіцца. Якое на мне за злачынства? Вадою пакарыстаўся? Ды прыходзь да мяне, калі ўключаць ваду, і хоць цэлы дзень мыйся! Я слова не скажу. А тут, падумаеш, замачыў чалавек штаны. Не чужы, дарэчы, чалавек — блізкі… Ты пакрыўдзіў мяне. Моцна пакрыўдзіў! — з горыччу заключыў ён. — Я дзе ні быў у гасцях, а каб такое пачуць…

Мне стала няёмка.

— Даруйце… Што гэта я, сапраўды?

Увесь астатак дня сваяк бессаромна карыстаўся маёй часовай слабасцю. Як толькі яму пачынала здавацца, што я нечым незадаволены, ці сумны, ці няўважна яго слухаю, ці не зусім весела смяюся з яго анекдотаў, ён адразу ж не прамінаў нагадаць, што я вінаваты перад ім.

— Гэта ж расказаць каму — не павераць! Ёсць людзі, якім вады шкада. А зімою што, снегу?

— Я ж папрасіў прабачэння, — вяла апраўдваўся я.

Мы згулялі ў шашкі, у карты, у даміно. Потым, калі госцю надакучыла, калі ён дапіў гарэлку і піва, я паслаў яму пасцель на канапе, і ён лёг спаць. Пад вечар прачнуўся, да ночы глядзеў тэлевізар. Раніцаю наступнага дня раскатурхаў мяне:

— Хто рана ўстае, таму, як кажуць… Дзе ў цябе прас і дошка?

Давялося ўставаць і шукаць. Ён доўга, старанна прасаваў штаны, якія, вымытыя, за ноч паспелі высахнуць на балконе. Затым папрасіў паснедаць, намякнуўшы на «сувораўскае» правіла… Але зірнуў мне ў вочы і паспешна прамармытаў:

— Усё, усё, не буду перашкаджаць… Прабачце, калі што не так, — сабраў сумку і, пасвістваючы, знік.

2005 г.

Пра патрон, самагонны апарат, чароўную кнігу і яшчэ сеё-тое…

Упэўнены: усе беларускія вёскі абыйдзі — не знойдзеш такой, дзе б не пачаставалі цябе легендаю, як аднойчы аб’явіўся ў іх злодзей, які штоночы чужыя дровы краў, — пакуль не прыдумала якаясь разумная галава закласці патрон у паляняку.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: