Вход/Регистрация
Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

А вось пра ягня, якое тата паабяцаў купіць бабулі, я не забыўся. Аднаго разу вечарам запытаў у мамы, чаму тата ягня не купляе. Мама сказала, что ў нашым сяле ягнят не купіш, бо ніхто авечак не трымае. За ягнятамі трэба ў суседнюю вёску ехаць, але пакуль тата не змог выправіцца ў тую вёску: работы шмат. Паабяцаў, што днямі купіць.

Мой тата цяпер, восенню, з работы звычайна гадзін у сем прыходзіць, але ў гэты дзень у яго на рабоце, мабыць, штосьці здарылася. Ужо мінула і восем, і дзевяць, а яго няма і няма. Мама спачатку выгляду не падавала, а потым захвалявалася. То ў акно выгляне, то да дзвярэй падыдзе, паслухае. Нарэшце не вытрымала, пытаецца ў мяне:

— Дзе ён падзеўся?

Што я мог сказаць? Хіба я ведаю, дзе цяпер тата? Ды вырашыў супакоіць яе:

— Праз паўгадзіны абавязкова прыйдзе. Пабачыш, што я адгадаў.

— Адгаднічак ты мой, — усміхнулася мама. «Адгаднічкам» мама часта мяне называе. Звычайна, калі яна прыходзіць з работы, я кажу: «Мама, не адчыняй сумку. Я сам адгадаю, што ты сёння прынесла». — «Што?» — пытаецца мама. «Цукеркі». — «Не». — «Яблыкі альбо пячэнне». — «Яблыкі,— кажа мама. — Частуйся, адгаднічак». Вось так заўсёды і адгадваю: калі не яблыкі, дык цукеркі, калі не цукеркі, дык пячэнне, а калі не пячэнне, то яшчэ што-небудзь смачнае.

Але сёння я не адгадаў. Ні праз паўгадзіны, ні праз гадзіну тата не прыйшоў.

— Кладзіся спаць, Максім, — сказала мама. — Позна ўжо.

Звычайна я аднекваюся, а сёння адразу паслухаўся. Распрануўся і лёг у пасцель.

— Максім, — прыйшла мама, — каля цябе пасяджу. Села мама на краёчак ложка, твар рукамі затуліла і маўчыць.

— Мама, пайду тату пашукаю, — не стрываў я. Адняла мама рукі ад твару.

— Пасля і цябе буду шукаць? Сама пайду. Ты спі.

— Не, разам пойдзем, — не пагадзіўся я. — Вунь якая цемень на дварэ.

— Ляжы. Яшчэ крыху пачакаем.

Толькі прамовіла гэта мама — замок у дзвярах ляснуў, рыпнулі, адчыніўшыся, дзверы, і пачулася:

— Мя-а-а-а…

Ну як немаўля заплакала!

А пасля татаў голас, надта ласкавы:

— Ну, чаго ты? Супакойся, супакойся…

— Мама, што гэта? Каго тата прынёс?

— Н-не ведаю, — сумеўшыся, прамовіла мама. А з калідора мацней:

— Мя-а-а-а…

— Супакойся, кажу табе! — строга сказаў тата.

— Мама, ты чуеш?!.

— Ч-чую, чую…

Мама павольна ўстала і выйшла з пакоя. Я ўсхапіўся — і за ёю.

На калідоры стаяў тата і трымаў у руках ягня. Ен гладзіў яго і ціхенька казаў:

— Супакойся, супакойся. Ну, вось і прыехалі… Убачыўшы нас, тата вінавата ўсміхнуўся.

— Галоднае. Усяго другі дзень яму. Мікола, трактарыст з Асабнякоў, даў мне яго…

Мама прайшла на кухню, апусцілася на табурэтку.

— Малайчына, — толькі і прамовіла.

— Мя-а-а-а, — заплакала ягня.

Тата апусціў яго на падлогу. Ягня было вельмі прыгожае. Чорнае, з белай падкоўкай на лбе, а вушы доўгія-доўгія, адно з белай плямінкай. Шырока расстаўляючы заднія ногі, ягня прастукала вострымі капыткамі па падлозе, падышло да мяне і таўханулася мяккай пысай у мае ногі.

— Мя-а-а-а…

— Я чакаю, а ён… Сумлення не маеш, — з дакорам зірнула мама на тату.

— Мама, не сварыся на тату, — заступіўся я. — Бачыш, якое прыгожае ягня ён прынёс!

— Яно есці хоча, — нясмела прагаварыў тата.

— Мя-а-а-а, — адказала ягня.

— Я яму хлеба дам!.. Ці булкі,— закрычаў я. Мама нагнулася, пакратала ягня за вушы.

— Вось які ты вушасцік.

— Мы яго Вушасцікам і будзем зваць, — узрадаваўся я. — Вушасцік! Вушасцік! Мама, дай Вушасціку булкі.

— Яно яшчэ толькі малако п'е. З соскі,— усміхнуўся тата. — Вера, я соску пашукаю. У нас навінна быць.

— Шукай, — сказала мама.

Я здагадаўся, што мама ўжо не злуе на тату.

Мама падагрэла малако, і мы пачалі паіць Вушасціка з бутэлькі. Спачатку Вушасцік не разумеў, што яму даюць малако, упіраўся, адварочваў пыску. Тады мама пасадзіла яго сабе на калені, але ён вырваўся, падскочыў і ўпаў на бачок.

— Ой, забіўся!.. — спалохаўся я.

Але Вушасцік устаў і працягла закрычаў:

— Мя-а-а-а…

— Без мукі не набыць навукі,— сказаў тата.

— Пі, Вушасцік, пі,— прасіў я і прыцмокваў языком, каб паказаць, якое смачнае малако.

І Вушасцік нібы зразумеў мяне, пачаў піць, ласа цмокаючы. Падахвочваючы Вушасціка, я таксама ў такт яму цмокаў языком. Я вельмі баяўся, што Вушасцік пакіне піць, але ён выпіў гэтае малако і зноў ухапіўся за соску.

— Мама, Вушасцік яшчэ хоча.

— Хопіць, — сказала мама. — Зараз ён ляжа і будзе спаць. Заўтра вечарам тата да бабулі яго завязе. І ты, Максім, ідзі спаць. Пацешыўся.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: