Вход/Регистрация
Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Нешта ты вельмі ветлівы стаў,— не сцярпела Рая.

Так, ад Раі літасці не дачакаешся. Разбярэ яна мяне. Па костачках разбярэ.

Дзяніс Гародка падсунуў крэсла.

— Сядай, Максім.

Я сеў на самы краёчак.

З-за стала ўстаў Пеця, спачатку чамусьці пракашляўся, а потым пачаў:

— У нас зусім маленькая школа — усяго дзевяць класаў у ёй. Такія школы цяпер чамусьці называюць няпоўнымі сярэднімі.

«Ну, — думаю, — зараз распачне Пеця прамову. На цэлую гадзіну, не меней. Пра мяне не хутка пачне гаварыць».

Я не стрымаўся і пазяхнуў. Так соладка, што аж нешта за вушамі хруснула.

Заўважыў Пеця, што я пазяхнуў, не спадабалася яму.

— Ты, Талерчык, мусіць, дома не выспаўся?

— Але, не выспаўся, — шчыра прызнаўся я. — Тата ўчора Вушасціка да бабулі завёз, а я ўсю ноч не спаў. Думаў.

— У нашага Максіма заўсёды не так, як у іншых: ён спачатку зробіць, а потым думае, — уела мяне Рая.

І чаму Рая так не любіць мяне? Пэўна, таму, што не слухаюся яе, што пад яе дудку не хачу скакаць. Не дачакаешся.

Я скоса зірнуў на Раю.

— А ты лепшая? Хто заўчора Ігару Бушуеву даў матэматыку спісаць? Хіба не ты? А ён цябе пасля цукеркамі пачаставаў. Можа, не так?

Не хацеў я казаць пра тое, што Рая дазволіла Ігару спісаць матэматыку. І пра цукеркі не хацеў. Але вырвалася. Неяк само сабою.

Я спачатку разгубіўся, нават спалохаўся, чакаў, што зараз Рая ўскочыць і пачне, і пачне… Чакаў, што не толькі ад Раі мне дастанецца.

Але Рая маўчала. Твар у яе быў барвовы, як бурак. І Пеця маўчаў, і Вольга Пятроўна маўчала.

У мяне зноў сарвалася з языка:

— Чыё б мычала, а тваё маўчала.

Рая войкнула. Штосьці хацела сказаць Вольга Пятроўна, ускочыла з крэсла, але зноў села. Першым апамятаўся Пеця Швайдзюк.

— Талерчык, ты ведаеш, чаго цябе сюды прывялі?

— Ну, ведаю, — неахвотна сказаў я. — Разбіраць.

— А калі ведаеш, то трымай язык за зубамі. І тройкі ў цябе, і розныя гісторыі, і дзяўчынак крыўдзіш.

Я ўздыхнуў. Так, трэба трымаць язык за зубамі. Нагавару на сваю галаву.

— Максім, ты любіш жывёлу? — нечакана запытаў Пеця.

— Ну, люблю, — адказаў.

— Вельмі добра, — Пеця аж рукамі пацёр, пэўна, задаволены. — Мы арганізоўваем школьнае звяно жывёлаводаў. Цябе, Максім, хочам звеннявым прызначыць.

Я паглядзеў на Вольгу Пятроўну. Вольга Пятроўна ледзь прыкметна ўсміхнулася. Напэўна, яе задума. Пеця не здагадаўся б звеннявым мяне прызначыць. А можа, смяюцца яны з мяне? Відаць, смяюцца. У нашай школе ніводнай жывёліны няма. Смяюцца — за тое, што Вушасціка ў клас прынёс. Ну і няхай смяюцца.

Пеця, пэўна, здагадаўся, пра што я думаю.

— Я табе, Максім, сур'ёзна кажу. Мы з Вольгай Пятроўнай раіліся. Хутка ў школу трусоў прывязуць. Ваш клас будзе іх даглядаць. А цябе звеннявым прызначым. Дык згодны?

У мяне як гара з плячэй звалілася. Усё-такі не смяюцца. А я так кепска думаў пра ўсіх…

Мне хацелася пабегчы на двор, расказаць пра ўсё Косцю, пахваліцца тату і маме. Няхай нарэшце і яны парадуюцца.

— Добра. Я згодны. Мне можна ісці? Усё?

— Яшчэ не ўсё, — сказаў Пеця.

«Зараз пачнуць разбіраць, — падумаў я. — Спярша пагладзілі, а цяпер наб'юць».

Пеця чамусьці сеў. Устала Вольга Пятроўна.

— Максім, — звярнулася Вольга Пятроўна да мяне, — у суботу ў нашай школе будзе дзень самакіравання. Вам, вучням, мы даверым школу. Усё-ўсё самі будзеце рабіць. І дзяжурыць, і ўрокі праводзіць. У гэты дзень мы вырашылі і суботнік правесці. Толькі самі яго арганізуеце. Будзеце макулатуру збіраць.

Пачуўшы такое, я ажно пырхнуў ад смеху.

— Мы — суботнік?! Мы — урокі?.. Вольга Пятроўна, а вы хіба паедзеце куды? Ведаеце, колькі пяцёрак у гэты дзень панастаўляюць?

— Рана смяешся, — не стрымалася Рая. — Не чакай лёгкіх пяцёрак. Я ў нашым класе ўрок геаметрыі праводжу. Пабачым, як смяяцца будзеш…

Як пачуў, што Рая ўрок геаметрыі ў нашым класе будзе праводзіць, у мяне адразу прапаў смех. Яна мне пэўна паставіць двойку. Вялікую, тлустую…

— Дзень самакіравання праверыць вашу самастойнасць, — сказала Вольга Пятроўна. — Памятай пра гэта, Максім. У гэты дзень мы і пабачым, ці можна табе даручыць звяно. Зразумеў?

— Зразумеў,— сказаў я. — Цяпер мне можна ісці?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: