Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

Тэматычная разнастайнасць жыццёвага матэрыялу, які стаў асновай для празаічных твораў В. Іпатавай, сведчыць пра няспыннасць яе творчага пошуку, што ўвогуле натуральна і правамерна для маладога празаіка. Зноў жа дарэчы зазначыць, што Іпатава амаль у роўнай меры валодае тэмамі горада і вёскі, умее ствараць характары людзей сталых і моладзі, засяроджваючы пісьменніцкую ўвагу на галоўным аб’екце мастацтва — чалавеку і яго псіхалогіі.

Так, менавіта пільная ўвага аўтара да ўнутранага жыцця чалавека, яго духоўнага зместу робяць такім сімпатычным хворага хлопчыка з бальніцы, якога не дужа любіць наведваць маці і які шчыра прывязваецца да гаваркога дзеда ў палаце, што выразае яму кіёчак. Гэты знак чалавечай цеплыні і ўвагі не толькі грэе змарнелую адзінотай і спакутаваную хваробай душу хлопчыка, але і вымагае яго на штось большае — на вяртанне ў жыццё, чаго не маглі зрабіць ні дактары, ні лякарствы.

Імкненне да паглыбленага псіхалагізму ў шмат якіх вобразах зборніка — адна з самых прывабных рысаў таленту аўтара, таксама як і яго даволі сталае ўмельства «маляваць словам», ствараць лапідарныя, але выразныя і змястоўныя малюнкі прыроды. Проза В. Іпатавай насычана колерам, рухам, пахамі. На старонках зборніка багата рассыпана яркіх запамінальных дэталей, народных выразаў, трапных слоў; усё гэта слоўнае і выяўленчае багацце арганізуецца спаважнай, без афектацыі і пераціскаў апавядальнай аўтарскай інтанацыяй, за якой адчуваецца чалавек, умудроны жыццём і надзелены ад прыроды чуйнай і добрай душой.

Чытач не можа не паверыць таму, пра што ён чытае ў гэтым зборніку, і наўрад ці застанецца абыякавы да трывог і клопату многіх з ягоных герояў.

А гэта ці не самае галоўнае для кожнага сумленнага аўтара.

[1980]

[Предисловие к книге «Юные герои Витебщины»]

Великая Отечественная война советского народа против немецких захватчиков породила такой массовый героизм, которого не знала история. Ожесточенная борьба с фашизмом шла на огромном фронте от Баренцева до Черного моря, шла в немецком тылу, в каждом городе и в каждой деревне, где хозяйничали оккупанты. И в эту всенародную борьбу, полную огромного напряжения, больших жертв и лишений, внесли свой неоценимый вклад юные герои — мальчишки и девчонки, воспитанные в пионерских и комсомольских организациях настоящими патриотами нашей Родины.

Они были разные, эти герои: городские и деревенские, совсем еще ребятишки и чуть постарше. Свое место во всенародной борьбе каждый из них находил сообразно случаю и собственному темпераменту, но всех их объединяла огромная любовь к Родине и жгучая ненависть к ее угнетателям.

Некоторые из них совершили свои не меркнущие в веках подвиги с оружием в руках, будучи партизанами или юными разведчиками, другие — в качестве связных и подпольщиков. Одни, пройдя все испытания, дожили до светлого Дня Победы, но многие погибли, сраженные немецкой пулей в лесах и на дорогах великой войны, зверски растерзанные в застенках гестапо, умерщвленные в газовых камерах концлагерей.

Но подвиги не умирают. Народная память свято хранит каждое доброе дело, имя каждого человека, совершившего подвиг на благо человечества, для Победы. И хотя со времени Великой Отечественной войны минуло уже много лет, ежегодно находятся все новые свидетельства героизма юных, и все новые имена заносятся в книгу-летопись великой борьбы. И это понятно. Вот почему, как сказал кандидат в члены Политбюро ЦК КПСС, первый секретарь ЦК Компартии Белоруссии Петр Миронович Машеров, «будет справедливым, если мы средствами монументального искусства, в бронзе и граните выразим всенародную дань уважения светлой памяти детям — героям и жертвам борьбы с фашизмом, создадим монумент в честь тех, чье детство опалено войной».

В этой книге собраны скупые рассказы о подвигах самых юных, жизнь или яркие дела которых связаны с Витебщиной. Тут документальная информация о том, что не может и не должно быть забыто, что всегда будет служить примером для новых поколений мальчишек и девчонок, что достойно подражания в веках.

[1980]

У першай кнізе дзясятага тома Поўнага збору твораў Васіля Быкава прадстаўлены аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001) і выбраная публіцыстычная і літаратурна-крытычная спадчына пісьменніка 1957–1980 гг.

Першыя публіцыстычныя працы Васіля Быкава датуюцца 1948 г. У гэты час будучы пісьменнік (пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. з шэрагаў Савецкай Арміі і ўладкавання на працу ў абласную газету «Гродненская правда» ў якасці карэктара, а на наступны год стыльрэдактарам) піша выключна журналісцкія карэспандэнцыі. В. Быкаў прыгадваў: «Між тым самому захацелася пісаць у газэту. Схадзіў на Гарадзенскі шклозавод, напісаў невялікі нарыс „Шклавары“. Надрукавалі, акуратна выразаў і паклаў у свае паперы. Зь нецярпеньнем чакаў лятучку, калі раз на тыдзень рабілі разбор надрукаванага. Асабліва ніхто не пахваліў, але і не палаялі, і то добра».

Аднак усё-такі не «Шклавары» былі першым артыкулам — упершыню Быкаў як журналіст выступіў на старонках «Гродненской правды» 11 ліпеня 1948 г. — менавіта тады ў рубрыцы «На городские темы» была надрукавана наступная яго нататка:

Когда построят водную станцию?

Общеизвестно, какое огромное значение имеет летом водный спорт. Тысячи горожан проводят свободное от работы время на реке. Особенно велика тяга к водному спорту среди молодежи. Однако по вине руководителей физкультуры и спорта города трудящиеся Гродно фактически лишены возможности организованно заниматься водным спортом.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 133
  • 134
  • 135
  • 136
  • 137
  • 138
  • 139
  • 140
  • 141
  • 142
  • 143
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: