Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Шрифт:
Спека. Поўдзень
З "Вераб'інай сюіты"
Верабей на плоце, Сонцам яго паліць, Тут жа яго дзеткі Рты парасчынялі. Поруч вераб'іха, Злосная кабета, І лае, і перыць Вераб'я за гэта: "Выбраў ты кватэру, Цэлы дзень тут сонца, Да ракі далёка, Да лесу бясконца... Знёс бы сотню вусняў Шпаку-ягамосці, Зазваў бы зязюлю Выпіць чарку ў госці - Мелі б мы і дачу Не горш, як у цёці, Калі б ты, калода, Не сядзеў на плоце, Што табе і жонка, Што хоча на дачу, Што табе і дзеткі, П'янюга, няўдача". Верабей сумуе: "Спека. Лаюць злосна. Дзе ад жонкі дзецца?" . . . . . . . . . . . . . . . . Цяжка яму, млосна. Ноч
"Ўстану ранкам насустрач сонцу..."
"Восень нясе павуцiнне..."
Агеньчык
Адносна паходжання дэпламатыi
Адносна паходжання бюракратызму
Паразумеліся
– – Па чым? - Усяго тры злотых за меру. Такая ж славутасць нашага месца, Як папскі нунцый, як касцёлы і веры.
– – Тры злотых? За гэтую поскудзь? Жарты. За гэты кізяк, падабраны ў полі?
– – А я вам кажу, што яны таго варты, Як жанчына сумленная! Як пан добры католік!
– – Памыліліся, пані, я ў бога не веру. Што мне папа і што мне вера Хрыстова.
– – Ну, калі ўжо справа пайшла на адвертасць, Дык і я не цнатліўка, а курва з Гжыбова [1] .
1
Гжыбоў - гэта прадмесце Варшавы (заўв. аўтара).
Паязджане
"У сiтнягах над соннай ракою..."