Вход/Регистрация
Калыска чатырох чараўніц
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

I тут выбягае да іх Марыся.

Марыся. Янка. З Селішча Адам прыехаў. Спяшайся дахаты. З бацькам дрэнна.

Янка (непаслухмянымі вуснамі). Што? Што?

Марыся. А, што там! Не ўмею. Памірае ён... Калі ўжо... Што ж ты?

Янка. Іду, сястра. Вось табе і клічы-галасы. Вось табе і ліра. Ён – у зямлю. Я – на зямлю.

Заслона.

Дзея другая

Карціна чацвёртая

У цьмяным зарыве постаці чатырох чараўніц.

Першая. I вось ён ужо дарослы, той, ля калыскі якога мы тады стаялі.

Чацвёртая. I што паспеў зрабіць? Пахаваць бацьку, брата, дзвюх сёстраў. Папрацаваць трохі хатнім настаўнікам, “дарэктарам”... На такую працу ідуць дзеці ў трынаццаць год... Папрацаваць пісарам? Не атрымаць месца ў лясніцтве? Паслужыць малодшым прыказчыкам? Чалавекам, якому загадваюць?

Другая. Кожнаму нехта нешта загадвае. Пакуль ён не набіраецца мужнасці загадваць сам сабе. I толькі сабе.

Трэцяя. Пачаў спяваць. Надрукаваў некалькі вершаў.

Чацвёртая. Не на матчынай мове. Пасрэдных вершаў. Ці гэтага вы ад яго чакалі, вы, што судзілі яму нейкі адметны лёс? Вось ён вярнуўся на зямлю. Вось ён зноў з сахою, бараной, касою і сякерай.

Другая. Нічога. Ён будзе араць, будзе сячы сякерай.

Першая. А каса? Каса прыдасца не толькі на сенажаці.

Трэцяя. I яму яшчэ адзінаццаць год да ўзросту Хрыста.

Чацвёртая. Байкі. Дый што ён зрабіў?

Трэцяя. Калі ёсць любоў, калі ты чалавек, а не быдла – ніколі не позна.

Другая. Усё яшчэ перад ім. Дзівосныя адвечныя песні. Курганы радзімы. Магілы над Дняпром.

Першая. I ўздыме ён Слова! I кліч, што зямля жыве. I людзі зведаюць, хто яны і куды ім ісці ад раскіданых гнёздаў.

Чацвёртая. Кіньце. Каго і чаму ён будзе вучыць? Ён сам не верыць пакінутаму слову маці. Ён ведае толькі, што ён тутэйшы. Ён сам не ведае, хто ён, куды яму ісці, хаця ягонае гняздо таксама раскідана.

Трэцяя. Свой шлях кожны знаходзіць і вызначае сабе сам.

Другая. Словы маці ў яго душы, казкі парабкаў – у сэрцы, песні народа – у вушах.

Чацвёртая. А колькі такіх? Са словамі, казкамі, песнямі заблукалі як у лесе і швэндаюцца па плошчах сярод п’яных, нібы валачашчыя сабакі, шлях свой згубіўшы. Азірніцеся вакол. Вы сляпыя.

Таюць у цемры постаці чараўніц. Пачынае гучаць усё галасней музыка. I ўрэшце яснее, і гэта ўжо хата на хутары ў Гладышэўскіх; а ў хаце ідзе вечарынка: песні, гульні моладзі, размовы старых...

Янка сядзіць крыху ў баку і ад старых і ад моладзі.

Бацька Марысі. Піце, госцейкі, загрызайце, чым бог паслаў. Скачыце ды смейцеся, каб так...

Матка Марысі. Каб так па вашых ворагах д’яблы скакалі ды смяяліся.

Бацька. Нічога не прапускайце. У бога ўсяго многа.

Агата.

Унадзіўся сівы конь, Унадзіўся сівы конь.

Ева.

Памяў, стаптаў дзеўкам лён. Памяў, стаптаў дзеўкам лён, Дзеўкам лён, Дзеўкам лён, Памяў, стаптаў дзеўкам лён.

Юзук і Катра Гладышэўскія адышлі ад астатніх і ціха гавораць між сабой.

Маці. Дык што, Юзук, скажаш.

Бацька. Скажу як у байцы: “Мядзведзь за малым не задраў твайго Юзука”.

Маці. Мядзведзь – стары Валахоўскі?

Бацька. А Кабздох, што мядзведзя пакуль трымае, – Казік.

Маці. Няўжо і канец?

Бацька. Па ўсім відаць. (Дастае з кішэні світкі на калку паперыну.) Праз два тыдні канец умовы.

Маці. Няўжо нічога нельга зрабіць?

Бацька. А ты унь Луцэвіча спытай, што рабіць, калі канчаецца тэрмін умовы.

Янка (пачуў). Тады збіраюць рэчы і едуць на новае месца.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: