Вход/Регистрация
Дубянецкі
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Вось так! Ні больш, ні менш: ад імя рускага народу Пушкін паклёпнічаў на палякаў, што сплывалі тады крывёю ад рускіх вінтовак і штыкоў, ухваляў гэты крывавы разбой, заахвочваў цара на такія дзеі, ад імя таго самага народу ён абражаў геніяльнага Міцкевіча, здзекліва насміхаўся з выдатных дэпутатаў Канвенту - абаронцаў незалежнасці Польшчы.

Паслухаем Пушкіна (пра Міцкевіча):

“.чистый огонь небес Меняя как торгаш и песни лиры В собачий лай безумно обращая Печально слышим издали его И молим Бога, да прольет он кротость В (его) озлобленую душу

Яшчэ й моліцца! Моліцца, каб Бог сагнуў Міцкевічавы калені перад крывавым сусветным катам!

У варыянце, які лічыцца “белавым” варыянтам гэтага вершу (“Ён паміж намі жыў”), “свабодалюбец” Пушкін назваў вялікага Міцкевіча “врагом - [который] ядом стихи свои, в угоду черни буйной [...] наполняет”, “злобным поэтом” (“Из­дали до нас доходит голос злобного поэта.”).

О, як гэты раз’юшаны шавініст ненавідзеў непакорныя Расіі народы! Як ён марыў прыбраць іх пад скіпетр расейскага цара! Варта толькі пакараць і пакарыць “кичливых ляхов”, як ён абзываў гераічных палякаў, і “славянские ручьи сольются в русском море”. Еўропа супраць? Не бяда! Расія ўмее з ёю размаўляць:

“Вы грозны на словах - попробуйте на деле!

Иль старый богатырь, покойный на постеле Не в силах завинтить свой измаильский штык?

Иль русского царя уже бессильно слово?

Иль нам с Европой спорить ново?

Иль русский от побед отвык?

Иль мало нас?..

Так высылайте ж к нам, витии,

Своих озлобленных сынов:

Есть место им в полях Росии,

Среди нечуждых им гробов.

Наўрад ці нават самы рэакцыйны вершаплёт здольны на большы цынізм. I ніхто з абаронцаў гэтага “Чуда-юда” не мае права сказаць, што ён сапраўды не такі, што гэта выпадковыя радкі ў яго творчасці. Не, далёка не выпадко- выя! Выпадковымі можна лічыць у яго якраз такія думкі, якія мы называем дэмакратычнымі, свабодалюбівымі.

Той самы цынізм мы бачым і ў вершы “Бородинская годовщина” (дый хіба толькі ў ім?!):

Ступайте ж к нам: вас Русь зовёт!

Но знайте, прошеные гости!

Уж Польша вас не поведет:

Через ее шагнете кости!..

Гэты подленькі “твор” наскрозь прасякнуты сапраўдным Пушкінскім духам:

“Вновь наши вторглись знамена В проломы падшей вновь Варшавы.”

Гэта дух заваёўніка іншых народаў. Пушкін пляваў на думку прагрэсіўнага чалавецтва:

“Ваш бурный шум и хриплый крик Смутил ли русского владыку?..”

У гэтым вершы “Клеветникам России” аўтар палемізуе з членамі французскай палаты дэпутатаў Лафаетам, Магенам.

16 лютага 1987 году. У Маскве праходзіць цяпер так званы міжнародны фо­рум пад дэвізам “За бяз’ядзерны свет, за выжыванне чалавецтва”. Сёння з яго ўдзельнікамі ў Вялікім Крамлёўскім палацы сустрэўся М. С. Гарбачоў.

З месца падзеі вядзецца прамая тэлеперадача ў рамках “Iнтэрбачання”. На экране мільгаюць, а то і фіксуюцца на некаторы час твары дзеячаў розных галінаў навукі, культуры, эканомікі, розных рэлігійных веравызнанняў. Найбольш радуе і натхняе прысутнасць там вызваленага напярэдадні 1987 году з горкаўскай ссылкі акадэміка Андрэя Сахарава.

У выступлениях удзельнікаў не адчуваецца чужога дыктату. Дый ці можна навязаць чужыя думкі, чужую волю, скажам, выдатнаму пісьменніку сучаснасці Грэму Грыну? Дарэчы, гэтая невялічкая прамова прагучала ў Крамлі магутным набатам праўды аб прагрэсіўнай, міралюбівай ролі Каталіцкай Царквы ў сучасным свеце. Нельга не далучыцца ўсім сэрцам да шчырага пажадання гэтага вялікага грамадзяніна свету, каб, нарэшце, былі наладжаныя нармальныя адносіны паміж Савецкім Саюзам і Ватыканам. Звяртаючыся да Міхаіла Гарбачова, Грэм Грын выказаў сваю мару даведацца пра гэта яшчэ пры сваім жыцці. Улічваючы яго 82- гадовы ўзрост, трэба думаць, што ён дае М. Гарбачову няшмат часу на роздум.

Радасна было бачыць на самай ганаровай трыбуне СССР побач з іншымі таксама і праваслаўнага мітрапаліта з !ндыі Паўла Мара Грыгора.

Не паспеў яшчэ сабрацца ў Маскве гэты форум, як на Захадзе ўжо назвалі яго “прапагандысцкім”. Дай Бог, чым найбольш такой прапаганды - і на Усходзе і на Захадзе! А Захаду варта б больш прыхільна ставіцца да дзейнасці М. С. Гарбачова. Ну, прарочылі яму некалі ролю пераходнай, невыразнай фігуры, не здзейснілася гэтая варажба, дык трэба б сумленна і адкрыта прызнаць сваю, можа, нават за- праграмаваную недальнабачнасць. Час бы ўжо і пераацаніць свой былы скепсіс у адносінах да гэтага празорлівага дзеяча. Мы тут ужо гэта зрабілі...

27 лютага 1987 году. Валянцін Распуцін. Пажар (аповесць). 35 старонак (з 3-ай па 36-ую) у 7-ым нумары часопіса “Наш современник” за 1985 год. З фота- партрэтам 39х52 мм над тэкстам. Аб’ём 3,2 аркуша.

Заўтра-паслязаўтра пачну перакладаць гэты твор на беларускую мову. Раней, мабыць, трэба яшчэ раз перачытаць яго (першы раз я прачытаў хутка ж пасля апублікавання ў гэтым самым часопісе).

Пераклад заказаны мне выдавецтвам для чарговага выпуску альманаха “Братэр- ства”. З задавальненнем бяруся за гэтую працу. Гэта далёка не тая алілуйшчына, што ўсё яшчэ пануе ў літаратуры сацыялістычнага рэалізму. Гэта тое, што раз­ам з “Тужлівым дэтэктывам” Віктара Астаф’ева, “Плахаю” Чынгіза Айтматава і двума-трыма іншымі незвычайна дзёрзкімі, як для падцэнзурных, творамі, стала зачынам ачышчальнай буры ў падсавецкай літаратуры і нават ва ўсім нашым рэгламентаваным зверху жыцці. Гэта тое, што выклікала і сілкуе рэвалюцыйныя навацыі М. С. Гарбачова.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • 107
  • 108
  • 109
  • 110
  • 111
  • 112
  • 113
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: