Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Распасцёрты на іх, велічэзны, з закінутым падбароддзем і раскіданымі валасамі, ён павольна плыў нагамі ўперад. Латаў на ім не было. Чорна-зялёны плашч прыкрываў калені, што тырчалі ўгару.

Знялі шапкі. Раман прыдушаным голасам спытаў:

– Панцыр дзе?

– Знялі, бадька.

– Правільна. Жывому жывое. У нас мала.

Пад’ехаў да насіл, схіліўся:

– Прабач, брат. Не ўбярог я цябе. А ты - спі. Усім спаць... Многім - скора.

І, падняўшы галаву, абвёў шляхту вачыма, пасвятлелымі і жорсткімі. Потым слізгануў позіркам па шасцёх чалавеках у шэрых расах, што смірна стаялі каля сцяны, узняўшы вочы ўгору. Поруч з імі стаяў служка з біклагай ля пояса.

– І вы тут? Прыпаўзлі, гады. Доўга ж вам дазваляе бог сваім імем празывацца.

Калі ён падалаваў нябожчыка ў лоб, я ўбачыў, як дрыжалі яго

вусны.

– Падлу цалуе, - выразна даляцеў голас з натоўпу дваран.
– Сам скора падлай будзеш.

Ракутовіч узняў галаву, агледзеў стракаты ад парчы натоўп.

– Плахі сюдыі, - свісцячым шэптам сказў ён і раптам выбухнуў:

– Плахі!!! Спявай памінальную, поп! І вы, шэрыя расы, спявайце. На сваёй д’ябальскай гаворцы.

Іякінф заспяваў. Да неба панесліся гукі памінальнай абедні. А ад сцяны ціхмана і здаўлена загучалі іншыя гукі, нязладжаныя басы:

– Dies irae, dies illa, dies magna et amara valde1.

Мужыкі прыцягнулі ўжо тры сасновыя калоды і кінулі іх перад капытамі белага каня. Але Ракутовіч раптам апусціў галаву.

– Добра, - сказаў ён, - не трэба плах. Не нам пэцкаць сякераю рукі. Гэтая сволач не храбрэйшая за жанчын... Вазьміце іх, мужыкі.

Дваран падягнулі далей пад арку. Большасць маўчала, разумеючы, што пажынае свой пасеў.

– А гэтага куды?
– спытаў пастух у ваўчынай шапцы, паказваючы на Кізгайлу, якога ўжо звялі з балюстрады.

– Гэтага не чапай.

– Дай мне яго забіць, - сказаў пастух, - з-за яго ў мяне брата павесілі.

– Ведай сваё месца, Іван, - суха сказаў Ракутовіч, - гэта мой вораг, не твой.

Два ворагі глядзелі адзін на аднаго. І ў аднаго не было ў вачах боязі, а ў другога - злосці. Кізгайла стаяў, прыняўшы самавітую паставу, разумеючы, што яго ўжо нішто не ўратуе.

– Ну вось, - сказаў Раман, - ты думаў, я не дабяруся да цябе, Кізгайла? А я тут, і я разграміў тваё гняздо.

Адзін вецер бязважна гуляў каштанавымі валасамі Кізгайлы і грывай Ракутовіча, Кізгайла дыхаў гэтым ветрам і адказаў не адразу:

– Чаму ты не выклікаў і не забіў мяне тады?

– Вас усіх трэба пад корань - вось што я падумаў тады... Дзе

Ірына?

– Ты не знойдзеш яе, Раман. Яна цябе ніколі, ніколі на паба-чыць. Родам панскім на зямлі клянуся. Я ядпрявіў яе далёка, куды ты не дастанеш.

– Я дастану... Як да цябе дастаў.

– Ты і без гэтага пакараў мяне, - на твары Кізгайлы я ўбачыў іую самую маску, што ўначы, калі Ірына кідала яму праклёны.
– Дык забівай ужо да канца.
– Усміхнуўся: - Толькі для мяне трох плах зашмат, Рамане. Усіх трох крывёю аднаго не напоіш.

– Я не буду сячы табе галавы. Я проста зраблю тое, чаго не зрабіў тады. Прымай выклік. Лаўр, дай яму каня.

Вочы Кізгайлы загарэліся:

– А калі я цябе звалю?

– Тады ты будзеш вольны. З жонкаю. Чуеце, мужыкі?! Я слова

даю.

Кізгайла кінуўся да гнядога каня, якога падвёў яму Лаўр, коршакам узляцеў у сядло.

– Ну, тады трымайся, Ракутовіч! Я табе за дваранскую ганьбу адплачу. Шаблю мне!

– І мне шаблю. Горшую. Каб не выхваляўся потым.

– Мужыкі, - загарланіў Лаўр, трасучы хваляй валасоў, - а ну, лезь куды вышай. Ачышчай месца.

Народ з гаманой і смехам палез на балюстраду, на лесвіцы, на забрала. Адусюль глядзелі зверавата-лагодныя вусатыя морды.

Коней развялі па кутах двара. Кізгайла, прыгнуушы галаву, шнарыў вачыма па постаці ворага. Ракутовіч спакойна чакаў.

– Давай, - махнуў рукою Лаўр.

Цішу раздзёр звонкі пошчак капытрў. Ворагі рынуліся адзін на аднаго, сутыкнуліся, скрыжавалі сталь.

Дзве блакітныя палосы затрапяталі ў паветры.

Секлі, выварочваліся з-пад удараў, з запалам хакалі пры кожным удары.

– Трымайся, Рамане,- з экстазам выў Кізгайла, выскаляючы

зубы.

– І ты трымайся, - з прытоенай нянавісцю адказаў Раман.

– Блакітную кроў спахабіў.

– Людажэр. Напіўся дзявочых слёз. Вось табе...

Звон зброі аддаваўся ў мурах і запаўняў увесь двор, як на бяседзе ў таго грэцкага прахвоста, калі даводзілася ганяць птушак.

Раман ужо два разы зачапіў Кізгайлу. Абодва разы мы выразна пачулі трэск лат. Нарэшце Кізгайла злаўчыўся і рассек на Ракутовічу шалом. Рана была, напэўна, неглыбокая, але струменьчык крыві прасачыўся праз падшаломнік і павольна папоўз цераз правае брыво Рамана, закапаў на жалеза нагрудніка.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: