Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

На вісячай пляцоўцы, вельмі прыдатнай для агляду, ён раптам спыніўся.

– Як ты думаеш, Цхакен, ці доўга можна абараняць такі

замак?

Я паглядзеў на гмах, заліты месячным святлом, на кучы камен-няў, што абцяжарвалі забрала, на вежы, што лёгка і трывала стаялі на зямлі.

Я ведаў, што на гэтых мурах устаноўлены два дзесяткі гармат і пры іх, як сцвярджае роспіс, ёсць дзесяць custodes arcis et bombardarum magistros3.

А каб жэрці і піць, дык гэтага ў склепах хопіць на ўсіх - хоць год сядзі.

І ўсё ж я спытаў, якія сілы ёсць у замку акрамя маіх малайцоў. Ён адказаў, што на другім замкавым двары стаіць сотня конных кірасіраў.

– Нядрэнна, - сказаў я, - але ж гэта для вылазак, гаспадар. А нашто нам іхнія коні? Хіба што жэрці, калі будзем галадаваць? Вядома, гэта ежа для басурмана, але голад не цётка.

– Ёсць яшчэ каля дзвюх соцень дваран.

– Адчайныя і кончаныя душы, - сказаў я, - але зноў-ткі для бою ў шырокім полі.

Словам, я зразумеў, што муры павінны абараняць мае хлопцы.

– Не нам жа каменне цягаць, пан Кізгайла? Дайце нам на гэтую работу з паўсотні мужыкоў.

– Нельга мужыкоў, - амаль ускіпеў ён.
– Іх зусім не будзе.

Я паціснуў плячыма:

– У чым усё ж справа, гаспадар?

– Пытаць будзеш потым. Кажы, колькі тут можна пратрымацца?

– Год, - суха сказаў я, - год я пратрымаюся тут нават супраць Сатанііла. Два гады я пратрымаўся б тут з гаспадаром, які мне давярае. І я не паручуся нават за тыдзень абароны, калі гаспадар не давярае сам сабе.

– Цхакен, праяцель, - сказаў ён трохі мякчэй, - я проста не хацеў пасяляць у тваёй галаве скажоных меркаванняў наконт лёгкасці і цяжкасці гэтай аблогі.

– Дык хто ўсё ж ткі ідзе?

– Хамы ідуць.

Мне спадабаліся гэтыя словы. Швейцарцы ўсе былі мужыкамі яшчэ сто год назад. Але ён пакрыўдзіў не маіх землякоў. Акрамя таго, ён плаціў грошы. Т аму я змоўчаў.

– Хамы ідуць, - паўтарыў ён.

– Гэта не вельмі страшна, - сказаў я, злёгку пакрывіўшы душою.

– Ты не бачыў іх у Віцебску, - сказаў ён, - калі там была смута. А я дагэтуль памятаю набат.

– Але ж трыццаць год у гэтым краі быў спакой.

– А цяпер яны ўзялі замак. У Рагачыку.

– Сорак міль па рацэ адсюль, - усміхнуўся я.
– Хто паручыцца, што яны пойдуць у гэты бок?

– Яны пойдуць. Я гэта ведаю. Ім няма іншага шляху, акрамя таго, што вядзе праз Кісцяні. Праз мяне.

– І ўсё адно мы адседзімся. Вашы мужыкі, вядома, не зусім прыемная рэч. Але гэта не рэгулярная армія.

– Гэта горш, - ён пачынаў злаваць.

– Чаму?

– Т аму што сёння ў іх ёсць галава.

Па маіх вантробах прабег мароз: гэта сапраўды горш. Але я ведаў, што гэтага чалавека яшчэ ў раннім юнацтве да смерці напужалі зверскія морды, сякеры, паходні, труп епіскапа, які валачылі за ногі па вуліцах, вынішчэнне яго гвардыі. Неразумна было б палохаць яго. Т аму я адмахнуўся ад яго слоў.

– Глупства, - сказаў я, - галава ў час вайны рызыкуе не менш, чым ногі. На што ўжо быў хітры шведскі кароль, а і той не мінуў кулі.

– О, Канрад, вы ж біліся з ім, - раптам загарэўся ён.
– Што гэта быў за чалавек?

Я ўсміхнуўся сам сабе. Клянуся касой маці божай, на гэтай зямлі кожны марыць аб славе. Нідзе не чытаюць і не распытваюць так прагна пра Аляксандра, Цэзара і іншых разбойнікаў. Нават гэты, якому сядзець бы дома і пладзіць дзяцей, чалавек хутчэй люты, чым мужны, загарэўся, ледзь патыхнула дымам вайны.

Я паціснуў плячымі з прытворнай абыякавасцю:

– Гэты галандскі мазіла Ван-Дэйк напісаў партрэт шведа, але ён не падобны. Ён на ім чысценькі, як хлопчык, якога мама вядзе ў царкву. А гэта быў здаровы мужалап, які лаяўся мужыцкімі словамі, як залатар з Вюрцбурга.

Яго зноў перасмыкнула пры слове “мужыцкі”, але я супакоіў

яго:

– Нават такая галава нічога не магла зрабіць з мужнасцю прадіўніка. Будзем біцца.

Мы спусціліся ў другі ўнутраны двор. Тут, пад павеццю, віселі на сцяне кірасы, пырхалі коні і ля агнёў сядзелі кірасіры. На каменных плітах двара сям-там дыміўся гной. Худы мужычок у світцы падмятаў ляніва і непаваротліва.

Гаспадар, відадь, знайшоў, на кім спагнадь гнеў.

– Дамінік, - сказаў ён, - калі двор будзе запаскуджаны ранідай, я пастаўлю цябе вышэй за сябе.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: