Вход/Регистрация
Нічые
вернуться

Федоренко Андрей Михайлович

Шрифт:

Прынята ў мястэчку Семежова 28-29 кастрычніка 1920 года».

Плошча маўчала, нават звыклага «гура» не раздалося.

Многія апусцілі галовы, як бы стараючыся лепш удумацца, якое дачыненне да іх асабіста, у цяперашнім іхнім становішчы, могуць мець, да прыкладу, пункты чацвёрты, пяты, а таксама сёмы - васьмігадзінны рабочы дзень, развіццё кааперацыі і агульнае абучэнне ў самых шырокіх маштабах...

Умомант адчуўшы гэты настрой, Жаўрыд зразумеў, што не хапае апошняга, больш «даступнага масам», акорда, і ўзяў яго:

– Грамада! Будзьма помніць, што за намі - не адно родныя загоны Случчыны, а ўся Беларусь, уся нашая дарагая Рэспубліка, народжаная, выпакутаваная і выняньчаная намі, аплочаная рэкамі крыві і тысячамі жыццяў! Бог бласлаўляе нас на святую справу, і мы пераможам, пераможам і польскага пана, і маскоўскага камісара!

(Ізноў скрывіўся Паўлюкевіч; пераглянуўся з Мацэляю і прамармытаў гучна: «Пачынаецца... няўжо нельга без крайнасцяў?..»)

Жаўрыд сціснуў руку ў кулак:

– Жыве незалежная Беларусь!!!

І хоць вокліч гэты быў яшчэ новы, нязвыклы, хоць мала хто яшчэ ведаў, як трэба рэагаваць на яго, але з'яднаныя папярэднімі словамі, знітаваныя Жаўрыдавым гіпнатызмам людзі патрапілі адказаць. Паляцелі ўгару шапкі, ускінуліся над галовамі тысячы кулакоў, вінтовак, карабінаў і стрэльбаў, з тысячы глотак ірванулася радасным: «Жыве!!!» - і нібы зліліся на гэты міг усе ў аднаго аграмаднага чалавека, з адным грамавым голасам, - чалавека, што паміма волі змог угадаць гэтае слова як адзіна правільнае.

VIII

Камандзіры скамандавалі: «Вольна, разыдзіся!», Жаўрыд склаў лісткі, павярнуўся ўжо, каб ісці ў штаб. Але ажыўленне на плошчы не ўнімалася, галасы не сціхалі, хоць сюды, на «штабны» ганак, ніхто не глядзеў, наадварот, у другі бок усе паварочвалі галовы і спяшаліся ў той канец плошчы, дзе царква.

Незадаволены, непрывычны, калі ўвага скіраваная не на яго, Жаўрыд збег з ганка: паглядзець, што там. Мірановіч таксама пайшоў за ім.

Вайскоўцы расступаліся, даючы начальству дарогу.

– Перабежчыкі!
– паведамлялі загадзя, радасна.
– Кітаец нават ёсць!..

– Перабежчыкаў прывяла разведка!..

– І камандзера нават у палон узялі!..

Пры самай царкве, з краю плошчы, акружаныя вайскоўцамі і мясцовымі, пераміналіся з нагі на нагу тры чалавекі - у чырвонаармейскай форме, з вінтоўкамі; адзін, крываногі і нізкарослы, з выпукластымі скуламі і вузкавокі, і праўда падобны быў на кітайца. Збоку гарцаваў на крутазадым коніку, белазуба пасміхаючыся, Мірончык - балаховец, потым слуцкі міліцыянер, а цяпер старшы разведкі, якая і прывяла перабежчыкаў. Палонены імі чырвоны «камандзер», таксама ў акружэнні людзей, з закручанымі назад і звязанымі рукамі, з падбітым вокам, якое ўсё заплыло сінюшнай пухлінаю, высокі, у караткаватай яму скуранцы, стаяў, прыхінуўшыся плячом да царкоўнае сцяны, і здзіўлена азіраўся вакол. На галаве яго была нейкая дзіўная, нябачаная дасюль шапка, з доўгімі вушамі, з высокай, звужанай на канцы піпкаю, падобная крыху на старадаўні славянскі шлем, - шапка гэтая, мабыць, больш за ўсё і цікавіла разявакаў.

– Дагадаўся дык дагадаўся, што на галаву ўсперці!..

– А што ты хочаш? Царскае пазношвалі, цяпер сваё выдумляюць!

– Ну-ну, хопіць у іх розуму выдумаць, - сказаў, скрывіўшы рот, адзін немалады ваяка; на аблавушцы ў яго красавалася самаробная, з бляхі выразаная «Пагоня». Патлумачыў важна, з выглядам чалавека, што даволі пабыў у свеце, усяго наглядзеўся і наслухаўся і не роўня ім, цемнаце: - Гэтыя шлёмы, запомніце, мастак яшчэ адзін выдумаў, іхні, расеец - Васняцоў быў такі! І прыдумаў восепара [2] , пры Мікалаю яшчэ, і нарабілі іх мо мільёны, а тут рэвалюцыя, вось бальшавічкі і прысвоілі...

2

Даўно.

– Ну дык!
– дурное дзела не хітрае!
– падтрымалі дзядзьку - старога салдата.
– Гэта ж не шыць, а зрывай замкі, грабі награбленае, як яны кажуць!..

Чырвоны камандзір стаяў спакойна, нібы не пра яго казалі, адно часта міргаў здаровым вокам; у твары яго не было ні страху, ні спалоху - толькі здзіўленне, бы ўсё яшчэ паверыць не мог чалавек, што здарылася з ім раптам, дзе ён, чаго ён тут, ці не ёсць усё гэта толькі дурны сон?..

Пабачыўшы Жаўрыда з Мірановічам, Мірончык саскочыў з каня, правай рукой, у якой трымаў нагайку, ляніва дакрануўся да брыля фуражкі:

– Старшы разведкі Мірончык. Падчас спаўнення ўзятыя ў палон...
– Азірнуўся на чырвонаармейцаў, неахвотна паправіўся: - Самі здаліся, перабежчыкі... І яго вось раззброілі, - паказаў нагайкаю на звязанага камандзіра.

Начальнік контрразведкі адразу ж узяўся за свае абавязкі. Напусціў суровасці на твар. Падступіўся да палоннага:

– Хто такі? Прозвішча, часць, званне!

Камандзір здзіўлена пазіраў на яго і маўчаў.

– З імі па-маскоўску, відаць, трэба, пан паручнік!
– падказаў нехта.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: