Шрифт:
– Антось, куды ты? Як гэта з табой, пусьцiлi?
– гукнуў той з бадзёрым выглядам. Ён трымаў нешта ў лужэльнай торбе пад пахаю. Апрануты быў у новыя боты з рудымi халявамi, суконную тужурку, барашкавую шапку. Кароткiя вусiкi прыдавалi весялосьцi румянаму твару.
– Здароў, Тодар. От чаго ня ўзьбiўся на цябе, загледзiўся, - вiнавата пачаў Антось.
– Здароў, здароў!
– трос руку Тодар.
– Дык адкуль ты й куды.
– Ды нi пытайся. Каму-ж ведаць, калi нi табе?
– Што ты, дзяцюк, вярзеш? Праўда, што там быў?
– нацiснуў Тодар на перадапошняе слова
– Так, быў.
– Ну й што?
– Браток, нi пытайся, бо нi скажу. Паперку мусiў падпiсаць.
– Якую гэта паперку?
– Такую, дзе прырок вады ў рот набраць. Кумекаiш?
Рашчараваны Тодар адвёў вочы набок, думаў.
– А Косьцiка цi Лявона ня вiдзiў тамака?
– Не, ня вiдзiў, - спакойна адказаў Антось.
– А чаго iм тамака цiгацца?
– Дык от-жа ня iм цiгацца, а iх пацягнулi, - зьнiзiўшы голас, ледь чутна паведамiў Кмiта.
Нельга сказаць, каб Антось адубеў ад такой навiны, але ён нiзка й працягла сьвiснуў, а вочы ягоныя нявыспаныя, з выразам "глянь ты, што робiцца", затрымалiся доўга на Тодаравым твары.
– Алi ты абажджы, - казаў Тодар, - ты во змучаны, вiдаць... Каб сьцюжа цябе нi хапiла, давай зайдзiмся.
Антось не адмаўляўся, калi Тодар яго за руку пацягнуў. Ня ведаў, куды цягне, а Кмiта задняй вулачкай прывёў яго ў рэстаран. Уласьнiк Шапiра ня ведаў, што далей будзе, рэстаран не пераключыўся яшчэ на новы лад. Сваiх клiентаў, што любiлi чарку, Жыд часам i на кухнi ўгасьцiў.
У Шапiравым дварэ Тодар падыйшоў да свайго каня, прывязанага да плоту, падкiнуў яму сена, пагладзiў па шыi.
– Падай нам, Хаiм, чаркi!
– загадаў Тодар гаспадару, калi зачынiў скрыпучыя дзьверы й расьселiся каля стала.
– Гэтта пагрэемся, - зьвярнуўся да Антося.
– Дык, кажаш, рот зачынiлi, то й пытацца ня буду. Алi-ж вiджу, што ня ў выгадзе быў...
Гэтак гаворачы, Тодар выцягнуў з торбы празрыстую паўлiтроўку маскоўкi, сьвежы бохан крамнага хлеба й кавалак сала. На доўгiм стале напокуцi, побач рознага посуду, шыпеў вялiкi руды самавар. Пах селядцоў, капусты й печанай цыбулi атакаваў нос. Адзiн столiк пуставаў ля дзьвярэй. I трымаў, мусiць, Шапiра поўны самавар на выпадак, калi хто зайдзе пагрэцца.
– Ай, Тодаг, ты чалавек боскi, ты са свая гагэлка ходзiць, усьмiхнуўся лысы, пузаты, з малой, сiвой бародкай Хаiм.
– Як ты, Хаiм, зноў пачнеш прадаваць гарэлку, дык ня буду сваей прыносiць, - усьмiхнуўся Кмiта.
– Праўда кажаш, - згадзiўся Жыд.
– Можа чай падаць?
– Давай, браток. Наш Антось цi нi прастыў во...
Тодар налiў чаркi, парэзаў сала, адкроiў хлеба.
– Дык давай, за тваё здароўе, - падняў чарку.
– I за дарогу дамоў, падмiргнуў вокам. Гэткiм чынам Жыд не зразумеў пра што йдзе.
Пасядзелi ў Шапiры, мусiць, каля гадзiны. Антось павесялеў. Гарэлка добрым цяплом разьлiлася па акалелым целе. Сьвежы крамны хлеб з салам быў як-бы збаўленьнем. Добры чай зь лiмонам дапоўнiў Антосева задавальненьне.
– Алi-ж заседзiлiся. Трэба ехаць, бо баба навалiцца, - усхапiўся Тодар.
– А чаго-ж тваей бабе нi хапаiць?
– спытаў Антось, нацягваючы сярмягу, якую Тодар трымаў на сядзеньнi й цяпер пасулiў лёгкаапранутаму дзяцюку.
– Ды чаго ей... Ня ведаiш трапла? Но-о-о-о, пашоў!
– гукнуў Тодар на каня й кароткай пугай сьцебануў паветра.
– Алi-ж цябе як Бог падаслаў. Калi-б гэта я дахаты дабрыў, задаволена-вялым голасам сказаў Антось.
– Дарога цяпер ужо ўтоптаная. Нi я дык нейкi другi Макар падвёз-бы.
Тодараў малы, шустры конiк узяў трушком i, мiнуўшы вакзал, пераезд, пабег яшчэ весялей па гладкай, добра ўзежджанай дарозе. Абапал гасьцiнцу павесiлi аброслыя iнеем бароды старыя кашлатыя вербалозы. На паўднi, за Гаравацкай пушчай вызiрнула халоднае зiмовае сонца. Iскрыўся серабром сьвежа халодны сьнег на хвалiстых гонях, маўчалi маестатычныя хвоi й замерлi кастлявыя вольхi на лузе. Прыемна скрыпелi палазы. Дзяркач жмурыў вочы ад дражнячага, яркага блеску сьнегу, з асалодай удыхаў чыстае марознае паветра. Яго хiлiла на сон. Тодар параiў закруцiць ногi ў дзяругу, што ў санёх трымаў.
– Дык як-жа гэта, кажаш, Косьцiка й Лявона забралi? За што-ж iх? цiкавiўся Дзяркач.
– Чорт iх знаiць. Лiтоўскiя ня могуць у тым нiякага ладу дайсьцi. Гэта-ж iхныя, казаў той, найлепшыя людзi. Казала Шпуньцiха, што ночы ынкавудысты наляцелi, як ваўкi дзяцюка пацягнулi. Ды пазабiралi й другiх камунiстаў, з другiх вёсак. А нашто й чаму?
Як кароткая Тодарава пуга, каторай не патрабаваў навет паганяць конiка, новае, цiкавае пытаньне павiсла ў паветры.
30
Вялiчынёй з добрае памяло, мышынага колеру барада пракiдвалася белаватымi пэйсамi й закрывала шырокiя грудзi. Яна то патакiвала-трэслася зьверху ўнiз, то запярэчвала, на бакi гойдалася. Вусны гэтага дзiвака, што назваў сябе Максiмам Паўлавiчам, варушылiся скора, паказвалi два залатыя зубы ў адтулiне мiж вялiкiмi вусамi й барадой. Увага клясы сканцэнтравалася на тых вуснах i бледна-ружовых, хваравiтых шчоках, бульбападобным носе, баразнаватым шырокiм лбе й вялiкай лысiне, сiвымi касмылямi абкружанай. Малыя, рудыя вочкi коўзалi па вучнях, або, калi трэба было падчыркнуць нейкi загiб аргуманту, пазiралi дзесь у няведамую даль.