Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

А Раман, ужо не звяртаючы на іх увагі, павярнуўся да Лаўра:

– Ты даруй мне мой грэх.

І паказаў рукою на езуітаў:

– Бяры іх, Лаўр. Ваўка не заўсёды забіваюць, але змяі раструшчваюць галаву заўсёды.

Цвёрда і сурова кінуў:

– На зубцы.

ІІІ

“І калі жонка засталася ўдавой без дзяцей, што мадуюць дом, - дай ёй па сэрцу ладу на час кароткі, дабы не паклаў бог канца і мяжы дому і роду мёртвага... Але не для ворага дай, бо пракляне цябе зямля, і дом, і народ твой”.

Старажытны закон

Познім вечарам гэтага дня я стаяў на вахце ля дзвярэй замкнёнай бібліятэкі. Гэты загад даў мне сам Раман. Пані Любка дабілася праз Лаўра размовы з гаспадаром і хутка павінна была прыйсці. А вартаваць іх павінен быў я, і я сцяміў, што яны не хочуць, каб пра гэта ведаў нехта са сваіх.

Дзверы былі прычынены няшчыльна, і мне можна было бачыць цёмны дуб сцен, кнігі ў нішах за драўлянымі кратамі, цяжкі васьміногі стол, вялізны глобус і зорную сферу, абхвачаныя меднымі бліскучымі абручамі. Тут быў спакой, і мір, і кніжны пыл.

А перавёўшы позірк правей, я праз вузкае акно бачыў замкавы двор, вогнішчы, раскладзеныя на плітах, узброеных мужыкоў, залітых чырвоным вадкім святлом. Адтуль ляцела ціхая і страшнаватая песня аб наплываючай хмары і наступаючым турэцкім цару. І твары тых, хто спяваў, былі задумлівыя і, як заўсёды ў тых, хто спявае, прыгожыя. Але ж я ведаў, якія яны бываюць жахлівыя. Песня. Агонь. Косы.

І гэта было жыццё.

А ў бібліятэцы Раман казаў Лаўру:

– Ну, забіў. А ўсё ж так шкада дурня, быццам не загубіў ён майго жыцця... Разам галубоў з дурнем ганялі. Собіла ж яму пярэваратнем стаць, людзей мучыць. І мучыў, можа, таму, mтр сумленне было неспакойнае.

– Не таму ты турбуешся, - холадна сказаў Лаўр.
– Надта ўжо ты, дзядзька, с эрцам да аксамітнікаў прырос.

Ракутовіч доўга маўчаў. Потым уздыхнуў:

– І тут твая праўда. Душа разрываецца. Крычаў сёння, што мужык - хрыбет усяму. І ведаю, што гэта так. І ведаю, што ягоная праўда, таму што ніхто так не пакутуе. А сэрца ліпне і ліпне да гэтых. З імі ўздзіць вучыўся, сокалаў пушчаў, з імі скакаў, з імі ўпершыню напіўся.

– Дурыш, - непачціва сказаў Лаўр, - а яны табе на кожным кроку бязлітасна здраджвалі. Яны спяць і ў сне бачаць выспацца на тваёй скуры.

– Ведаю. І ўсё ж, каб не былі яны павей-ветрамі, каб не перкінулася ўся гэтая зграя да Варшавы і Рыма, - не пайшоў бы я з вамі. Дабром бы іх упроmваў добрымі быць з людзьмі.

– Іх упро-сіш, - прадягнуў Лаўр.
– Хіба сякерай толькі...

– Ведаю, - сказаў Раман.
– Ды з гэтым скончана. І хопідь балакаць.

– А Ірына?
– не сунімаўся Лаўр.
– З ёю яны што зрабілі? Ці, можа, і яе забудзеш? Закруціш з багатай?

– Не магу забыць. Верны ёй. І няма мне забыцця. Ідзі, Лаўр.

Ідзі...

Лаўр моўчкі прайшоў паўз мяне ў пакой насупраць.

Некаторы час я чуў і бібліятэцы толькі гулкія крокі. Потым убачыў праз шчыліну гаспадара, які падышоў да стала і адкрыў кнігу не кнігу - аркушы былі занадта розныя, - а хутчэй нейкія пасланні ды граматы, пераплеценыя ў агульную цялячую вокладку.

Ён чытаў, варушачы вуснамі, і раптам я пачуў знаёмыя мне словы, словы васьмігадовай даўнасці, словы з прашэння беларускага народа на сейм. Усе ведалі, хто яго склаў.

І гэтыя словы шмат у каго былі на вуснах. Ведаў іх і я.

– “Усяму свету вядома, - чытаў гаспадар, - у якім быў стане слаўны старажытны народ за некалькі перад сім год, аныня оный, падобна ўлюбёнаму богам народу ізраільскаму, з плачам аб стане сваім вапіе: се мы днесь унічыжэнны, пачэ ўсіх жывучых на зямлі, не імамы князя, ні правадыра, ні прарока...”

Гаспадар скалануў грывай валасоў. Заплюшчыў вочы і чытаў, можа, па памяці:

– “Не даволі, што славуты народ рускі даведзены да такой вялікай бяды і толь цяжкага ўдяснення, будучы бог весць за што ганімы... пазбавілі нас яшчэ і бясцэннага скарбу - златой волі, нахабным чынам прысвоіўшы оную”.

Голас Рамана сарваўся. Ён бясшумна закрыў кодэкс і ціха

сказаў:

– Т акія словы сказаўшы, адрачыся ад іх. Эх, людзі...

І яшчэ цішэй, з нейкім жаласным дзідячым непаразуменнем спытаў:

– Як жа гэта ты, Леў?. .

Паглынуты гэтай споведдзю, я здрыгануўся ад нечаканасці, калі вузкая жаночая рука апусцілася на маё плячо. Перада мною стаяла пані Любка, накінуўшы на плечы белую - на знак жалобы -хустку.

– Можна да яго?

– Ідзіце, пані.

Яна ўвайшла і зачыніла за сабою дзверы. Нейкі час я нічога не чуў, але гэтыя дзверы былі з норавам: спачатку з’явілася вузкая шчыліна, пасля шырэйшая, потым такая, як раней. Я не стаў іх зачыняць - няхай сабе стаяць, як ім падабаецца.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: