Вход/Регистрация
Калыска чатырох чараўніц
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

I пасля паўзы, у злавеснай цішыні.

Падбяры грошы. Гэта наш пот – не твой.

Казік зацкавана азірнуўся, пачаў падбіраць. Маўчанне. Пасля крыху апамятаўся.

Казік (глуха). Н-ну так... У гэтым стойле быдлячым я... Панна Марыся... хадзем. Нам не месца тут.

Маці. Доню... до...

Марыся (вагаючыся). Стафан... Янка... Стафан. Ну?

Марыся. Перапрасіце гаспадароў. Што ж вы абразілі ўсіх...

Янка. Усіх?

У поўнай цішыні Марыся, апусціўшы галаву, ідзе да Казіка, той бярэ яе за руку, і яны выходзяць.

Стафан (амаль шэптам, разгублена). Я-ак ён мяне... Слова супраць не мог... Прападзе.

Янка. Калі яна так, калі з гэтым... Вялікі ты яшчэ дзіцёнак, Стафан.

Стафан (глуха). Нічога. Мы без слоў. Аднялі ў нас слова. Па чужых корчмах зацягалі. Хто мы зараз? Люд свінапасаў і смецяроў. Бесславесныя – але мы затое можам трымаць у руках сякеру. Печкі няма, але ўмеем мы трымаць у руках крэсіва. Умеем. Пачакайце.

Янка. Хто скажа? Дапаможа? Чаховіч? Хіба ён. Далёка? Не так ужо. Зусім, мабыць, стары саслабеў ад кепскай ежы, занядбанасці... Не... Усё адно да яго.

Ідуць да выхаду.

Бацька. Хлопцы!

Маці. Сынкі!

Стафан. Сынкі, а не панкі.

Заслона.

Карціна пятая

Бібліятэка ў Чаховічавым флігелі. Усё як раней. Толькі мэбля нібыта не такая запыленая, расчынены вокны, ды парадзелі кніжныя паліцы: частка кніг, запакаваная, ляжыць на падлозе. Чаховіч сядзіць у крэсле, перад ім Аконам.

Чаховіч (вочы ў яго заплюшчаныя). Далей.

Аконам. Бровар, пшэпрашам... Но і еншчэ грэбля для фолюша, сукнавальні.

Чаховіч. Гм, цікава. Прыбытак?

Аконам. Велькі.

Чаховіч. А прашэнне аб узроўні вады. Як там гэты... з... закон: “устроил на реке N фолюш и запрудою поднял воду до такой степени, что совершенно затопил прилегающие к сией реке в верхней её части луга, огороды и сады четырнадцати арендаторов, чем причинил им убыток на такую-то сумму”.

Аконам. Не будзе ўбытку. Іх тэрмін канчаецца. А сады? Не бачылі мы з іх кіслага яблыка.

Чаховіч. А чатырнаццаць абяздоленых. А сады, дзе яны летам вячэралі.

Аконам. Быў бы дзе хамут, а шыя знойдзецца.

Чаховіч. Гэта апошняе распараджэнне пані?

Аконам. Так.

Чаховіч (вочы ўсё яшчэ заплюшчаныя, страшным шэптам). Вон! Прэч адсюль, до яснэй холеры! Досыць ужо! Пасмакталі вы, пасмактаў ты сам крыві. Не выпэндзам, але прошэ вон! Пан цо, по-польску не розуме? Тады: “Вон, чтоб духом твоим в маёнтке не смердело”. (3 заплюшчанымі вачыма кідае ў аконама, які рэціруецца, розныя рэчы.) Я не дам, каб зямля пайшла на дно! Людзі будуць летам вячэраці ў садках, пакуль я жывы. Сагнаць арандатараў, га?! (Кідае пантофлем і трапляе выпадкова ў Янку, які ўвайшоў.)

Янка. Тут яшчэ адзін арандатар.

Чаховіч. Вон, смродзе!

Янка (з усмешкай). Дык я пайду.

Чаховіч (расплюшчыў вочы). Хто?.. Ян-нук... Малы Янук (ускочыў). Які малы?! Сынок... Бог мой!.. Вялікі Янук... Трынаццацігадовы пастушок (абдымае яго). А зараз – адбітак думкі боскай у вачах... Гатовы ўжо цалкам да чагосьці. Бог мой, узнагародзіў ты мяне за ўсё маё нявартае жыццё. Дзецко мое... Дзетухна ты мая!.. Сядай...

Усаджвае яго, завіхаецца па пакоі.

Янка. Нешта новае я ў маёнтку заўважыў. Ад тракту, ад касцёла да самага палаца – маладыя лістоўніцы.

Чаховіч. Я пасадзіў.

Янка. Чужое, не наша дрэва.

Чаховіч. Пінус ларыкс... Больш наша, чым думаеш... Ты ведаеш, якога дрэва ў імперыі найбольш?

Янка. Сасны?

Чаховіч. Лістоўніцы болын за ўсё. За кошт тых краёў, куды лепшых нашых людзей заганялі. Вось я і пасадзіў. На ўспамін. Я памру – а яны будуць расці. Мо і да пяцісот год, калі не знойдзецца ў дурня сякера. Людзі будуць глядзець. Успамінаць нас. Вясной шышкі чырвоныя, як наша кроў. Восенню – залаты пажар!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: