Вход/Регистрация
Quo Vadis
вернуться

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

І, не могучы адарваць прыбітае далоні ад крыжа, расцягнены страшна, пры жыцці шчэ да касцятрупа падобны, цвёрды, як прызначэнне, трос белаю барадою над Нэронавым подыюмам, расцярушваючы адначасна рухам галавы пялюсткі ружаў з вянка, карануючага ягоную голаў.

— Гора табе, людаедзе! Перабраў ты меру, і часіна твая набліжаецца!..

Тут натужыўся яшчэ раз: здавалася, адарве далонь ад крыжа і выцягне яе грозна над цэзарам, але раптам хударлявыя рукі ягоныя выдаўжыліся шчэ больш, цела абсунулася ўніз, галава звалілася на грудзі, і сканаў.

У крыжовай гушчары слабейшыя пачалі таксама засынаць вечным сном.

LIX

— Спадару! — адзываецца Хілон. — Цяпер мора, як аліва, а хвалі як бы спяць… Едзьма ў Ахайю. Там чакае цябе слава Апалона, там чакаюць цябе вянкі, трыумфы, там людзі цябе абажацімуць, а багі прытуляць, як роўнага сабе госця, бо тут, спадару… — і зарвала яму мову, сподняя вусна пачала яму дрыжэць так моцна, што словы ягоныя сталіся незразумелымі гукамі.

— Паедзем, як скончацца ігрышчы, — адказаў Нэрон. — Ведаю, што і так ужо называюць некаторыя хрысціян innoxia corpora [83] . Калі б я выехаў, зачалі б гэта паўтараць усе. Чаго баішся, губа ты адрузлелая?

83

Бязвінныя істоты (лац.).

Гэта кажучы, нахмурыў бровы, але глядзеў на Хілона пытаючым зорам, як бы чакаючы ад яго тлумачэння, бо абыякавасць ягоная была толькі павярхоўная. На апошнім прадстаўленні і сам тросся ад Крыспавых слоў, а вярнуўшыся дамоў, не мог заснуць ад злосці й сораму, а найбольш ад страху. Раптам забабонны Вестын, які падслухоўваў іхнюю гутарку, разгледзеўся наўкола і кажа таемным тонам: — Будзь паслухмяны, доміне, гэтаму старому, бо ў тых хрысціян ёсць нешта дзівоснае… Іхняе боства дае ім лёгкую смерць, але можа быць мсцівым.

На гэта Нэрон гарачкава: — Гэта ж не я ладжу ігрышчы, а Тыгэлін.

— Так! Гэта я, — пацвярджае Тыгэлін, пачуўшы адказ цэзара, — і начхаць мне на ўсіх хрысціянскіх багоў. Вестын — гэта пухір, надзіманы забабонамі, а гэны баявы грэк гатовы з боязі памерці, гледзячы на наёжаную квахтуху, баронячую куранят.

— Добра, — кажа Нэрон, — але ж загадай ад сянняшняга дня адцінаць хрысціянам языкі або затыкаць вусны.

— Заткне ім вусны агонь, о боскі!

— Бяда-гора мне! — застагнаў Хілон.

Але цэзар, якому ганарыстая самапэўнасць Тыгэліна дадала духу, пачаў смяяцца і дапякаць старому грэку: — Гляньце, як выглядае нашчадак Ахілеса!

Сапраўды, Хілон выглядаў страшна. Астанкі валосся на чэрапе пабялелі яму зусім, на твары маляваўся нейкі бязмерны неспакой, жах і прыгнобленне. Выглядаў часамі, як бы абураны і паўпрытомны. Часта не адказваў на пытанні, а часам пачынаў злаваць і рабіцца лютым да таго, што аўгустыяне не хацелі яго й чапаць. Такая хандра апанавала яго й цяпер.

— Рабеце са мною, што хочаце, а я на ігрышчы болей не пайду! — адазваўся роспачлівым голасам, ляскаючы пальцамі.

Нэрон паглядзеў на яго і, звярнуўшыся да Тыгэліна, загадаў: — Дапільнуеш, каб у вагародах гэны стоік быў блізка ля мяне. Хачу бачыць, якое ўражанне зробяць на яго нашыя светачы.

Хілон, аднак, перапалохаўся прыгрозы, вычуванае з голасу цэзара.

— Спадару, — бараніўся, — нічога не ўгледжу, бо ноччу я нічога не бачу.

А цэзар адказвае, люта пасміхаючыся: — Ноч будзе ясная, як дзень.

Ды звярнуўся да іншых аўгустыян, з якімі пачаў гутарку пра конкурсы бегаў, якія маніўся зладзіць пад канец ігрышчаў.

Да Хілона падыйшоў Пятроні і, дакрануўшыся да пляча, прыгадаў: — А ці не казаў я табе, што не вытрымаеш?

А Хілон: — Думаю падпіць… — і выцягнуў дрыжачую руку па кратэр з віном, але не мог яго данесці да вуснаў. Бачачы гэта, Вестын адабраў яму коўш ды, падыйшоўшы бліжэй, спытаў з мінаю затурбаванаю й спалоханаю: — Фурыі цябе спанавалі? Га?

Стары глядзеў на яго, разявіўшы рот, быццам не цямячы пытання, і давай маргаць вачыма. Вестын яшчэ раз пытае: — Ці Фурыі апанавалі цябе?

— Не, — адказаў Хілон, — толькі ноч перада мною.

— Як гэта ноч?.. Хай злітуюцца багі над табою! Як гэта ноч?

— Ноч страшэнная, непраглядная, у якой нешта рухаецца ды лезе на мяне. Толькі я не ведаю што, і баюся.

— Я заўсёды пракананы быў, што яны варажбіты. Можа, табе й сніцца якое чараўніцтва?

— Не, бо не сплю. Я не думаў, што іх так карацімуць.

— Няўжо табе іх шкада?

— Пашто вы гэтулькі праліваеце крыві? Чуў ты, што той гаварыў з крыжа? Гора нам!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 124
  • 125
  • 126
  • 127
  • 128
  • 129
  • 130
  • 131
  • 132
  • 133
  • 134
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: