Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

– Ты не здольны напалохаць мяне, - спакойна прамовіў Шарбітрон.

– Заткніся. Чыча нам расказала, што ты вялікі фокуснік. Або паказвай фокус, або я табе пакажу.

Шарбітрон задумаўся. Чым ён мог здзівіць гэтую хеўру? Вялікая колькасць людзей моцна зніжала эфектыўнасць блакіроўкі іх агрэсіі. Наяўнасць электрамагнітных хваляў у памяшканні стварала перашкоды біяхвалям разведчыка.

– Я магу расказадь пра тваё мінулае жыццё .

– Супакойся. Я сам ведаю яго не горш, - адрэзаў Блэрст.

Шарбітрон сфакусаваў усю блакіроўку на адным Блэрсце.

– Адчыні скрынку, - ужо лагодней прапанаваў Блэрст і паказаў рукой у кут, дзе стаяў металічны сейф.

Разведчык агледзеў яго знутры. “Пэўна, гэта і ёсць тыя самыя папяровыя грошы зямлян, іхні эквівалент золата. І, напэўна, крадзеныя”. Ён перавёў позірк на замок і расшыфраваў яго электронныя і механічныя сакрэты. Імпульс энергетычнага поля адчыніў дзверцы сейфа.

– Ён нават да яго не дакрануўся.
– прашаптала Чыча.

– Паўтары, як цябе завудь? Рон?

– Шар-біт-рон.

– Як пасланца Сатаны з фантастычнага баевічка?
– ухмыльнуўся Блэрст.
– Калі забудуся і назаву як-небудзь інакш - не крыўдуй.

– Добра, Куран.

– Блэ-эрст!

– Не будзем стварадь з гэтага праблему, Блэрст.

24

Блэрст не быў рабаўніком, злодзеем або ашуканцам. Не быў ён кантрабандыстам, шулерам або бізнесменам. Ён быў усімі імі адначасова - паляўнічым на грошы. Не грэбаваў нічым і ўвесь час балансаваў на мяжы свабоды і турмы, жыцця і смерці. Грошы, якія ўдавалася здабыць, ён традіў хутка і лёгка, быццам спяшаўся ўлезці ў новыя афёры.

Сярод ягоных знаёмцаў былі і апушчаныя басякі, і дзелавыя людзі, якія нават спалі пад аховай. “Гэты са мной!” - звычайна прадстаўляў Шарбітрона Блэрст. Аднак знайсці чалавека, які б меў доступ да рэальнага плутонію, як называлі зямляне патрэбнае разведчыку паліва, аказалася даволі няпроста.

Каб апраўдадь сваю прысутнасць побач з Блэрстам, Шарбітрону даводзілася дапамагаць авантурысту. Ён адключаў сігналізацыю, забяспечваў выйгрыш у казіно, запамінаў змест патрэбных дакументаў, нават калі яны былі ў папцы або ў стале, сціраў з памяці хаўруснікаў ці ахвяр Блэрста непажаданыя ўспаміны. Аднойчы ён стварыў ілюзію поўнага чамадана грошай, якімі Блэрст разлічыўся з пастаўшчыкамі опіуму. А неяк раз Шарбітрон у апошні момант разрадзіў рэвальверы двух палідыянтаў, якія спрабавалі затрымадь яго з Блэрстам.

25

Блэрст адпачываў пасля чарговай справы. Ён закінуў нагу за нагу, пацягваў нейкі заспакаяльны кактэйль і гутарыў з Шарбітронам.

– Ты дастаткова доўга прадаваў з намі. І, трэба сказадь, шмат што ў цябе атрымліваецца. Але чаму ты ніколі нічога не робіш сваімі рукамі?

– Я ашчаджаю энергію, Куран. Прайшоў той час, калі я размахваў кулакамі і цягаў камяні.

– Блэрст.
– стомлена паправіў аферыст.
– Я ведаю, я адчуваю, што ты не чалавек. Хто ты? Што табе патрэбна, чужынец?

– Плутоній. Па вашых мерках няшмат. Але ён у вас старанна ахоўваецца, да таго ж ён мне патрэбен ў асаблівай расфасоўды.

– Ты дыверсант-іншапланецянін? Колькі трэба плутонію?

– Патрэбная мне доза не знішчыць нават аднаго квартала ватага горада.

– Да фенькі мне горад! Навошта мне шукаць для цябе плутоній?

– Пакінеш сабе тое, што я паспеў у цябе зарабіць - маю долю.

– Яна і так у мяне. Я не збіраюся табе нічога аддавадь. А канчатковы разлік мне даспадобы рабіць куляй.

– Тады я прапаную табе яшчэ залаты злітак вагой каля двух кілаграмаў.

– А калі я і яго забяру?

– Я табе аддам яго пасля таго, як ты аддасі мне плутоній.

– Ты вар’ят, калі папёр на мяне. Зрэшты, твае праблемы. Але дзе яго ўзяць, твой плутоній?

– У цябе ёсць чалавек “на кручку’ - Рэнс, вучоны.

– Рэнс, Рэнс. Нерсан? Што ты ўсё імёны блытаеш, чучала?! Сід Нерсан - інстытут плазмы. Неяк ён трапіў у сур’ёзны пераплёт, а я дапамог яму выкараскацца. Цяпер за ім даўжок, калі не жадае глядзець на неба праз краты. Я звяду цябе з ім.

26

– Рэнс.

– Нерсан.

– Нерсан, я схіляюся перад магутнасцю твайго розуму і ўпэўнены, што тваё імя застанецца ў гісторыі Зямлі назаўсёды. Блэрст перадаў табе, што мне патрэбна?

– Ты губіш маю душу, але абуджаеш розум. Я вымушаны красці ядзерную сыравіну. А такая малая і дакладная расфасоўка не пад сілу нікому.

– Няўжо гэта цяжэй, чым вынайсці кола? Я не сумняваюся ў табе, Нерсан.

27

Эверфарсінг у абліччы чалавека прывёў Блэрста з камандай да патайніка. Неўзабаве да ног аферыста лёг залаты злітак. Блэрст падняў яго і крыва ўсміхнуўся:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: