Шрифт:
4 сакавіка 1987 году. Мой юбілей. Якраз у гэты дзень мне менш за ўсё хаце- лася б брацца за пяро. I сапраўды не дадумаўся б да такога, калі б у сённяш- няй “Литератуной газете” не наткнуўся на артыкул сімпатычнага мне Яўгенія Сідарава (пасля вось гэтай яго публікацыі ён адразу стаў менш сімпатычным: злёгку бурапеніць несімпатычнай мне артадаксальнасцю).
Артыкул названы словам “Вызваленне” і прысвечаны нядаўна надрукаванай паэме Аляксандра Твардоўскага “Па праву памяці” (“Знамя”, 1987, №2; “Новый мир”, 1987. №3).
Я. Сідараў робіць спробу разабраць ці пракаментаваць гэты знамянальны твор выдатнага паэта. Глыбіннага разбору, праўда, не атрымалася: каментарый - скорагаворка. Аднак гэтае выступление вельмі карыснае - яно дадаткова зверне ўвагу шматлікай колькасці чытачоў на чысты плач вялікага грамадзяніна.
Я. Сідараў і не мог не напісаць таго, што ён напісаў: яму пашчасціла чуць гэтую паэму вясною 1969 году ў рэдакцыі часопіса “Юность”. у аўтарскім (!) прачытанні. Гэты факт няправільна было б хаваць.
Асноўны раздзел паэмы - “Сын за бацьку не адказвае”. Назва - жывая цытата са Сталіна. З гэтай страшэннай сталінскаю формулаю я, на жаль, абазнаны яшчэ з маленства. Чаму “страшэннай” і чаму “на жаль”? Абстрактна беручы, яна быццам бы гучыць добра, нават адносна гуманна: з якое рацыі сын павінен адказваць за правіны бацькі? Але ж справа ў тым, што тая “формула” - не адцягнутая тэорыя. Яна нарадзілася ў вельмі канкрэтных умовах. Ва ўмовах крывавай савецкай рэчаіснасці Сталінскага пякельнага перыяду, калі, кажучы словамі незабыўнага Твардоўскага:
И за одной чертой закона Уже равняла всех судьба:
Сын кулака иль сын наркома,
Сын командира иль попа.
Клеймо с рожденья отмечало Младенца вражеских кровей.
И все, казалось, не хватало Стране клеймённых сыновей.
Гісторыя ведае, што той самы дэмагог Сталін, які нібыта хацеў суцешыць мільёны абяздоленых ім людзей, сказаўшы: “Сын за отца не отвечает - пять слов по счету, ровно пять”, - ён жа узброіў сваіх верных слуг-катаў і антытэзай, у якой ужо толькі ўсяго тры словы, ад чаго яна зусім не страчвае сваёй выразнасці: “Сын врага народа”. Вось што мае на ўвазе Аляксандр Твардоўскі, калі кажа, што “клеймо с рожденья отмечало младенца вражеских кровей.”
Юбілей, юбілей!..
12 сакавіка 1987 году. Мой цёзка М. Ф. Давыдчык прыкладна адначасна са мною “схапіў” інфаркт міякарда. Атрымаў таксама групу інваліднасці - на год. Цяпер патэлефанаваў, што яму ўрачы далі адтэрміноўку яшчэ на год - аж да лістапада гэтага году.
Цікавы чалавек і цікавы яго інфаркт. Я саромеўся б такога захворвання - за звады. Усё жыццё на некага піша, з некім канфліктуе. Сённяшні званок яго я “расшыфраваў”, як вяртанне да спыненага часовага хобі. Нешта, відаць, піша на Ул. Жарко і хоча падмацаваць аргументам нябожчыка Бечыка. Праўдзівей, самога Варлена выкарыстаць у якасці аргумента.
Вельмі няўклюдна здабываў ён у мяне патрэбную інфармацыю. Здаецца, я так
і чуў, як ён хуценька шрайбаў па паперы ўслед за маімі адказамі на яго дзіўныя, імгненныя, аддалена звязаныя паміж сабою пытанні.
– Ух, гэты Жарко, невук, яго і з “Во славу Родіны” выгналі, - чую “скаргу” свайго субяседніка.
– Ён і Бечыка крытыкаваў, - працягвае.
– А хіба толькі аднаго Бечыка ён крытыкаваў?
– кажу я.
– Ну, не аднаго, але ж, бачыце, Бечыка.
– Нешта тут не дагаварыў Давыдчык.
– Гэта ён яго за нейкі альманах распякаў?
– хоча ўцягнуць мяне ў гаворку М.Ф.
– За той альманах мяне больш распякалі, і правільна, - кажу я.
– Ні Андра- юк, ні Бечык там “не вінаватыя”. Толькі за кампанію ім даставалася, і яны гэта ведаюць.
– Але ж спагнанне ў Камітэце наклалі на Бечыка.
Я маўчу.
– Гэта за “Спадчыну”?
– не адстае ад мяне эксвыдавец.
– У нас выдавалася тады, як і цяпер, нямала альманахаў, - кажу я, не на- зываючы тую “Спадчыну”. Ты не запісвай, Міхаіл, за мною. Усё роўна не схопіш гэтай справы. А выплюхнеш недзе які-небудзь скажоны фрагмент, дам непрыемнае табе абвяржэнне.
– Я не, я не пішу. Гэта ж было ў 83-м годзе?
– не сціхае субяседнік...
А званіў быццам бы каб дазнацца пра маё здароўе...
Жывы, курылка!
28 сакавіка 1987 году. “Каму ўрок?” - так названы вялікі артыкул, надрука- ваны ўчора ў газеце “Известия”. Над артыкулам рубрыка “Вучыцца дэмакратыі”
– цяпер гэта наймаднейшы заклік савецкай прапаганды.
У згаданым артыкуле АЕжелев расказвае, як у Ленінградзе на Iсакіеўскай плошчы маладыя патрыёты баранілі ад зносу гарадскімі ўладамі стары будынак былой гасцініцы “Англетер”. Гэтая гісторыя вельмі нагадвае мінскую гісторыю абароны будынку першага баларускага тэатра на плошчы Свабоды.