Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

І пацалавала каменную разумную морду.

Ён стаяў каля бялеючага ў змроку сфінкса.

– А гэта ты , - сказаў ён.

І яго рука з трапяткою пяшчотай пагладзіла мармуровую

галаву.

Потым яны перасеклі шасэ і ўвайшлі ў гай. Холадна свяцілі ў імгле белыя, як дзявочыя рукі, ствалы бяроз.

Была ціша і спакой.

Ён бачыў, што яе вочы з чаканнем глядзяць на яго. Ён адчуваў, што так больш нельга, што яна выклікае яго на канчатковае рашэнне.

І ён рашуча сеў на пень.

– Слухай, - сказаў ён, - ты ведаеш, чаму я сёння пераганяў хворага?

– Не ведаю. Але ты быццам хацеў давесці нешта...

– І не давёў.

– У чым справа? Ты сёння такі дзіўны. Ты не можаш мне дараваць мінулага? А я ж...

– Глупства, - сказаў ён, - ты проста нічога не ведаеш. А між тым я скончаны чалавек. У мяне ангіна пекторыс. І незвычайна моцная.

– Што гэта?
– спытала яна. У самых гуках гэтых слоў падалося ёй нешта пагражальнае.

– Гэта хвароба. Грудная жаба. Яна звычайна ў старых. Зрэдку-зрэдку ў маладых, якія не па сіле пряцявялі і шмат перанеслі... І мне такая радасць.
– Ён памаўчаў, потым дадаў: - Страшна. І сам гіпнатызуеш сябе...

– Як гэта?

– Пакуль у кішэні лекі - прыпадкі радзейшыя. Але варта забыць іх дома і толькі прыгадаць, як страх, - і амаль заўсёды прыпадак... Часам у пакоі не хапае паветра. Хочацца выбіць вокны. Напэўна, гэта адна секунда, але здаецца - вякі.

– Родны мой, - яна апусцілася перад ім на калені, - гэта ўсё я вінаватая.

– Пры чым тут ты?

– Але ж я зараз зусім, зусім не тая.

– Не трэба, - сказаў ён.
– Не думай, што я складаю лапкі. Я адчайна змагаюся, я вельмі, вельмі хачу жыць...

Ён маўчаў, і дзяўчыне на хвіліну здалося, што твар яго светтітпта знутры нейкім дзіўным святлом.

– Я Тольку і іншым гэтага дня ў Архангельскім не дарую, -сказаў ён.

– Але ты забываеш , што я з табою... Я ж кахаю цябе.

– А я не магу, таму што таксама кахаю. І смерць. І ты - удава. І, напэўна, нездаровыя дзеці...

– Але ж я цябе кахаю.

Яна гаварыла гэта так, быццам хацела пераканаць

– Я павінен прядявадь, - сказаў ён.
– Я і так амаль загубіў жыццё. За два гады - калі мне іх літасціва дадуць - я зраблю ўсё і тады з лёгкім сэрцам... Я не магу страціць яшчэ і гэта.

Твар дзяўчыны застыў.

– Любая мая, іначай нельга. Я памыліўся. Не трэба было, каб ты прыходзіла, не трэба Архангельскага, алей, гэтага дня. Не трэба было гэтага. Але што я мог зрабіць? Мне хацелася хоць адзін дзень, як усе, а потым... Я змаладушнічаў.

– А мы маглі б...

– Не.

І, быццам баючыся самога сябе, ён устаў і пайшоў гаем да аўтобуснага прыпынку. Ён пачуў ззаду - ці гэта яму здалося - слабы вокліч.

Потым яна дагнала яго і моўчкі пайшла поруч.

Яны сядзелі на лаўцы, а паўз іх раз-пораз з рэвам праляталі грузавікі, вырываючы з небыцця і зноў агортваючы змрокам ствалы і шаты бяроз.

– В-ву-у, в-ву-у, в-ву.

Потым прыйшоў аўтобус. Пусты. І яны селі ў ім на задняе сядзенне. Кандуктар падала ім білеты, уважліва паглядзела на маладую пару і, перасмыкнуўшы, быццам з марозу, плячыма, села ў другім канцы машыны.

Ёй на хвіліну стала страшна сам-насам з гэтым хлопцам.

Усю дарогу яны ехалі моўчкі. І маўчанне было цяжкім. Першай не вытрымала яна:

– Ды кажы ж ты што-небудзь.

І ён стаў задаваць пытанні, не чакаючы адказаў:

– Ну як жывеш? Як працуецца?

Гэты голас усё яшчэ гучаў у яе вушах, калі яны стаялі на прыгараднай платформе Яраслаўскага вакзала. Ён вырашыў праводзіць яе.

Але лёс, здавалася, апошні раз пайшоў ім насустрач: з рэпра-дуктара данёсся браскучы змрочны голас:

– Грамадзяне пасажыры! Па тэхнічным прычынам адыход прыгарадных цягнікоў затрымліваецца. Тым, хто можа дабрацца гарадскім транспартам, раім скарыстаць гэту магчымасць.

– Пачакаем, - упарта сказаў ён.

– Дарагі мой, - ціха сказала яна, - чаму ты адмаўляешся ад кахання, чаму ты так лёгка адмаўляешся ад мяне? Я зраблю бясхмарнымі твае дні, я зраблю так, што табе будзе стакрат лягчэй. Я ўліла б у цябе ўсё сваё жыццё. Я ж кахаю. Я кахаю цябе.

– Ты загубіш сабе жыццё, - сказаў ён.
– А я не хачу гэтага. Та-му што кахаю. Кахаў нават тады, калі мне трэба было б ненавідзець.

Т агасветны голас з рэпрадуктара:

– Грамадзяне пасажыры. Па тэхнічных прычынах... раім выкарыстаць гэту магчымасць.

– Дарагі мой, мы паедзем адсюль. Будзе цёплае мора. Яно будзе цалаваць ногі. Мае і твае... І ты пабачыш, ты пабачыш, табе стане лягчэй.

– Не трэба, - ціха сказаў ён, - не заваблівай, не дабівай.

– Грамадзяне пасажыры... раім скарыстадь гэту магчымасць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: