Вход/Регистрация
Калыска чатырох чараўніц
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Магдзя. Як макаўка, калі асыплецца.

Ева. Нічога яшчэ. Пакуль каласы на палёх ды сады не асыпаліся.

Казік. Але ж паненкі, як кветкі ў крапіве. Што вам сярод гэтых?

Марыся. Чаму? Тут не толькі яны. Тут кампанія пажондная. Унь пад багаяўленнем усе Тышкевічы ляжаць.

Магдзя. Графы. I тут жа побач з жабраком Янка сядзіць... “Чатыры панове на адным канёве”.

Марыся. Магдзя, не руш.

Ева. I праўда. Калі з вас ніхто, то я б з ім у садочку пасядзела б. Яблык знайшла.

Агата. Ох, патрэбныя мы ўсе яму. Што за чалавек? Іосіф прыўкрасны? Ляксей – чалавек божы?

Марыся. Смяецеся.

Агата. Я – не.

Марыся. А ён нібыта й сапраўды нейкай сілай абраны.

Казік. Гэты? Н-ну... Гэта прабачце ўжо. Добры хлоп, але бардзо смердзі.

Марыся. Яшчэ скажыце такое, пан Казімір,– тады ідзіце лепей.

Аддаляюцца.

Стафан. Бачыў?

Янка. Бачыў.

Стафан. Галаву я яму развалю, бабздыру.

Янка. Кінь, Стафан, не чапай гною.

Стафан. За што ж такая дзяльба ад бога? Разлезлік, гад, няроба – і ўсё ў яго. А ў нас усіх мазалі з рук не злазяць, а мы сярод жабракоў.

Янка. I адны лірнікі за нас... Куды ж ты зараз?

Стафан. Не ведаю. У салдаты – за трыццатую гару загоняць. У найміты – зноў нейкаму Казіку кланяйся. У разбойнікі – багатыя галаву здымуць. У стражнікі – сволаччу станеш, беднага пакрыўдзіш, братам будзеш чужы... Не ведаю.

Лірнік. Праўду ідзіце шукаць.

Янка. Дзе? Нават дзе была яна – няма. Дзе былі дабрыня, шчырасць, вера ў людзей – балота лягло безнадзейнае. Баяцца, хлусяць, ваўкоў хваляць – а мо воўк яго апошняга зарэжа?

Лірнік. I тое. Вось тут па Гайне-рацэ крыніцы былі. Пахнулі – як з пекла, жалезам ды серай. I прыводзілі ўтрапёных, і расслабленых, і паралюшных, і былі ім палёгка і вылячэнне. А зараз? Гразь адна.

Янка. Па ўсім тутэйшым наваколлі – гразь.

Набліжаюцца Агата, Магдзя і Ева.

Стафан. Зноў сарокі гэтыя. А Казік недзе з ёй. Пайду я.

Ідзе. Дзяўчаты прыблізіліся.

Магдзя. Пане божа. А мы глядзім, хто гэта. А гэта ж Яначка-закутнічак.

Ева. Не, дзяўчаты, гэта вы дарэмна. Гэта ён так, а ў душы ён да дзяўчат лісцімон. (Наіўна.) А я б і не лаялася, каб ён ля мяне лісцімоніў.

Янка. Славяда ты. Авечка закруцістая. Ты ж мазгі ўсім закруціш. Хоць касмылі прычашы.

Магдзя. Ы-ы, ы-ы, атрутнік гэны. Яшчэ хваліцца, што з лавы валіцца.

Янка. Агонь бы вас, дзеўкі, вымачыў, вада б выпаліла. Замуж бы вам далёка выйсці.

Агата (з раптоўнай сур’ёзнасцю). А сяя-тая можа й далёка выйсці....

Янка. Куды?

Агата. Дзе звону касцёльнага не чуваць.

Янка. Мне што?

Ева. Пагаварыць трэба.

Янка. Я нікуды не ўцякаю. Толькі... дарэмна гэта. Хочаце, каб Стафан да вечара не дадыхаў.

Ева. Не выдумвай.

Магдзя. Каб твайму Стафану сто гадоў жыць і сто гадоў ногі валачыць. Няўклюда гэткі.

Ева. Дык помні.

Янка. А што, калі забуду, дык мяне рак убрыкне?

Магдзя. Качка цябе тады ўбрыкне, а камары затаўкуць.

Пайшлі. Янка толькі круціць галавою.

Янка. Ну, дзе-еўкі. Ну, каб ім елася хутка, работалася доўга.

Лірнік. Каб ім на старасць кот яйка знёс, а ваўкі па іх голас вялі.

Янка. Аж у пот кінула.

Лірнік. А што ты думаеш? У нас такі-ія.

Падыходзіць Марыся.

Марыся. Адыдзем, Янка?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: