Вход/Регистрация
Закрываўленае сонца
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

11

Першы вянец зрубу лiтоўскае пачатковае школы зьвязалi яшчэ ў грамадаўскiя часы. "Грамаду" пасьля акупанты разагналi, таму й будынак пад загадамi "моцарствовай" улады рос вельмi неахвотна. Адылi школе мусiць пад тузiн гадоў ужо было. I нiколi за кароткi век свой ня была яна такiм асаблiвым цэнтрам увагi, нiколi ня зьбiралася ў сьценах яе так шмат сялянскага народу, як у гэны вечар, калi меў прыехаць той камiсар. Наказалi сабрацца ня толькi лiтоўскiм, але й жыхарам з суседнiх пасёлкаў.

Цяжка было яшчэ сонца з грывы лiпавiцкага саду качаргой дастаць, калi дарогамi й сьцежкамi больш дападлiвыя пачалi зыходзiцца. Падрыхтаваць школу да сходу ўзяўся сам "акцiвiст" Шпунт. I цяпер першым, што зблiжалiся да будынку, паказаўся дзiўны вобраз: на франтавой сьцяне школы вiсела даўгое чырвонае палотнiшча зь вялiкiм напiсам белымi лiтарамi, а перад iм топаў i рукамi размахваў, суправодзячы тое маханьне шорсткай лаянкай сам у собскай асобе выдатны вясковы франт.

Прычына нязвычайнага Лявонава паднечаньня ўсiм на воку была: Прывiтальны лёзунг апавяшчаў: "Да Здравствует Доблестная Освободительная Р К К А!" Апошнiя чатыры лiтары мiж сабой вялiкiя прамежкi мелi. Нехта чырвонай хварбай замазаў першую лiтару, а мiж двух "к" намаляваў белай хварбай вялiкае "а".

– Вы паглядзiце, людцы добрыя, што зрабiлi!
– крычаў "акцiвiст" Шпунт, паказваючы пальцам на вялiкi клiч.
– Ну цi ня вырадкi гэта? Я-ж iм, такую-растакую, пакажу!

Першымi прыйшлi Кмiтава Аўдоля й Пiлiпава Аксеня. Парасейску жанчыны чытаць ня ўмелi, дый наагул малапiсьменнымi былi, адылi знайшлi сэнс у вапошнiх чатырох лiтарах, зь якiх выйшла зусiм зусiм неадпаведнае Лявонаваму смаку слова.

– Глядзiце, што басота з пасьледнiх букваў зрабiла!
– калацiўся Лявон. дзяцюк быццам да шлюбу адфранцiўся: як цаца касьцюмчык, выглянцаваныя чаравiкi. Адно растрэсены хвалiсты чуб, чырвоны ад злосьцi твар ды расшпiлены каўнер з адцягнутым гальштукам выказалi яго паднечаньне.

Пасьля пачатковае няўцямнасьцi, жаночыя твары расплылiся поўным, шчырым сьмехам. Гэтаксама рэагавалi й iншыя сяляне, калi зразумелi прычыну "акцiвiставага" ўтрапеньня.

– Чаго рагочаце, ёлупы нiдапечаныя?
– грымеў дзяцюк.
– Гэта жартачкi вам, цi што?

Учора пад вечар, паклiкаўшы на дапамогу Пiлiпава Арсеня, прывёз Лявон з дому драбiну ды разьвесiў палатно з напiсам. Поўбяды было-б, калi-б палатно зь Лявонавай iнiцыятывы зьявiлася. Сам Косьцiк Сабакевiч, каторы ў Лявонавых вачох куды падрос як ля большых бальшавiцкiх начальнiкаў стаў ацiрацца ды ў сельсавет залез, наказаў яму гэтак:

– Зрабi, дружышча, усё, каб гэтым разам тварам у гразь нi падаць. Палатно з лозунгам на вiдным месьця павесь, штоб нашы асвабадзiцiлi вiдзiлi, панiмаiш, як народ з нашай дзярэўнi iх прыветствуiць.

Лявону ня трэба было казаць, якой задняй думкай Сабакевiч кiраваўся. Нясоладка пасьля забойства Макатунiшкi пры браме было. Цяпер трэба было натужыць сiлы, каб "асвабадзiцеляў" добра ў роднай школе прывiтаць. I вось у якi бок яно павярнулася. Лявон зусiм страцiў раўнавагу, стаяў перад палотнiшчам, размахiваў рукамi, брыдка й голасна лаяўся. Людзi рагаталi й дзiва няма, што "акцiвiст" бачыў сябе аб'ектам таго сьмеху. Ды замiж таго, каб думаць як пазьбегчы новае катастрофы, ён у галаве сваей, нянадта на розум спорнай, нiяк ня мог знайсьцi асноўнага адказу: якiм чынам шкоднiк узабраўся аж пад страху й напэцкаў тое, што так брыдка чыталася.

– А хто-ж гэта так зрабiў, каб яго пранцы?
– стрымаўшы сьмех, пыталася Кмiтава Аўдоля.

– Ды цi я ведаю?
– разьвёў рукамi бездапаможны Лявон.
– Гэта-ж каб я ведаў, каб ён мне ў рукi папаўся, дык я-б яму во гэтымi собсьцьвiннымi рукамi галаву адкруцiў-бы. Ды вот што мне нiясна: гэта-ж як ён аж пад страху ўзьлез? Учорака я драбiну прывазiў, а гэты во, - чорт яго бацьку знаiць - як гэта ён узьлез...

Негаманлiвы Аўдолiн Тодар, што даўгаваты час стаяў i прыглядаўся збоку, нарэшце адчынiў рот.

– Дык гэта-ж што ты, нi дадумаўся? Вiдзiш унь Сявенькавы пустыя казлы стаяць, дзе канюшына паськiдана? От прыцягнуў iх сюды, паставiў i ўзьлез.

Запраўды Тодарава спасьцярога мела добрую аснову. Побач на Сявенькавым канюшынiшчы стаялi козлы. Зямля тут добра радзiла й Амэрыканец нядаўна скасiў ды параскладаў сушыцца канюшынную атаву. Адно ля пустых козлаў ляжала збоку вялiкая куча.

– Ты праўду, Тодар, сказаў, - распрамянiўся Лявонаў твар, быццам гэта ён сам, а не Аўдолiн цiхаманы муж гэнае адкрыцьцё зрабiў.
– Ну я яго, чарта лысага, знайду, я яго iз пад зямлi выкапаю! Пазнаiць ён як новую савецкуў ўласьць аскарбляць!
– зноў злосьцю сьцяўся Лявонаў твар.

– Ды ты, Лявон, от пакуль яго знайдзiш, дык падумай што рабiць цяперака, - цiхiм i разважлiвым голасам параiў Кмiта.
– Зараз-жа можа камiсар прыедзiць...

– Так, так, ты праўду кажаш. Але што рабiць?
– затопаў заклапочаны Лявон.

– Давай во зьнiмiм ды ўсё.

– Зьняць? Дык гэта-ж мне сам Косьцiк яго даў. Як-жа так, проста зьняць?

– Ну а як-жа паправiш?

Лявон нiчога ня выдумаў i топаў-бы мо яшчэ доўга, калi-б яго Тодар не спанукаў. Наапошку прызнаў рацыянальнасьць Кмiтавай думкi. Зь Сявенькавай нiвы прыцягнулi казлы, падставiлi да школьнай сьцяны ды зьнялi палатно з тым прывiтальным клiчам.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: