Вход/Регистрация
Дубянецкі
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Даючы мне слова, пасля сваёй “інфармацыі”, нехта таварыш Дадонаў (былы функцыянер КПБ - рэд.) “параіў” мне:

– Будзьце лаканічным і засяроджаным у асноўным... на сваіх памылках. Грун- тоўна адказвайце на пытанні членаў Камітэту. Усё гэта ў выніку дыскусіі дазволіць падрабязна і аб’ектыўна высветліць справу.

– Я сказаў ім, - кажа Алег, - пра тры рэчы. Па-першае, пакаяўся, што адразу, пасля ўзнікнення канфлікту вакол выдання маёй кнігі, я не звярнуўся ў вышэй- шыя партыйныя органы, дзе можна было б знайсці выйсце, а пачаў прапаганда- ваць самавольна свой рукапіс, які яшчэ не зусім быў спелы. І вось, не ведаю як, інфармацыя пра яго трапіла ў Англію.

Па-другое, я запэўніў, што мая мэта - захаваць усё лепшае ў гуманітарнай спадчыне кожнага народу і перш за ўсё асноўную гуманітарную каштоўнасць, родную мову - цалкам супадае з духам перабудовы, што адбываецца цяпер у краіне пасля XXVII з’езду партыі.

Па-трэцяе, я выказаў гатоўнасць панесці любое партыйнае спагнанне, але ж заставацца ў шэрагах КПСС.

– Справа не ў канфліктнай сітуацыі з выдаўцамі, - сказаў член КПК нехта Іван Косаў.
– Вы ўступілі ў канфлікт з ісцінай, з праўдаю, у якой жыве беларускі народ, беларуская мова. Мы ўчора размаўлялі з вамі: колькі было на Беларусі перад рэвалюцыяй Акадэміяў, Універсітэтаў, школаў і іншых установаў культуры? Калі б ён прааналізаваў усё гэта сумненна і аб’ектыўна, ён не збіраў бы падобную паклёпніцкую ману.

Ён уступіў у канфлікт з праўдай, са сваім родным беларускім народам і моваю. Ходзіць і збірае ўсякія пошласці і хлусню, што ходзяць пра беларускі народ і мову. І - без абагульнення і аналізу - пачаў раздаваць свой рукапіс. Гэта - самая сапраўдная антысавецкая, антынародная, антыбеларуская дзейнасць. Не месца яму ў партыі!

– Падтрымаць!
– закрычала салідная дама з перапоўненымі лютай нянавісцю стальнымі вачыма.

– Іншых думак няма!
– загулі астатнія ўдзельнікі “дыскусіі”.

– Вы сталі на шлях прамога паклёпніцтва. Вы паклёпнічаеце на Беларусь, - падаў голас старшыня.

– Падтрымаць! Іншых думак няма!
– зноў усклікнула “дама”.

– Мы падтрымліваем рашэнне ЦК КП Беларусі, - закругліў старшыня.
– Усё, вы свабодны.

– Бывайце здаровы!
– развітаўся Алег.

– Ледзьве я паспеў зачыніць за сабою дзверы той залы, - кажа Алег, - як мяне дагнаў Аляксанр Дадонаў і запрасіў у свой кабінет.

– Усё гэта, Алег Андрэевіч, канечне, не значыць, - пачаў ён яшчэ ў калідоры гаворку, - што вас назаўсёды выкрэсліваюць з партыі. Вы яшчэ малады... Пака- жыце, што вы ўсвядомілі свае памылкі, тады праз пэўны час можна будзе раз- гледзець пытанне аб вашым прыёме ў партыю на агульных падставах. А потым... Калі вашыя паводзіны, праца, жыццё будуць бездакорныя ва ўсіх адносінах, - вам можа і будзе адноўлены партыйны стаж з таго часу, калі вы першы раз уступілі ў партыю. А ў нас. таксама ёсць нервы... Вось вы бачылі, як плакала жанчына, калі ёй адмовілі ў апеляцыі. Нам усё гэта таксама нялёгка, мы таксама жывыя людзі... Усяго вам добрага... Ага, праз пяць хвілінаў адчыняць буфет. Перакусіце там, адзначце пропуск, толькі не пратэрмінуйце яго, як учора, каб і вам і нам не рабілі больш заўвагаў. Гэта памяшканне рэжымнае, і парадкі тут строгія...

Паведаміўшы М. Гарбачову пра абмеркаванне яго “асабовай справы” у КПК, што складае цяпер ужо чатыры тамы (320 стар. рукапіс кнігі разам з пасляслоўем Уладзіміра Караткевіча на 22 стар., апроч таго, станоўчыя водгукі вучоных М. Ганчарыка і Ул. Конана, шматлікія разносныя “рэцэнзіі”), Алег кажа ў сваім “Адкрытым лісце”:

– Кнігу “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс” мяне прымусіў напісаць глыбокі непакой за стан беларускай мовы ў цяперашняй Беларусі... У меру маіх сілаў імкнуўся не адступаць ад прынцыпаў поўнай праўды і галоснасці, якая, паводле “Правды”, з’яўляецца “мячом, што гоіць раны”.

– Уявіце, што чалавек, які прыехаў у сталіцу Расіі, амаль нідзе не чуе рускай гаворкі... Як у такой сітуацыі адчуваў бы сябе рускі чалавек?.. Любы з вас?.. Альбо, скажам, Лермантаў?.. Герцэн?.. Маршал Жукаў?..

“Кожны чалавек адчувае сябе асабіста прыніжаным і абражаным, калі прыніжаны і абражаны яго народ”. Гэтыя словы Шэварднадзе на юбілейнай сесіі ААН дакладна адлюстроўваюць аб’ектыўную сітуацыю і мой унутраны стан, якія штурхнулі мяне напісаць “Роднае слова.”

Алег прапапануе Маскве “даць санкцыю” мясцовым уладам на выданне ў Беларусі яго кнігі. Гэта, кажа ён, будзе не толькі высокамаральна, але і палітычна мэтазгодна. Гэта азначала б, што:

1) Масква на справе падтрымлівае нармальнае развіццё нацыянальных культу- раў, у т. л. і беларускай - самай уразлівай у плане яе русіфікацыі;

2) Масква рашуча выкарчоўвае памылкі і перакосы мясцовай бюракратыі даперабудовачных часоў;

3) гэта азначала б санкцыю кіраўнікам рэспублікі на кардынальную перабудо- ву гуманітарнай сферы з тым, каб ёю кіравалі людзі, якія сапраўды з’яўляюцца стваральнікамі і носьбітамі гуманітарных каштоўнасцяў беларускага народу.

– Факт публікацыі нашых кніг за мяжою (у тым ліку і прысвечаных балю- чым пытанням) - з’ява вельмі станоўчая. Гэта дае іншым народам аб’ектыўную інфармацыю пра нашае жыццё... А інфармацыя пра нашыя крытычныя, балю- чыя кропкі... калі яна зробіцца аб’ектам пільнай увагі не толькі сяброў, але і недобразычліўцаў, заахвоціць і нас саміх паскораным тэмпам выпраўляць сітуацыю там, дзе гэта неабходна.

– Вядома, ажыццяўляць міжнародныя публікацыі пажадана паводле правілаў, што дзейнічаюць у цывілізаваным свеце, г. зн., перш за ўсё са згоды аўтара. У выпадку з маёй кнігаю, - кажа Алег, - гэтае правіла было парушана. Аднак дра- матызаваць сітуацыю няма ніякай неабходнасці: сакрэтнай інфармацыі ў маім рукапісе не было, яна ў цэлым дае даволі поўную і аб’ектыўную карціну найбольш запушчаных праблемаў развіцця беларускай культуры.

Вельмі наіўны Алег марыць:

– І, як кажуць, “нет худа без добра”: факт парушэння маіх аўтарскіх правоў, магчыма, паскорыць выпраўленне гуманітарнай сітуацыі ў Беларусі і вакол яе (у сістэме ЮНЕСКА, у сістэме міжнароднай інфармацыі і г. д.) на лепшае. Гэта дасць магутны зарад энергіі “чалавечаму фактару” нашай рэспублікі, а на міжнароднай арэне будзе садзейнічаць умацаванню гуманітарнага аўтарытэту СССР і КПСС.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 98
  • 99
  • 100
  • 101
  • 102
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • 107
  • 108
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: