Вход/Регистрация
Калыска чатырох чараўніц
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Бацька. Калі нехта захоча.

Янка. А вам што шкодзіць?

Бацька. Хто мяне, пажылога, захоча ў арандары? А дзеці – усе дзеўкі.

Янка. Пане Юзік, я разумею. Але кіньце. Недастойна.

Маці. Што ты ведаеш аб гэтым, галайстра гэткая?

Янка. Ведаю толькі, што галайстрам з падманшчыкамі, махлярамі, ашустамі, геморнікамі звязвацца не трэба. Кіньце і ідзіце.

Бацька. I, як вы, усё жыццё каціполем? А мне унь у найме сказана: “Тэрмін... пяць год...” Пяць разоў перазаключалі ўмову. А цяпер я стары пёс. А як кінуць? Унь як яны, не нашага бога: “Арендатор может пользоваться лесом, растущим в имении, исключительно для нужд самого имения, но не для продажи”. А я з гэтага лесу рукамі хату ўзвёў, пуні, свірны, млын вадзяны. Я “не обращал луга в пашни и наоборот”, я... “улучшал землю”, я “арендные деньги и подати уплачивал сполна”. А вось як пішуць: “вновь возведенные постройки оставить в пользу собственника и сдать, по окончании срока, всё именне со всеми его принадлежностями в таком состоянии, в каком оно было принято мною”.

Марыся падышла ззаду і слухае.

“Жилые и нежилые строения, кои по окончании срока аренды остаются в пользу собственника или должны быть снесены по его указанию арендатором”. Абплялі яны нас. 3 усіх бакоў. Нават бог іхнім языком загадвае, гаворыць, пагражае.

Янка. Гэта слова бога, у якога рогі.

Марыся. А тыя рогі і зламаць могуць.

Маці. Хто? Стафан – найміт? (На Янку.) Гэты?

Марыся. Нехта ды знойдзецца... Няўжо гэта канец, татка?

Бацька (адыходзіць з маткай, махнуўшы рукой). Амаль, напэўна, канец... Хіба толькі... дзіва якое. (Да Янкі.) Пісьменны, скажы нам, дзе шукаць дзіва?

Янка. Не там, дзе шукаеце. (Марысі.) Так, да мура прыперлі. 3 усіх бакоў.

Марыся. Разваліць можна.

У хату ўваходзіць Стафан Каляда. Здалёк заўважае Марысю і Янку.

Стафан. Вечар добры ў хату. Во ўрэшце абліччы божыя, а не псіныя морды.

Бацька. А ты адкулека?

Стафан. З канторы.

Янка (Марысі). Хіба галовы ім разваліць? Або, хутчэй, сваю падставіць?

Марыся (проста). Што думаеш? Надумаешся да нечага?

Янка. Надумаюся. А пакуль – скардзіцца трэба.

Марыся (правяла рукой яму па галаве). Ах, божанькаў лянок. Так табе і дадуць, добры да людзей... Лю-удзі. Гэты – скардзіцца, Стафан – цёмнаму лесу з-за рога сякерай пагражаць.

За вокнамі бліжэй і бліжэй ляскат колаў, тупат капытоў, дзікія галасы:

Ехалі малойцы, Гарамі, лясамі, Прывязалі дзеўку Да сасны касамі. Выкрасалі агню Трыма палашамі, Запалілі сосну Зверху з каранямі.

Рогат, выгукі нешта накшталт шабашу.

А пан – ён, Казік. Ён з вамі што хоча, то й робіць.

Янка (сур’ёзна). Слухай, так мы не згаворымся. Я не майстра гаварыць. Толькі... ты сама, па-мойму, не вырашыла, з кім. Слова б не сказала, каб не няшчасце з бацькам.

Марыся. Хто ведае?

Янка. Я ведаю. Дык вось, адкрый вочы. Кінем усё гэта. Ты мне – дужа харошая. Але ці не пашкадуеш? Я ўсё забуду, нават галасы. Я цяжка працаваць буду... I ты таксама. Будзе на нашых чатырох руках у мяне – маці і тры сястры. У цябе – бацькі і тры сястры. I чужыя куты.

Марыся. I гэта ўсё. Унь гэты, што за акном, – той лес, зямлю за мяне падпаліць абяцае. А ты...

Янка. Я не абяцаю. Я гатовы рабіць.

Марыся. I не знаходзіш слова? Ніводнага?

Янка. Нашто словы? Словы я пасля знайду. А пакуль вось гэтае маё слова і згода жыццё змяніць, загубіць голас невядомага бога, жыць з табой, надрывацца з табой, жыццё дзяліць, легчы пад адной хвояй – яно, па-мойму, вартае ўсіх абяцанняў падпаліць зямлю.

За акном галасы:

Адзін кажа: Я Марусю люблю, Другі кажа: Я Марусю вазьму, Трэці кажа: На каберцы стану. Ёсць у мяне тры кані на стайні. Адзін конік, як галка, чарненькі, Другі конік, як голуб, сівенькі, Трэці конік, як лебедзь, бяленькі.

Рогат. Гукі шаргунцоў.

Марыся. Чуеш, бяленькі? Што мне да бяленькага-сівенькага, калі зямля пад капытам сцелецца ў чарненькага. Ну, слова скажы, скажы: “лебедзь, “галубка”.

Янка. Няма ў нас слоў. Пасля знайду.

Марыся. А пакуль?

Янка. Жыці... памерці з табой.

Марыся. А пакуль словы ды песні там?

Янка. Т а м хлусня.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: