Шрифт:
– Серпаносыя кварзы забіваюць ваяроў і хатніх. Чаму вы іх не знішчыце?
– Кварзы спрытныя і знаходлівыя. Яны ніколі не нападаюць на ваяроў першымі. А хатнія? Нешта і кварзам патрэбна есці. Навошта іх знішчадь? Калі мы пераможам усіх ворагаў, то пачнём выратоўвадь племя ад серпаносых кварзаў.
– Ты прадбачлівы, Куран. Ты - прыроджаны важак.
– А ты хто, Шарбітрон?
– Бог.
– Ты Сонца? Ці хаця б Марс? Ці дождж, які жывіць расліны? А можа, ты маланка ці вецер? Ці сіла, што рухае ваду ў моры? Над чым ты бог?
– Над часам.
– Мне незразумела тое, што ты кажаш. Час - гэта жыццё, і спыніцца ён разам з жыццём. Вечныя толькі Сонца, Зямля і Марс. Час разганяе воблакі, валідь дрэвы, нават руйнуе горы. Ці, можа, ты - вечны?
– Куран засмяяўся, як гарэзлівы хлапчук.
– І так, і не. Я сам магу распараджядца часам.
– Твае словы незразумелыя мне. Што ты можаш, бог?
– апошняе слова Куран прамовіў іранічна.
Шарбітрон не звяртаў увагі на кпіны.
– У вас - усё.
– Ты можаш стаць правадыром племені?
– Я магу прывесці статак быкоў і прыручыць іх. Яны будудь жыць пры паселішчы і слухадца вас.
– Жывёлы жывуць у лесе, Шарбітрон! А ваяры палююць на іх! Так было і будзе заўсёды!
– запярэчыў Куран, аднак катэгарычнасці ў тоне не было.
“Яго розум ваяўніча ўспрымае парадокс, але цікаўнасць бярэ верх. Пэўна, гэта і ёсць тая рыса, якая дазволіць людзям праз некаторы час стаць уладарамі Зямлі”, - разважыў сам сабе Шарбітрон.
– Жывёлы могуць быць і свойскімі. Хатнія зрабілі б спецыяльныя загарадкі, а старыя ваяры кармілі б і даглядалі іх.
– Ты кажаш дзіўныя словы, Шарбітрон!
– Я спяшаюся, Куран. Я буду размаўляць са старэйшымі важакамі.
10
Паляўнічых узначаліў Шарбітрон. Ён нячутна ішоў наперадзе, за ім асцярожна рухаўся людскі ланцуг. Адпаведнасць абліччу зямляніна хвалявала яго значна меней, чым расход актыўнай энергіі. Разведчык баяўся, што прырода чалавека павядзе цывілізадыю па звілістым шляху, і таму ён вырашыў нададь ёй акрэслены напрамак, падобны з апісаным у радыёграме, каб мець больш-менш дакладны прагноз яе развіцця на бліжэйшы час.
Статак быкоў, уціхаміраны гіпнозам падпарадкавання, спыніўся насупрадь паляўнічых. Неўзабаве Шарбітрон са здзіўленымі ваярамі пагналі ўадначас прыручаных жывёлін у загадзя падрыхтаваныя месцы непадалёк ад паселішча.Куран наблізіўся да Шарбітрона:
– Я веру, ты - бог. Ты здольны зрабідь быкоў паслухмянымі. А ці можаш ты зрабіць паслухмянымі кварзаў?
“Ён хоча павялічыць баявую моц племені”.
– Гэта для мяне прасцей, чым табе зрабіць паслухмянай рыжавалосую Крэсду, калі яна стане тваёй жонкай.
– А ты хочаш стадь правадыром племені?
– Не, Куран.
– Чаму?
– Таму што я - бог, і ў мяне іншыя мэты. Твая маладосць, Куран, перашкаджае табе зразумець адну маленькую праўду: улада розуму мацнейшая за ўладу сілы.
– Улада розуму. Ты валодаеш духамі, як Сангом?
– Сангом валодае вашымі душамі, а я валодаю ведямі.
– Адзін з хатніх - майстар Рэнс - кажа, што валодае ведамі.
– Пазнаём мяне з ім. Але не цяпер. Я хачу пакінуць вас на некаторы час.
– Пачакай, Шарбітрон!
– Слухаю цябе, сын важака.
– Я магу прымусідь кварза слухадца мяне?
– Не, вы несумяшчальныя. І выпадкова апынуліся ў адным часе. Кварзы будудь вамі знішчаны.
Куран хацеў сказадь яшчэ нешта, але пачуццё трывогі, што ўвёў у яго падсвядомасць разведчык, прымусіла схапідь аберуч піку і насцярожана агледзецца.
12
Сангом прапанаваў Шарбітрону ўзяць у спадарожнікі свайго чалавека, а калі разведчык адмовіўся, паслаў шпега ўпотай.
Праз кароткі час збіты з панталыку выведнік вярнуўся. Ён расказаў, што Шарбітрон ператварыўся ў змяю, і паказаў Сангому гадзюку з раструшчанай галавой. Раз’ятраны шаман прывязаў разяваку да дрэва і пакінуў на спякоце тэрмінам на два паляванні.
13
Разведчык з цяжкасцю дабраўся да спейскроса. Вялікае выдаткаванне актыўнай біяэнергіі ў племені дашчэнту знясіліла яго. Самааднаўленне праходзіла марудна. Шарбітрон разумеў, што тэмпразвідця цывілізадыі залежыць ад таго, наколькі ён здолее разварушыць людзей гэтай эпохі. Імклівы пераход ад паўдзікага чалавека да асобы, якая выкарыстоўвае для перамяшчэння ў прасторы ядзернае паліва, быў наўрад ці магчымы. Гэтых прымітыўных істотаў належала яшчэ шмат чаму навучыць, накіраваць іх здольнасці, схільнасці і энергію ў патрэбнае рэчышча.