Вход/Регистрация
Калыска чатырох чараўніц
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Марыся. А з табою? Няўжо скончыць, як бацькі сёння?

Янка. Можа, рай створым. А можа, і як яны. Хіба мала? Кепска хіба?

Марыся. Н-не ведаю... Кепска. Гляджу на іх.

Янка. Яны разам затое нажывалі зморшчыны... А я хлусіць табе не магу. Што я? Недавучка, вечны арандатар-палавіншчык на чужой зямлі. Няўдалы пісар, няўдалы прыказчык, няўдалы паэта... Але я – вось ён я. Проста я. З табою.

Марыся. Проста... Ён можа нявестай-паненкай ахвяраваць.

Янка. А я – жыццём, усім жыццём. Я чую ў сабе голас, але не ведаю пакуль, хто ён.

Марыся. А Казік ведае свой голас (гэта ўжо з раздражненнем).

Янка. Ягоны голас – баязлівец і слабак. I таму ён зрывае злосць на тых, хто ад яго залежыць, прыніжае і крыўдзіць іх... Сцвярджа-ае сябе. А мой голас... I я не дам яму волі з-за цябе... Вось мая ахвяра.

Марыся. Хлусіш... Дасі волі... I, думаю, горанька ты пашкадуеш.

Янка. Аб чым?

Марыся. ПІто слухаўся голасу, а не мяне.

Янка (страпянуўшыся, нібы скінуў нешта). Дзякуй.

Марыся. Гэта яшчэ за што?

Янка. За жорсткасць, з якой нагадала мне, хто я. За праўду, што не хочаш такога дня, як сёння ў бацькоў. I яшчэ за адно... я даў сабе волю. Забыўся.

Марыся. I яшчэ што?

Янка. I раз ужо так, то я ўспомніў: я не народжаны, каб рабіць няшчаснымі іншых.

Марыся. Каго?

Янка. На Стафана зірні. Глупства казаць такое, і ты, пачуўшы, засмяешся мне ў твар. Але гэты знойдзе словы, ён слязе тваёй не дасць упасці, ён кахае цябе і ў крыўду цябе не дасць. I яго нічый голас не кліча, акрамя твайго.

Марыся. Ну, дачакалася я ад цябе слова малітоўнага... за іншага.

Янка. Я аддаю табе ўсё – ты не бярэш. Тады – яго вазьмі, абы не Валаховіча. Іначай...

Марыся. Іначай?

Янка. Іначай ён наробіць страшнага. У яго няма голасу, але ў яго ёсць рукі.

Марыся (з невымоўнай пагардай). А-ат. У яго рукі... парабкаваць. I ў цябе рукі – крэмзаць цёмныя глупствы.

Янка. Я не вінаваты, што пакуль цёмны. Але ты прыслухайся. У яго сэрца нібы звон на пажары...

У хату ўвальваецца на чале некалькіх хлопцаў Казік.

Казік. Пахвалёны ў хату! Музыкі! Хто прыйшоў і як сустрэць трэба?!

Музыкі (спачатку нязладжана, а пасля, калі Казік кінуў на бубен грошы, ладна завялі).

Ой ясным-ясна сонейка ў небе, А ясней таго Казік у таткі.

Казік. Стоп! Гэх “А ці ясен месячык на зары, А ці весел хлопчычак на кані”. Чуеце: вясельная. Захачу, то будзе й вясельная, і папам дзеля пазвону, і ксяндзам дзеля амбоны, і цару на карону.

Янка. I людзям для праклёну.

Фурман Блажэй пакасіўся на Янку, але нічога не сказаў.

Казік. Музыкі. Кожнаму пад пяту – рубель! I дзеўкам – рубель! Рубеце кадрэль!

Музыкі рванулі “Кадрыль”. Скачуць некалькі параў.

Агата.

А ці я не дзеўка, Ці я не паненка?

Казік (куражыцца).

Ронкі як бячоўкі, Спіна як начоўкі.

Магдзя.

А ці я не дзеўка, Ці я не паненка?

Казік.

Крый, божа, сасніцца Гэткая цяліца.

Ева.

Толку з пана Казюка, Што з Кабздоха малака.

Казік.

Не наскрэбці з Еўкі Нават на прыпеўкі.
  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: