Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:
Пан бог цвярдыня, Цвярдыня мая, Узняў ён длань маю. Як Давід на Галіяфа -Узняў. Вось мой народ, Як ільвіца, устае. Пан бог над намі, З намі ў гневе, З намі ў гневе Наш народ. І раптам яны кінуліся наперад. Гэта была нібы лавіна.

– Святы Юры! Русь!
– крыкнуў Ракутовіч, і конь Лаўра шарах-нуўся ў бок ад гэтага страшнага голасу.

Яны сутыкнуліся з намі, і нас не выручылі нашы дзіды, абцяжараныя целамі, абсечаныя кароткімі кордамі мужыкоў.

Ракутовіч сек двухручным мячом. І яго атрад не адступаў ад яго. А мы падаваліся задам, захлынаючыся сваёй і чужой крывёю. Па-даваліся занадта паспешліва, каб гэта можна было назваць адступленнем.

Хутка за намі, патрапанымі і зраненымі, з трэскам зачыніліся форткі брамы. Я ўдякаў другі раз: першы раз пры Брэйтэнфельдзе7– я быў тады ў імператарскай арміі, і намі камандаваў Цілі, а супрадь нас быў шалёны швед - і тут, ад мужыкоў.

І я не стыдаюся гэтага. Калі б гэтаму варвару дадь тых самых утрапёных мужыкоў, але закутых у латы і ўзброеных сталлю, ад яго ўдякаў бы і сам Густаў8. На наша шчасце, у іх былі мяккія шапкі з вяровачным шаломам паўзверх. Гэта ратавала іх ад удару шаблі, але не ад дзіды і свінцу.

А потым пачалося пекла аблогі: лесвіды, што паўзудь уверх, агнявыя патокі смалы, каменні.

Мы кідалі таксама гліняныя збаны з чалавечым калам. Гэта прыдумаў Кізгайла, і гэта была добрая выдумка, бо я не бачыў людзей больш ахайных, чым русіны. Яны тройчы ў тыдзень мыюцца ў сваёй лазні, змываючы з сябе выпарэнні. А па суботах яны ператвараюць гэта ў свяшчэннадзейства, хвошчуць адзін аднаго венікамі, п’юць ягадныя воды і качаюцца ў снезе. Таму яны заўжды моцныя і здаровыя, і, кажуць, гэта вельмі спрыяе добрым паводзінам у ложку. Аднойчы я паспрабаваў залезці на гэты іхні “палок” і скажу вам, што свінец і агонь, якімі асыпалі нас пры Бургштале паблізу Вольмір-штэта, дзе нас упершыню адлупцаваў швед, - дзіцячыя забаўкі ў параўнанні з той лазняй. Я адчуваў сябе, як у пекле.

Але не было выдумкі горш за гэту, бо, скажу я вам, гэтыя людзі надта адчувальныя да абразы. Іх не так абражала унія і зняслаўленыя цэрквы, як тое, што іхніх праваслаўных нябожчыкаў не дазвалялі вывозідь з горада іначай, як праз тую браму, праз якую вывозілі нечыстоты і іншы бруд.

Гэты штурм! Я радаваўся толькі таму, што, як заўсёды падчас бойкі, думаў на мове маёй радзімы. Гэта добра.

Але ўсё адно жахлівей не было нічога. Падалі лесвіды, а яны лезлі і лезлі, як чэрці, і хутка сеча закіпела на мурах.

Кізгайла, я і мае людзі секліся адчайна, але яны цяснілі нас, а наперадзе іх выў і крыўляўся сівы і маленькі, як кобальд9, чалавечак у рыззі - іхні святы.

І яшчэ бачыў я, як сек двухручным мячом дэман у барвяніцы. Яго скінулі ўніз разам з лесвіцай, але яна зачапілася за рог вежы і спаўзла ўніз, і ніхто, здаецца, не загінуў.

Мужыкі з навакольных вёсак сцякаліся на ўзгоркі і глядзелі на пабоішча, як на бойку ля шынка.

– Зляцелася груганнё, - хрыпеў Кізгайла, гледзячы на іх і з нянавісцю адбіваючыся ад тых, што нападалі.

Потым ён кудысьці знік.

А нас адцяснілі да сцяны глухой Саляной вежы, і тут мы, сорак швейцарцаў, стаялі, ашчацініўшыся зброяй, і рыкалі на абкружаўшых нас ворагаў.

Гэта было ўжо толькі справай гонару, таму што абараняць не было чаго.

Замак быў узяты.

Дзіды абкружалі нас з усіх бакоў, нават зверху, з забрала сцяны. Варта было нам вякнуць - і з нас зрабілі б вожыкаў. Нас засталося сорак. Астатніх забілі альбо ўзялі ў палон. Вачыма, затуманенымі стомай, я ўбачыў, як перад намі з’явіўся Лаўр у светлых латах, у блакітным плашчы, у блакітных саф’янавых чаравіках, усмешлівы, млява-зняможаны, быццам не з сечы, а са спаткання. Ён крыху нагадваў архангела Гаўрыіла, і гэты архангел кінуў нам словы, поўныя лянівай паблажлівасці:

– Кідайце зброю, ці што.

– Не, сынок, - адказаў я, - не ты нам гэтую зброю даў, не табе і загадваць.

– Не строй дурня, бацька, пашкадуй хлопцаў.

І раптам аднекуль з вышыні, з балюстрады, пачуўся безжыццёвы голас:

– Складзі зброю, Канрад, я дазваляю. Ты зрабіў усё, што мог.

Гэта быў голас Кізгайлы. І я ўбачыў пана на балюстрадзе. А за

ім стаяў Дамінік з дзідай. І Дамінік кінуў зверху да ног Лаўра ключ і крыкнуў:

– Т рымайце. Я замкнуў дзверы ў кутні пакой.

– Які пакой?
– узняў бровы Лаўр.

– У той, адкуль падземны лаз.

Я апусціў галаву. Дзіўнае чынілася тут. Гаспадар хацеў уцячы, пакінуўшы нас на ярасць мужыкоў. А схілены ім да каталіцтва му-жык, яго апора, не даў яму гэтага зрабіць. І тады я наступіў нагою на свой клінок і зламаў яго, а кавалкі кінуў да Лаўравых ног. Нас абяз-зброілі. А Кізгайлу, напэўна, разарвалі б на месцы, каб не зарыпелі форткі брамы і не заляскалі ланцугі моста, які апусціўся. Я ўбачыў проста перад сабою дарогу, гурмы людзей па абодва бакі і конніка на белым кані, што ехаў да брамы. Твар яго быў запэцканы сажай, барвяны плашч раздзёрты, але вочы палалі агнём, што ўсяляў жах.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: