Вход/Регистрация
Аліва і меч
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— I вы сказалі яму, што іх скінулі?

— I мне ніхто не адказаў… на жаль, — закончыў яго думку Ленін.

Ён падняўся і адышоў да акна, а потым рэзка павярнуўся да Шлыка:

— Дык вось, таварыш, вы самі бачыце, што ў мяне больш "асабістых падстаў" на нянавісць да ўсіх гэтых… мільянераў. I, аднак, я ўмею адрозніваць Рабушынскіх і Няклюдавых ад Бахрушыных і Маеўскіх. Не пашкодзіла б і вам умець рабіць гэта.

I ён, падышоўшы да стала, узяў бронзавую малпу ў рукі.

– Бачыце, таварышы. Зараз там, за мяжой, яны трубяць пра тое, што мы малпы, якія вось так… думаюць над чалавечым чэрапам на руінах культуры. За трыста год свайго панавання яны амаль пераканалі ў гэтым наш народ. Але мы павінны стаць больш людзьмі, чым яны. Наша культура павінна стаць такой, каб яны з зайздрасцю глядзелі на яе, каб яны апынуліся ў стане трагладытаў, апранутых у шкуры. Яны, а не мы. I мы павінны паважаць лепшае нават у старым. Іначай… іначай у нас вырасце хвост.

I прыбавіў, паставіўшы статуэтку на стол:

— Перадайце старому маё прывітанне. Хай працуе доўга, сумленна, аддана. Ён патрэбен нам.

Воўкаў зірнуў на Шлыка і пабачыў, што той ледзь не плача ад сораму. Бура-чырвоны, Юстын ледзь здолеў прамармытаць:

— I відаць, што сапраўды я дурань… ахвяра імперыялістычнай нацыянальнай палітыкі…

Цяга яго да газетных слоў была непераадольнай. Ленін і Воўкаў зарагаталі з палёгкаю.

— Трэба, трэба думаць, таварыш, — весела сказаў гаспадар.

I працягнуў гасцям рукі:

Бывайце, сябры. Вы мне палюбіліся. У выпадку чаго… да мяне.

У гэты момант згасла святло, пакінуўшы іх у поўнай цемры. Ленін чыркнуў запалкай, запаліў свечку, што стаяла перад ім, і сказаў:

— Вось буду вас да самых дзвярэй суправаджаць. Вы ідзіце чорнымі сходамі, праз маю кватэру: тут будзе зручней і бліжэй да брамы.

На пляцоўцы ён стаў з падсвечнікам у руцэ, асвятляючы ім шлях. А яны спускаліся проста ў ноч, што вісела над вялізнай краінай, спускаліся па тых самых крутых сходах, па якіх сам гаспадар, не патрабуючы падтрымкі нічыёй рукі, ішоў паранены ў васемнаццатым годзе. Паранены за тое, што хацеў развеяць гэту ноч.

На апошняй паваротцы Арсень азірнуўся і пабачыў ружовую, пранізаную святлом далонь гаспадара і яго твар, асветлены няпэўным, мігатлівым сяйвам.

  • 1
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: