Вход/Регистрация
Закрываўленае сонца
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

– Пагаворым. Алi-ж, браток даражэнькi, ну нi пазнаў-бы я цябе, каб дзе от так на дарозе спаткаў цi што. Так многа часу сплыло, Божа мой!
– гаварыў паднечаны Пракоп i бязрадна стаяў перад братам.
– Ну дык чаму нi знаёмiш? Ды прашу, заходзьце ў хату.

– Будзь ласкавы, гэта мая жонка Марыя Iванаўна, а гэта - сын Уладзiмер.

Пракоп пацiснуў вялую руку Марыi Iванаўны й патрос пляменьнiкаву.

– А гэта мой сын Янук, - паказаў на хлопца.

– Мы ўжо раней пазнаёмiлiся.

– Ах, якое шчасьце, якi Бог мiласьцiвы! Гэта-ж падумаць, падумаць толька!
– ня сунiмаўся Пракоп.
– Мы цэлы час думалi, што на вайне ты прапаў. Але пра гэта пасьля. Заходзьце, калi ласка ў хату.

Госьцi стаялi.

– Ах даруйце, - агледзеўся Бахмач.
– Гэта-ж нi падумаў саўсiм, бо галава дурная з той нiспадзеўкi. Адкуль вы прыехалi й адкуль ваш хурман?

– Са станцыi Гацi.

– Хурмана адпусьцiце, а я сам адвязу вас куды трэба. Дык заходзьце ў хату, калi ласка.

– Добра, - сказаў Хвёдар.
– Слухай, дзяцюк малады, - зьвярнуўся ён да хурмана, - едзь назад. Нас прывязуць. Вялiкi табе дзякуй.

Дзяцюк нiчога не сказаў, гукнуў на каня й пачаў заварачвацца.

– Вы багажу нiякага нi маеце?
– спытаў брата Пракоп.

– Гэта што?

– Прабач, мне i нi ў галаве, што ты, можа, пабеларуску гаварыць забыўся... Пытаюся, цi маеце што з сабой?

– Ды не. Станцыя тут-жа, як рукой падаць. Дык навошта?

Калi зайшлi ў хату й разьдзелiся, Янук спасьцярог вялiкае падабенства бацькi й дзядзькi. Хвёдар перарос Пракопа. Смуглявы, буйнавалосы, ён здаваўся надта бльiзкiм i разам з тым недаступным. Марыя Iванаўна, што да гэтага часу роту не адчынiла, цяпер зьдзела пальто, сьцягнула з галавы хустку й разглядалася.

– Дайце, я павешу, - падыйшоў Янук.

– Калi ласка. Я для цябе нешта маю.

Жанчына гаварыла чыста парасейску, з прыцiскам, характэрным маскалём. Навет Хвёдар, што ўжо пачаў у гутарку ўкiдаць беларускiя словы, розьнiўся вымовай ад жонкi. Пакуль Янук павесiў пальто на круку на сьцяне, жанчына палезла ў ручную торбу й выцягнула цэлую жменю загорнутых у чырвоныя паперкi цукеркаў.

– От, дзяцюк ты мой, гасьцiнца табе. Трымай.

З гэткiмi словамi Марыя Iванаўна насыпала Януку поўную жменю цукеркаў.

– Дзякую вам, - сказаў Янук ды падыйшоўшы да Ўладзiмера.
– Будзем есьцi разам?
– спытаўся.

– Не, дзякую, - адказаў той. Ён стаяў сярод хаты й разглядаўся. Янук ня ведаў пра што зь iм гаварыць.

– Разьдзенься, сядзь, - сказаў ён Уладзiмеру.

Тымчасам дзядзька Хвёдар распрануўся, бязь нiякае прынукi сеў на лаве ля стала. Таўставатая й пульхная Марыя прысела побач мужа. Нейкi час плялася нясуладная гутарка, ажно Пракоп раптам нешта прыгадаў.

– Янучок, зьбегай ты да Тодара, - сказаў Пракоп сыну, - папрасi ў яго лiтроўку. Скажы, што пасьля заплачу.

– Нiчога ня трэба, Пракоп. Нiкуды нi пасылай. Я штосьцi маю, - забег наперад Хвёдар.
– Марыя, будзь добрая, там у мяне ў кiшэнi, - сказаў жонцы.

Жанчына ўстала, падыйшла да вешака ля парогу i зь сярэдняй кiшэнi пальта дастала вялiкую пляшку маскоўкi ды паставiла яе на стале.

– Я, браток, ня п'ю, ды от для вас думаў, - пачырванеў Пракоп.

– Ды знаеш, браце, гэта ўжо занадта. Ды чаму? Па чарачцы ўсе зробiм, намаўляў брат.

– Я калiсьцi, бывала, пры гасьцях дык чарку выпiў, - тлумачыў Пракоп. Але тут у нас нядобрае ў хаце было. Гэты-ж наш акцiвiст, цi як яго, чорта, цяперака зваць, дык ён як толькi зьмена прыйшла то мяне тут сiлай паiў ды iкону во пабiў, - паказаў Пракоп зрокам у кут.

– Гэта што?
– зьдзiвiўся Хвёдар.
– Хто пабiў i навошта?

– Доўга, браток, расказваць... Наш мясцовы камунiст гэта. Хацеў мне сiлай гарэлкi ў рот налiць i крычаў, каб за таварыша Сталiна й за савецкую ўласьць пiў. А я-ж хваравiты, вунь пры Паляках палiцыя пячонкi адбiла, дык i баранiўся, як мог... Тады гэты басяк поўнай налiтай чаркай ды як чарахнiць па iконе, так i пасыпалася шкло...

– Ды гэта ён цябе насiлаваў?
– сур'ёзна спытаў Хвёдар.

– А як-жа.

– А хто ён такi, гэты чалавек?

– Буракоў сын. Помнiш Паўлюка Бурака?

Хвёдар зморшчыў лоб.

Помню, ну так, помню. Дык гэта яго сын? Я, пэўна, нi знаю яго?

– Малы шчанюк быў... Ня будзеш знаць.

– Дык гэта ён за Сталiна й за савецкую ўладу?

– Ну так.

– Маладзец, дзяцюк, ведае што рабiць, - сказаў Хвёдар i зiрнуў на жонку й сына.

– Я нi знаю, - адказаў зьбянтэжаны Пракоп.
– Нi знаю цi маладзец, паўтарыў, скоса зiрнуўшы на брата.

– Ды не, Пракоп, - сказаў той, не за тое маладзец, што хулiганiць, а таму што Сталiна вялiчае. Разумееш?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 96
  • 97
  • 98
  • 99
  • 100
  • 101
  • 102
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: