Шрифт:
– Вой, мадам!
– пацвердзiў Фагот.
– Натуральна, вы не разумееце. А наконт паседжання вы цалкам памыляецеся. Выехаўшы на тое паседжанне, якое, дарэчы, учора i не намячалася, Аркадзiй Апалонавiч адпусцiў свайго шафёра ля будынка акустычнай камiсii на Чыстых сажалках (увесь тэатр зацiх), а сам у аўтобусе паехаў на Ялохаўскую вулiцу ў госцi да артысткi раз'язнога раённага тэатра Мiлiцы Андрэеўны Пакабацька i правёў у яе ў гасцях каля чатырох гадзiн.
– Вой, - пакутлiва ўскрыкнуў нехта ў поўнай цiшынi.
Маладая ж сваячка Аркадзiя Апалонавiча засмяялася глухiм i страшным смехам.
– Усё зразумела!
– ускрыкнула яна.
– I я даўно ўжо падазравала гэта. Цяпер мне зразумела, чаму гэта бездар атрымала ролю Луiзы!
I неспадзявана замахнулася кароткiм i тоўстым лiловым парасонам i ўдарыла Аркадзiя Апалонавiча па галаве.
Нягоднiк Фагот, ён жа i Кароўеў, крыкнуў:
– Вось, паважаныя грамадзяне, адзiн з выпадкаў выкрыцця, якога гэтак назойлiва дабiваўся Аркадзiй Апалонавiч!
– Як магла ты, нягоднiца, закрануць Аркадзiя Апалонавiча?
– грозна спыталася жонка Аркадзiя Апалонавiча i ўстала ў ложы на ўвесь свой гiганцкi рост.
Другi кароткi прыступ сатанiнскага смеху авалодаў маладой сваячкаю.
– Ужо хто-хто, - адказала тая з рогатам, - а я магу зачапiць!
– i другi раз пачуўся сухi трэск парасона, якi адскочыў ад галавы Аркадзiя Апалонавiча.
– Мiлiцыя! Узяць яе!
– гэтакiм страшным голасам пратрубiла жонка Семпляярава, што ў многiх пахаладзела сэрца.
А тут яшчэ кот выскачыў да рампы i раўнуў на ўвесь тэатр чалавечым голасам:
– Сеанс скончаны! Маэстра! Урэжце марша!
Ашалелы дырыжор, не разбiраючыся, што робiць, узмахнуў палачкаю, i аркестр не заiграў, i нават не грымнуў, i нават не хватануў, а менавiта, адпаведна мярзотнаму пажаданню ката, урэзаў нейкi неверагодны, нi з чым не параўнальны па разбэшчанасцi марш.
На нейкае iмгненне здалося, што быццам чуваць сталi колiшнiя, пад зоркамi паўднёвымi, у кафэшантане, нейкiя малазразумелыя, паўсляпыя, але разгульныя словы з гэтага марша:
Его превосходительство
Любил домашних птиц
И брал под покровительство
Хорошеньких девиц!!!
А магчыма, i не было нiякiх гэтакiх слоў, а былi iншыя, на гэтую ж самую музыку, зусiм непрыстойныя. Галоўнае не гэта, а тое, што ў Вар'етэ пасля пачалося нейкае стоўпатварэнне вавiлонскае. Да семпляяраўскае ложы бегла мiлiцыя, на бар'ер лезлi цiкаўныя, чулiся страшэнныя выбухi рогату, шалёныя крыкi, якiя глушыў залаты звон аркестравых талерак.
I вiдаць было, што сцэна раптоўна апусцела i што ашуканец Фагот i нахабны кацiла Бегемот расталi ў паветры, знiклi, як знiк раней маг у крэсле з вылiнялаю абiўкаю.
Раздзел 13
З'ЯЎЛЕННЕ ГЕРОЯ
Дык вось, невядомы пакiваў Iвану пальцам i прашаптаў: "Цiха!"
Iван звесiў ногi з ложка i прыгледзеўся. З балкона асцярожна зазiраў у пакой паголены, цёмнавалосы, з вострым носам, устрывожанымi вачыма i са звешанай на лоб пасмай валасоў чалавек прыкладна гадоў трыццацi васьмi.
Пераканаўшыся, што Iван адзiн, i прыслухаўшыся, таямнiчы наведвальнiк асмялеў i ўвайшоў у пакой. Тут Iван убачыў, што прышэлец апрануты ў бальнiчнае. На iм была бялiзна, чаравiкi на босую нагу, на плечы накiнуты руды халат.
Прышэлец падмiргнуў Iвану, схаваў у кiшэню звязак ключоў, шэптам спытаўся: "Можна прысесцi?" - атрымаў згоду кiўком галавы i ўмасцiўся ў крэсла.
– Як вы сюды трапiлi?
– падпарадкуючыся знаку сухога пальца, шэптам спытаўся Iван.
– На балконных рашотках замкi.
– Рашоткi на замках, - пацвердзiў госць, - ды Праскоўя Фёдараўна, - добры, але няўважлiвы чалавек. Я ўкраў у яе месяц таму звязак ключоў i такiм чынам атрымаў магчымасць выходзiць на агульны балкон, а ён iдзе вакол усяго будынка, i цяпер я магу наведваць суседзяў.
– Калi вы можаце выходзiць на балкон, то вы можаце i ўцячы. Цi высока? пацiкавiўся Iван.
– Не, я не магу ўцячы адсюль не таму, што высока, а таму, што мне ўцякаць зусiм няма куды.
– I пасля паўзы ён дадаў: - Значыць, сядзiм!
– Сядзiм, - адказаў Iван, узiраючыся ў карычневыя, надта неспакойныя прышэльцавы вочы.
– Ага...
– тут госць раптам затрывожыўся, - але вы, спадзяюся, не буйны? А? Бо я, ведаеце, не люблю шуму, барацьбы, гвалту i астатняга ў гэтым родзе. Асаблiва ненавiсны мне людскi крык, цi гэта крык ад пакут, злосцi, цi нейкi iншы крык. Супакойце мяне, скажыце, што вы не буйны?