Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Вось табе першая метка, - зарагатаў Кізгайла, - выкласці б цябе, сукінага сына.

І тут Раман, сціснуўшы зубы, кароткім і моцным ударам адбіў правую руку Кізгайлы ўбок.

Яго шабля занеслася і бліскавічна слізганула ўніз.

Мы пачулі Раманаў крык:

– За Ірыну табе, ваўкарэз.

Раздаўся глухі ўдар. Цела Кізгайлы хіснулася ўбок, потым павольна перавярнулася ў паветры і ўдарылася спіной аб пліты.

Шабля вылецела з непаслухмянай рукі і, звонячы, заскакала на каменнях.

Чырвоны, разгарачаны, з валасамі, якія зліпліся на лбе, высіўся над забітым Раман. І я не заўважыў на яго твары радасці, звычайнай для пераможцы. Ён працягнуў руку і здзічэлым хрыплым голасам кінуў адно слова:

– Піць.

Служка, што стаяў побач з шэрымі манахамі, спешна сарваў з пояса біклагу і, усміхаючыся ліслівай і жалкай усмешкай, стаў наліваць з яе віно ў вялікую срэбную чару, якую дастаў з-за пазухі. Потым трушком падбег да Ракутовіча.

Рука Рамана імпэтна схапіла чару.

І тут Лаўр зноў здзівіў мяне. Яго скуласты прыгожы твар стаў раптам грубаваты і халодны. Ён паклаў руку на локадь Ракутовіча:

– Не пі, гаспадар.

– Гэта чаму?
– Раман здзіўлена глядзеў у шэрыя доўгія вочы хлопца.

А ён ужо перавёў упарты позірк на аднаго з манахаў. У таго былі таксама шэрыя халодныя вочы, толькі пад вялікімі верхнімі павекамі, і ён спакойна вытрымаў позірк Лаўра.

– Хлопчык непакоіцца, - з халоднай кплівай усмешкай сказаў езуіт.
– Ну што, дайце віно мне. Вып’ю я. Яно такое ж чыстае, як кроў Хрыстова.

– Дурная галава, - з грубаватай пяшчотай прадягнуў Раман, -хто ж гэта скурай рызыкавадь будзе? Кеміць трэба.

– Дайце. Дайце мне, - спакойна сказаў езуіт.

– Ну не. Ты не працаваў, табе потым, - і Раман пацягнуўся да

віна.

– І ўсё ж не пі, - упарта сказаў Лаўр.

Вочы яго з-пад доўгіх, як стрэлы, вей глядзелі падазрона і

пільна.

– Глупства.

– А я кажу - не пі!

І ўзмахам рукі выбіў чару з рук Ракутовіча. Пунсовы, як кроў, цурок слізгануў па беласнежнай скуры каня. Бразнула чара. Расплылася па каменнях чырвоная лужынка.

– Ну і дам я табе зараз лупцоўку, - сказаў Раман.

– І дай. А іхняе віно ўсё адно няможна піць. Ніколі.

– Хлапчыска дурны.

У гэты час вялікая белая хортая Кізгайлы, цемнавокая і дрыжачая, як спружына, пацягнулася падщснутым жыватом, падышла, стукаючы кіпцямі, да конніка і, соладка прыжмурыўшыся, лізнула лужынку языком. Потым лягла, паклала доўгі шчыпец на складзеныя крыжыкам лапы і зажмурылася, уздрыгваючы бровамі.

– Бачыў, - хітнуў галавою Раман, - у пса разумення болей.

Лаўр усё глядзеў на езуіта. Потым падышоў да хортай і

штурхнуў яе нагою. Яна бязвольна, як ватная, асунулася набок.

– Бачыў, - перадражніў Лаўр.
– У пса разумення болей. Столькі, колькі ў цябе, бацька.

Ракутовіч не звярнуў увагі на дзёрзкасць. Ён глядеў на жывё-ліну, вокамгненна забітую ядам. Потым перавёў позірк на езуітаў:

– Што ж вы, панотцы, маруднага яду не ўзялі? Каб праз тыдзень забіў. Не знайшлося? Каб ведалі - прыгатавалі б?

Веі-стрэлы Лаўра сярдзіта дрыжалі. Ён, надзьмуўшыся, глядзеў на манахаў. А езуіт усміхнуўся і па-ранейшаму спакойна адказаў:

– Так, трошкі сарвалася. Не пашанцавала збавідь гэты няшчасны край ад лішняй смуты. Але цябе нішто не зберажэ, Раман. Пры жаданні і ў яйка можна пакласці адплату.

І ўсмешка яго была разумнай, з’едліва-хітрай і чымсьці нават прыгожай.

І Раман паглядзеў на яго таксама з усмешкай, якая, аднак, адразу знікла.

– Маладзец.

Я не разумеў, чым можа скончыцца гэтая сцэна, але ў гэты час Дамінік падвёў да ног Раманавага каня пані Любку і капуцына Фелікса.

– Канчай і гэтых адразу, бацька, - змрочна сказаў ён.

– З бабамі не ваюю, - кінуў Раман.

Любка глядзела на яго нейкім незнаёмым мне шырока адкрытым позіркам.

– А гэты?
– сказаў Дамінік, падштурхоўваючы Фелікса.

– А што гэты?
– іранічна спытаў Ракутовіч.

– Ты што ж, гаспадар, не бачыш, хто гэта?

– Бачу. Ціхі п’яніда.

Іякінф кінуўся да сабутэльніка і замітусіўся вакол яго. З рук Фелікса ўпалі вяроўкі, і капудын шырока ўсміхнуўся.

– Ну вось, ну вось, - задыхаючыся, сказаў Іякінф, - літуй мя, божа, ды і на алтар твой цяльцы.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: