Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ужо недалёка, — сказаў Кулеш. — Пераедзем ручай, і — лагер.

Ляўчук стомлена ўздыхнуў і зірнуў на малога — той, пэўна, драмаў. Дарожка ішла ўніз, з хваёвага грудка па лужку да ляшчынніку над ручаём, і тады яны ўбачылі здаля, як на тым баку, быццам ім напярэймы, без усякага парадку бягуць людзі з вінтоўкамі. Адзін, згледзеўшы іх, замахаў рукой, і Кулеш нацягнуў повад.

— Што такое?

На дарожку выбег смуглявы, з рашучымі жарсткаватымі вачамі чалавек у нямецкім мундзіры, з нямецкім аўтаматам у руцэ; на ягоных грудзях целяпаўся вялікі бінокль, і Ляўчук здагадаўся, што, мабыць, гэта нейкі камандзір кіраўцаў.

— Кулеш, стой! — крыкнуў камандзір і закінуў на плячо аўтамат. — Хто такі? — кальнуў ён Леўчука пагрозлівым позіркам.

— Гэта з «Геройскага», — адказаў за яго Кулеш. — Во малога ў сямейны лагер нясём.

— Якога малога? — абурана закрычаў камандзір. — Усе ў строй! Немцы прарваліся, чуеш, што робіцца?

3 ляшчынніку на дарогу выскачыла чалавек дзесяць партызан. Усе былі захаканыя, мусіць, ад доўгага бегу і нерашуча спыняліся, прыслухоўваючыся да нечаканай сутычкі іх камандзіра са знаёмым Куляшом і незнаёмым партызанам з «Геройскага».

— Што ж, з рабёнкам — у строй? — здзівіўся Кулеш.

— Ладна, ты вязі рабёнка! — хутка рашыў камандзір. — А ты — у строй! Дзе вінтоўка?

— Няма, — сказаў Ляўчук. — Во пісталет.

— Станоўся з пісталетам. За мной, марш!

Ляўчук секунду памарудзіў, хацеў сказаць, што паранены, але ўзбуджаныя твары камандзіра і яго байцоў пераканалі яго, што лепей паслухаць. Такія не дужа стануць упрошваць або разбірацца ў тваіх апраўданнях — такія звычайна, калі што не так, хапаюцца за пісталет. Ляўчук гэта ведаў.

I ён аддаў малога Куляшу, які не дужа спрытна, з асцярогаю падняў яго на сядло.

— Галоўнае, да цёткі якой. Каб карміла, — напомніў Ляўчук.

— Будзе зроблена. Ты не турбуйся.

Чарнявы з гарачымі вачамі ўзбег на грудок вышэй і азірнуўся. Ляўчук, аднак, стаяў, чамусьці спалохаўшыся, што Кулеш выпусціць малога, а той таўхануў стаптанымі абцасамі каня і раптам спыніўся.

— Гэй, а зваць яго як?

— Зваць? — здзівіўся Ляўчук. Сапраўды, можа, ён развітваўся з ім назаўжды, а імя яму так і не даў. Ды ці ён думаў дагэтуль пра імя? Ён нават не спадзяваўся, што яно калі-небудзь спатрэбіцца.

— Віктар! — крыкнуў ён, прыпомніўшы, што так звалі Платонава. — Віктар, скажы. А прозвішча Платонаў, Віктар Платонаў.

— Ясна.

Кулеш памчаў па дарожцы і хутка схаваўся за павароткай, а Ляўчук зябка здрыгануўся ад свае мокрае вопраткі і стомлена пабег даганяць чарнявага. Ужо чутно было, як у тым кірунку бахнулі вінтоўкі, і першыя кулі струнка задзігалі ў ранішнім небе…

17

…Нейкі нядоўгі час ён пачаў пазіраць на балконы і не адразу, а неяк спакваля, здагадаўся, што трэці балкон над пад’ездам — іхні. Сапраўды, калі іх кватэра размяшчалася злева — значыць, вокнамі выходзіла ў двор, дзе быў гэты балкон з вузенькімі зашклёнымі дзвярыма, нейкімі кветкамі ў вазонах-карытцах, падвешаных да балясаў. Там жа былі відаць плеценае крэсла-столік, з даху звісаў канец тоўстага провада ад антэны. I тады нечакана для сябе ён убачыў там маладую жанчыну ў светлым халаціку, якая нячутна выйшла з пакоя, паліла са шклянога слоіка кветкі, зірнула ўніз і зноў нячутна знікла ў кватэры, пакінуўшы расчыненымі балконныя дзверы.

Ляўчук сядзеў, не ў стане адразу ўсвядоміць сэнс гэтай падзеі, хоць ён і разумеў, што дачакаўся. Так, ён дачакаўся столькі гадоў чаканага свайго спаткання. ЁН — там! Краем вока Ляўчук заўважыў чвэрць гадзіны назад, як нейкая пара прайшла ў пад’езд, але ён убачыў толькі спіну мужчыны, невысокага, вастраплечага, з худымі локцямі, што тырчалі з кароткіх рукавоў тэніскі, і не надаў таму ўвагі. У ягоным уяўленні Платонаў быў іншы, і ён сядзеў яшчэ, усё прыглядаючыся да кожнага з рэдкіх тут, выпадковых прахожых. Ды, мусіць, настаў час уставаць. Жыццё рэдка песціць чалавека спраўджаннем ягоных мараў, жыццё мае звычку рабіць па-свойму. Але і чалавек любіць, каб было па ягоным, вось і ўзнікаюць тады нелады, якія часам кепска канчаюцца.

Пэўна, усё, пра што Ляўчук марыў гэтыя трыццаць гадоў — дзіцячая забаўка, не болей, мабыць, усё будзе інакш. Але ён павінен даведацца, ЯК? Надта шмат спрасавалася ў тым яго партызанскім выпадку, з якім яму дажываць жыццё. Тым болей што пасля ўдача зусім пакінула яго. У канцы блакады аднялі руку, і ён заняў Грыбаедава месца ля коней у санчасці. Жыў успамінамі, галоўным з якіх быў гэты ўратаваны ім ад воўчае зграі малы, што затым невядома куды падзеўся. Як Кулеш павёз яго па дарозе, так Ляўчук ні разу болей яго і не ўбачыў. Пытаўся ва ўсіх пры кожным выпадку, але ўсё марна. Каму было ведаць пра нейкае немаўля, калі прападалі сотні дужых, дарослых, вынослівых? Узнагародамі Леўчука таксама не шмат надзялілі: у час, калі ён ваяваў, было не да гэтага, а пасля ён ужо не ваяваў — быў абознік. Таму найбольшаю ўзнагародай для ягонага сумлення заставаўся гэты малы, цяперашні грамадзянін краіны Віктар Платонаў.

Паволі, перамагаючы нечаканую слабасць у нагах, Ляўчук устаў з свае лаўкі і пайшоў да пад’езда. Хваляванне ахапіла яго за ўсё разам: за тое даўно ім перажытае, за ягоную радасць і ягоныя страхі, за сваё, якое-ніякое, а ўжо пражытае жыццё, за сустрэчу, да якой ён імкнуўся трыццаць гадоў.

Стрымліваючы ў сабе нейкую чуллівую, цёплую хвалю, ён паволі, з перадыхам, падняўся па лесвіцы на трэці паверх. Знаёмыя дзверы, як і раней, былі шчыльна зачынены, але цяпер ён пачуў за імі людзей і націснуў на кнопку званка. Ён чакаў, што нехта адчыніць, ды замест таго пачуў з глыбіні кватэры басавіты мужчынскі голас:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 109
  • 110
  • 111
  • 112
  • 113
  • 114
  • 115
  • 116
  • 117
  • 118
  • 119
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: