Вход/Регистрация
Закрываўленае сонца
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

Думка скаланула Янука марозам жахлiвейшым, чымся той, што цiснуў на захад сонца. Юнакi йшлi моўчкi. Янук зiрнуў на плот. Адтуль з плякатаў пазiраў месяц Манькi Пiрапечкi й гэны назойлiвы напiс: "Галасуйце за выдатнейшых людзей, перадавых прадстаўнiкоў..."

– Тпррррруу!
– пачулася гулкае на дарозе. Дзядзька Захарук спынiў каня.
– Ну сядайце! Чаго глядзiцё, як бараны на новыя вароты.

Не марудзячы, Янук зручна кульнуў Дуню за шырокiя дзядзькавы плечы й прымасьцiўся сам.

– Алi-ж дзядзька маладзец! Каб табе Бог здароўя поўныя прыгоршчы! пахвалiла Захарука Дуня.

– Но-о-о-о-о!
– пагнаў гнядога гаспадар.
– ...йшоў, цюхцяй!

Дзядзька, скарэй лёганька пагладзiў, чым сьцебануў канёў зад i падатлiвы гняды, што ведаў кожны гаспадароў рух, трушком рушыў у дарогу. Ён бег так роўна й бязь нiякiх намаганьняў, што, здавалася, чалавек дзесьцi на мяккай раўнiне ў прасторы плыве.

– Захiнiцiся вы, жабоцькi, ато памерзьнiце, - загадаў вучням Захарук.

Пры хуткай язьдзе больш дацiнаў мароз.

– Надта-ж хлёсткага конiка, дзядзька, маеш, - пахвалiла Захаруковага гнядога Дуня.

– Ага, - буркнуў рыжавусы селянiн, - ён-жа нiчога-ткi...

– Што-ж чуваць, дзядзька Захарук?

– Эт, нiчога. Што ў вас?

– А дзядзiчка, а роднiнькi, каб ты вiдзiў, што мы сягоньнiка зь Януком вiдзiлi, - сказала прыцiшана-таямнiчым тонам, нахiлiўшыся да Захарукова вуха, Дуня.

Селянiн сьцямiў, што дзяўчына мае яму нешта важнае сказаць i таму пiльна прыслухоўваўся.

– Гэта-ж во тамака за станцыяй, з таго баку каля лесу два саставы вагонаў стаяць. Дык людзi тамака ў тых вагонах так стогнуць, так галосяць... Мы зь Януком са школы йшлi ды задумалi-ж гэта нацянькi праз поле дамоў... ажно тамака, чуем, выюць-галосяць, акасьцянелыя сiнiя рукi з вагонаў выцягваюцца... слабыя, хрыплыя галасы дзетак... такi крык i стогн, аж сэрца разрываiць, як блiзка падыйдзiш. Алi-ж хто падыйсьцi асьмелiцца... Янук i я аж аслупянелi, пачуўшы гэта, алi нас вартавыя з сабакамi даганялi, дык мы колька сiлаў мага, аж дух займала, давай наўцёкi...

– Гэта цi ня тыя будуць, каторых дзьве нядзелi назад пазабiралi, сказаў Захарук.

– Як гэта?
– усхапiлася Дуня, - Дык iх так доўга галодных i на холадзе дзяржаць?

– А няўжо-ж, - адгукнуўся раўнадушна Захарук.

– А Божа-ж мой!
– усклiкнула ўтрапённым голасам дзяўчына.
– Бедным людзям нiхто не паможыць!

– От памажы... Паном нi варта памагаць, скула iм у бок, - з нацiскам спасьцярог Захарук.
– Алi-ж там многа людзей, так сказаць нашага брата, нiвiнаватых нi ў чым. Дык як ты iм паможыш, каб i хацеў? Скарэй сам пападзешся. Кажаш, што за вамi гналiся. Як гналiся?

– Ынкавудэ з сабакамi, - пасьпяшыў адказаць Янук.
– I яшчо крычэлi на нас.

– Дык от, будзьце асьцiражней другi раз, - параiў памяркоўны дзядзька.

– Гэта праўда, дзядзька Захарук, што iх ня кормяць i што ў холадзе яны мерзнуць?
– спыталася Дуня.

– Так людзi кажуць.

– Дык яны-ж памерзнуць i з холаду паўмiраюць, - жахнулася дзяўчына.

Задуманы Захарук доўга глядзеў на вучняў, выняў з роту сьмярдзючы руды недакурак ды ёмка плюнуў пераз правае плячо.

29

Антось Дзяркач прахапiўся зь нялёгкай дрымоты. Ныў зьмярцьвелы зад i плечы ад халоднае, цаглянае сьцяны й цэмантовае падлогi. Маленькая камора, дзе трымалi яго ўжо днi два, - дакладна ня мог ведаць, - набрыняла сьцюжай, сьцены пакрылiся iнеем. Ня было на чым нi сесьцi, нi прылегчы. Зьверху ярка сьвяцiла электрычная лямпачка, нема пазiрала зь дзьвярэй "вочка" й гэта ўсё, што тут было. Праўда быў яшчэ ён сам, Антось, Дзеркачом празваны. Тросься з холаду, корчыўся пусты жывот. Цяжкiм дурманам замарочаная, бяссоньнiцай змораная, цi нi паўтоны важыла галава.

За дзьвермi пачулiся крокi. Антось паволi падняўся, пачаў нясьмела пацягвацца, пазяхаць, рукою твар мацаць. I гэны ягоны, звычайна цьвёрды дзяркач памякчэў ужо, забыўся дзяцюк, калi апошнi раз брыўся. Крокi за дзьвярмi спынiлiся, нехта пазiраў у каморку. Неўзабаве адыйшоўся й недзе ў калiдоры скрыпнулi дзьверы. Антосеў зрок спынiўся ўверсе, аж пад самай стольлю, дзе маленькае, падоўжанае ваконца загарадзiлi стальной рашоткай. Навет удзень праз тое ваконца не пабачыш нiчога, бо зрок у нейкую сьцяну ўпiраўся.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: