Вход/Регистрация
Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Апошнія зборы

Як толькі мы пералезлі праз сцяну, я крануў рукою Мураша. Стаіць, ні з месца.

— Аддайце загад: сеанс закончаны, — папрасіў я Піліпа Макаравіча.

— Сеанс закончаны, — прамовіў Піліп Макаравіч. Я пацягнуў за вяроўку — Мураш павіс у паветры.

— Скрануўся, — крыкнуў Васіль і хацеў пагладзіць Мураша.

— Не сунь руку, — кажу яму. — Хочаш прыклеіцца? Хочаш, каб на вяроўцы вадзіў?

Васіль імгненна адхапіў руку. Не заўпарціўся, дайшло на гэты раз.

— Піліп Макаравіч, Мураш доўга будзе вісець як прывязаны? — пытаецца.

— Зараз дапаможам. Зараз.

— Ен нам дапамог, а мы — яму? — не стрымаўся я.

Мне здавалася, што Мураш — не проста хітра зроблены камп'ютэр, а нешта жывое, чаго пакуль няма ў прыродзе. Здавалася, што ён не толькі выконвае каманды, падпарадкоўваючыся чыёйсьці волі, але і адчувае. Думаецца, што і вам так здавалася б, калі б убачылі Мураша.

Піліп Макаравіч дастаў з рукзака белую бляшанку. Бляшанка як бляшанка. Круглая, нібы цыліндр. Зверху тоненькая трубка, побач з ёю кнопка.

Чакаем, што будзе. Піліп Макаравіч накіраваў трубку на спіну Мурашу, якраз туды, дзе вяроўка; націснуўшы на кнопку, пырснуў. Мураш адарваўся ад вяроўкі і ўпаў. А Васіль падскочыў да яго — і ў кішэнь…

— Васіль, Мураш да кішэні прыклеіцца. Не адарвеш, — вырашыў напалохаць я.

— Клей страціў сваю трываласць, — усміхнуўся Васіль і, павярнуўшыся да Піліпа Макаравіча: — Хай Мураш у мяне пабудзе. Можна?

— Можна. Усё роўна ты ад мяне не адчэпішся.

— Не адчапіўся б, пакуль не дазволілі б, — прызнаўся Васіль.

— Весела з вамі,— прагаварыў Піліп Макаравіч. — Не засумуеш.

А Васіль:

— Піліп Макаравіч, што мы без вас рабілі б? Вы ўсё ўмееце.

Макам рассыпаецца. Ох і хітры! Знае Мікіта, каму каптан пашыты. Калі б Мураша не выпрасіў, то не хваліў бы.

— Піліп Макаравіч, мы без вас праз сцяну не пералезлі б, — салоўкай заліваўся Васіль.

— Вельмі не расхвальвай, — спыніў яго Піліп Макаравіч.

Васіль пачырванеў.

— Вы мне Мураша далі. Захацелася прыемнае сказаць.

— Хітры Дзмітрый, — схаваў на вуснах усмешку Піліп Макаравіч. — Хлопцы, даўно хачу ў вас запытацца. Вы не расплакаліся б, не разгубіліся б, калі б раптам адны засталіся. Праўду кажыце.

Нялёгкае пытанне задаў Піліп Макаравіч. Цясніна, горы, пяскі… Канешне, нясоладка прыйшлося б. Там, на нашай планеце, куды ні пайдзі — усюды людзі.

І знаёмыя, і незнаёмыя. Напаткае бяда — хоць хто-небудзь, ды дапаможа. Як кажуць? Свет не без добрых людзей. А тут? Тут не дапамогуць, хоць плач, хоць крычма крычы.

— Да плачу не дайшло б, — прамовіў я. — Але… Але не хацелася б адным заставацца.

— Чаму вы так пытаецеся? — пацікавіўся Васіль.

— Усякае можа здарыцца. А раптам мяне ў цямніцу кінуць?

Я падумаў, што ён жартуе.

— Піліп Макаравіч, хіба можна чалавека ні за што ні пра што ў цямніцу кінуць?

— Э-эх, вы быццам экскурсанты! — уздыхнуў Піліп Макаравіч. — Што, калі мы вас тут пакінем?

— Вы ў горад, а мы — тут? — прамовіў Васіль. — Не, мы не застанемся. Назіркам за вамі…

Піліп Макаравіч павярнуўся да Сакса, развёў рукамі.

— Гэтыя не застануцца. Школі сабе не дарую, што каля «Альбатроса» пакінуў.

Я вырашыў супакоіць Піліпа Макаравіча:

— Не бойцеся. Людзі моры-акіяны адольваюць. А мы хіба нейкага Карпа не адолеем?

— Дома на бацькоў спадзяваліся? — нечакана пытаецца Піліп Макаравіч.

Я маўчаў. І Васіль на гэты раз не азваўся. Канешне, дома не толькі гойсаем. Я, напрыклад, дровы з татам пілую, на балоце сена зграбаю, бульбу прыходзіцца ўвосень капаць… Але ж усё гэта разам з татам ці мамай. Вось каб адзін дома тыдняў на два застаўся, то невядома, што было б. Магчыма, і куры да суседзяў пабеглі б, і сабака перастаў бы брахаць, скавытаў бы, і карова хату мінала б. Так, невядома, што было б.

Я думаў, што Піліп Макаравіч пачне смяяцца з нас. Але ж не.

— Хлопцы, вы сапраўды хочаце дапамагчы жыхарам планеты Сіз?

Вы, вядома, памятаеце: Васіль амаль што не сілком зацягнуў мяне ў лятальны апарат. Калі там, у лесе, я слухаў Сакса, не верылася, што так пакутуюць жыхары планеты Сіз. Ягоны расказ здаваўся мне казкай. А казка для кожнага з нас — нешта нерэальнае, да чаго даўно прывыклі. Хіба не звыкліся з тым, што ёсць і Баба Яга, і Цмок — пудзіла паганае, і сквапны пан, і іншыя казачныя нячысцікі. Чытаем і ўсміхаемся.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: